
- •Калядныя варожбы
- •Шчодры вечар — добры вечар
- •Добры вечар таму, хто у гэтым даму
- •1Вядучая.
- •2Вядучая.
- •1 Вядучая.
- •Ішла Коляда
- •12.00 Гадзін.
- •13.00 Гадзін.
- •12 Гадзін 30 хвілін.
- •14 Гадзін 30 хвілін.
- •15 Гадзін 30 хвілін.
- •16 Гадзін.
- •16 Гадзін 40 хвілін.
- •17 Гадзін.
- •18 Гадзін.
- •19 Гадзін.
- •Масленка
- •Маслетчныя забавы
- •А мы Масленку чакалі
- •Гуканне вясны
- •"Юр'я на парог вясну прывалок"
- •Юр'ева матка ў свет пайшла...
- •Юр'еўскія забавы
- •Сёння свята для ycix будзе
- •Куток халастых
- •Камаедзіца
- •Вялікдзень
- •6. Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.
- •1. "Эстафета з коромыслам"
- •3. "Гарадкі са снежкамі”
- •4. "Ледзяны лабірынт"
- •5. "Збяры снежкі"
- •6. "Арыентаванне"
- •7. "Чарадзейная палачка"
- •9. "Футбол на снезе"
- •10. "Канатоходцы"
- •12. "Бег на хадулях"
- •13. "Снежны сувенір"
- •2 Дзяўчыны.
- •Горы, не згасай, зорка любові!
- •Лясная казна
- •Пакроўскае ігрышча
12.00 Гадзін.
Скамарохі-зазывалы, якія прыбылі да цэнтральнага ўваходу парку, паўтараюць сваю рэкламную праграму i запрашаюць людзей на свята.
Пачынае работу святочны кірмаш. Уздоўж гандлёвых радоў ходзяць карабейнікі, якія прапануюць удзельнікам свята ласункі, марожанае, apэxi, фрукты, цукеркі. У цэнтры гандлёвай плошчы пачынаецца конкурс блінапекаў, на які кожнае прадпрыемства грамадскага харчавання выстаўляе свайго ўдзельніка. Умова конкурсу: на працягу гадзіны спячы як мага больш смачных i прывабных бліноў рознай рэцэптуры.
У дзіцячым гарадку — конкурс снежнай скульптуры, на які калектывы некалькіх прадпрыемстваў i школ раёна выстаўляюць cвaix прадстаўнікоў. Бацькі дапамагаюць дзецям ляпіць конкурсныя скульптуры.
На снежнай горцы адкрываюцца катанні. Каманды саннікаў, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, установы, школы, праводзяць трэніроўку перад будучымі спаборніцтвамі. На другой ледзяной дарожцы катаюцца ўсе жадаючыя, спецыяльна для ix загадзя падрыхтаваны "сані" з падмарожаных рэшатаў, цэбраў i да т. п.
13.00 Гадзін.
Да зімовай эстрады на тройцы пад'язджаюць месяцы Снежань, Студзень i Люты. Гучаць пазыўныя фанфар, ганцы Зімы абвяшчаюць яе з'яўленне:
(Разам)
Боты ў полі звоняць меддзю,
Вецер свішча наўздагон.
Развітацца Зіма едзе
У раён!
Снежань.
Сіні лёд дрыжыць,
Белы конь бяжыць,
На санях Зіма
У кажусе ляжыць.
Студзень.
Яна едзе даль
На апошні баль,
I за гэта ей —
Ледзяны медаль.
Люты.
Ля новых варот
Робіць паварот,
Гэй, дарогу дай,
Расступіся, народ!
Гучаць бомы, ix гукі пераходзяць у бадзёрую мелодь "Мяцеліца". На верхняй пляцоўцы снежнай гары з'яўляецца тройка, запрэжаная ў caнi. 3 саней выходзяць сняжынкі-дзяўчынкі ў белых футрах. Яны выстройваюцца "калідорам" на схіле гары, трымаючы ў руках запаленыя бенгальскія aгнi. Скрозь дарогу агнёў i праходзіць Зіма — жанчына ў святочным белым футры i бліскучай кароне.
Узышоўшы на эстраду, Зіма падымае жазло. Гучаць урачыстыя фанфары, i ўгору ўздымаюцца aгнi салюта.
Зіма.
Шанаванне добрым людзям,
Хай вам радасці прыбудзе.
Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты,
Запрашаю вас на свята!
Пра мяне ў вас, па праўдзе,
Часта йшла гаворка:
Што снег белы вочы крадзе,
Вабяць ноччу зоркі,
Ранак ясны i прыгожы,
Дымы з печы — свечы...
Эх, зiмa пацешыць можа
Сэрца чалавеча.
У яе так многа ў штаце
Мастакоў i ткалляў,
Што зімою — як на свяце,
Крочыш снежнай даллю.
Свята гэтага часцінка
Сёння паміж намі.
Дазваляю прычасціцца
Чаем i блінамі!
Гучыць вясёлая мелодыя. Сняжынкі частуюць гледачоў блінамі i чаем. Частуючы, яны прыгаворваюць:
У нашага бліна дармавая цана!
Чай чабаровы — будзеш здаровы!
Колькі прымуць вашы шчочкі —
Самавары на дзве бочкі!
Зімa прадстаўляе гледачам зімовыя месяцы:
У маёй арцелi
Служаць тры брацельнікі:
Снежань-замятун,
Студзень-калатун
I Люты-лятун.
Не сядзяць на дачы,
Не ляжаць у пасцелі —
Дайце справаздачу,
Што зрабщь пacпeлi!
Снежань.
Як мне i належыць,
Я быў вельмі снежным.
Болей снегу — болей хлеба,
Разгружаў вагоны з неба,
І з ycix нябесных баз
Я свой вычарпаў запас. Студзень.
Я ж сцюдзёнаю парою
Выпускаў сняжынкі роем.
Я ахутаў кожны кусцік,
Лёд каваў у звонкай кузні,
Каб па стужцы цвёрдых рэк
Мог катацца чалавек. Люты.
Як я з братцам нi стараўся,
У адной справе промах даў:
Усе рэчкі замарозіў,
А адной не ўтаймаваў —
Малочная рэчка цякла i цячэ
І, кажуць вясною прыбудзе яшчэ.
Зіма.
Прашу паказацца, хто сярод вас
За белую рэчку трымае адказ.
Бо сёння ўшанована будзс рука,
Што ў дом ваш прыносіць стакан малака.