Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.97 Mб
Скачать

9. "Футбол на снезе"

На зямлі ляжыць снежны шар. За 10 крокаў ад яго на лініі старту — мяч. Удзельнік павінен мячом патрапіць у шар.

10. "Канатоходцы"

Удзельнік павінен прайсці на адной назе па ледзяному гарызантальнаму бервяну, несучы на падносе тры ледзяныя шарыкі. Kaлi шарык падае з падноса, удзельнік здымаецца з дыстанцыі.

11. "Пеўні"

Два удзельнікі сыходзяцца насустрач адзін аднаму па ледзяному гарызантальнаму бервяну. Залажыўшы далонь левай pyкi за cпiнy, a правую выцягнуўшы ўперад, яны павінны, пляснуўшы ею ў далонь саперніка, скінуць яго з бервяна. Пераможца працягвае шлях да канца бервяна i выйграе, калі дасягне яго, не ступіўшы на зямлю.

12. "Бег на хадулях"

На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць устанаўліваюцца ледзяшы. Удзельнікі становяцца на хадулі — паўтараметровыя палкі, якія маюць брускі для пастаноўкі ног. Яны павінны дайсці да фінішнай рысы, абышоўшы ледзяшы i не збіўшы ix.

13. "Снежны сувенір"

На снежным кубе ляжаць прызы. Удзельнік становіцца на адлегласці 10 крокаў ад снежнага куба, надзяе на твар шчыльную маску. Выцягнуўшы правую руку ўперад i павярнуўшыся тры разы вакол сябе, удзельнік павінен падысці да снежнага куба i пакласці на яго руку. Kaлi рука трапіла на прыз, удзельнік атрымлівае яго ў падарунак.

Матчын ручнік

На ецэне — інтэр'ер беларускай сялянскай хаты, упрыгожанай ручнікамі. На пярэднім плане сцэны, з правага боку — прызба. Інсцэніроўка пecнi "Вочы".

2 Дзяўчыны.

Вечарынка каля млына,

Льюцца пecнi, гоман, жарт,

А дзяўчына ў дзяўчыны

Пад гармошку нарасхват.

Хлопец.

Вочы вы вочы,

Тыя дзявочы,

Мне без ix няма жыцця,

Узяў бы замуж, ды ня хоча.

Ах, ты долечка мая.

(Інсцэніроўка куплета песні "Барада".)

Алёнка.

Яснавокі, слаўны, мілы

I падцягнуты заўжды

I яго я пакахала б,

Каб ён быў без барады.

Ой, бяда, бяда, бяда,

Што ў хлопца барада.

(Хлопец naкiдae сцэну.) Таццяна.

Алёнка, навошта так крыўдзіць хлапцоў? І так ужо не першы раз здараецца.

Алёнка.

Не ведаю, што са мною, Таццяначка. Можа гэта ад таго, што я сон бачыла.

Таццяна.

Ну раскажы, што ж ты там бачыла? Алёнка.

Быццам ідзем мы... знейкім незнаемым хлапцом па дарозе, ад царквы да дому. А дарога доўгая-доўгая, а мы ідзем побач i нам так хораша, навокал такі прастор — кветкі цвітуць, птyшкi шчабечуць. У мяне так сэрца трапятала, хацелася, каб дарога гэта ніколі не канчалася.

Таццяна.

Прыдумала нейкага незнаёмца, дзе ж ты яго шукаць будзеш? Што раз пабачыш, другі раз не ўбачыш.

Гаспадыня.

Ніякіх варожб, дзяўчаткі. Хто гадае — той лес прагадвае. Я прашу прабачэння — незнарок пачула вашу размову. I вы не адны адзінокія ў гэтай зале. Тут знаходзіцца шмат дзевак i хлапцоў, якія б хацелі знайсці сабе пару. Ці не так? Калі дазволіце — я пачну знаёміць вас так, як знаёміла мая матуля. I вось у нашай праграме хлопцы выбіраюць сабе нявест па працавітасці, асабліва па уменні прасці i вышываць ручнікі. Алёнка.

Чаму ручнікі? Гаспадыня.

Таму што ручнік — гэта дзявочы сімвал, сімвал чысціні, цяпла роднай хаты. Сапраўдны ручнік могуць вышыць дзяўчаты з чыстай душой, шчырым сэрцам i з цеплынёй пачуццяў.

Дзяўчаты.

Мы згодныя. Але няўжо мы будзем вышываць такія ручнікі, як у вас. Вы ix caмi выраблялі? Алёнка.

Гэта ручнікі маёй матулі, i кaлi вы спытаеце яе, яна вам шмат чаго аб ix раскажа. Але, можа, нашы гледачы могуць што-небудзь аб ix расказаць. Ну хаця б аб тым, дзе яны выкарыстоўваюцца.

(Прысутныя расказваюць.)

Гаспадыня.

Вельмі рада, што вы так шмат ведаеце аб ручніках. Але ж, каб ручнік атрымаўся, трэба шмат папрацаваць. І праца гэта нялёгкая. Нездарма наш народ злажыў шмат прымавак i прыказак аб працы. Давайце ix успомнім. Я называю першую частку, а вы — другую.

Дзе няма ахвоты/ там няма работы.

Работу словам / не заменіш.

Зямлю грэе сонца / а чалавека — праца.

Хто адзін аднаму дапамагае, / той у працы перамагае.

Дзе гультай ходзіць, / там зямля не родзіць.

Малайчынкі! Добра ведаеце прыказкі i прымаўкі аб працы. I не спужаліся работы. Мы запрашаем ycix дзяўчат у гэтай зале, хто жадае павучыцца, хто паспяваць — ну i, канешне, любай стаць.

(Уключаецца фанаграма.)

Падымайся на сцэну,

Падымайся сюды.

Уcix дзяўчат мы запрашаем,

Усе сядайце вось сюды. Гаспадыня.

Як вы лічыце, каб атрымаць такую кудзелю, што мы спачатку павінны зрабіць? Сапраўды — пасеяць лянок. Давайце яго пасеем у пecнi "Ox, i сеяла Ульяніца лянок".

(інсцэніроўка песні.)

Ox, i сеяла Ульяніца лянок,

Ox, i сеяла Іванаўна лянок,

Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Ox, i рвала Ульяніца лянок,

Ox, i рвала Ульяніца лянок,

Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

А сарваўшы, у снапочкі сабрала,

А сарваўшы, у снапочкі сабрала, Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Ox, i мяла Ульяніца лянок,

Ox, i мяла Ульяніца лянок,

Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Ox, i прала Ульяніца лянок.

Ox, i прала Ульяніца лянок.

Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Белы слаўны кужалёк.

Гаспадыня.

Дзякуй вам за падтрымку, добра ведаеце, як сеюць лянок. А зараз праверым, ці ўмееце вы працаваць. Лянок мы пасеялі, вырвалі крыху паваражылі над iм, i ў нас атрымалася вось такая кудзеля. А каб ніткі атрымаць, павінны вы яе спрасці. Вось вам кудзеля, верацяно — прынімайцеся за працу. А каб вам не было сумна, мы з залай пагуляем у гульню "Беларускія песні". А ну, музыканцік, падыграй нам.

(Зал дзеліцца на дзве часткі. Ідзе конкурс, хто каго перапяе.)

Гарманіст.

Хопіць, хопіць, болей не магу гармошку дзяржаць — прытаміўся. Дайце адпачыць. А заадно i на дзяўчатак паглядзець, не ведаю, якая болей падабаецца.

Гаспадыня.

Можа пасля гэтай гульні выбярэш, бо зараз нашы дзяўчынкі павшны ніткi з верацён у клубкі зматаць.

Гульня "Хто хутчэй".

(Пад фанаграму хуткай беларускай музыкі.)

Гаспадыня.

Ну як, Mixaciк, не выбраў яшчэ нявесту. А можа, цябе хто выбярэ. Бо наступны конкурс — узор для ручніка. Дзяўчынкі напралі сталькі цудоўнай пражы, зматалі яе ў клубкі. Можна ўжо i вышываць, толькі ўзору няма. Цяпер, хлопцы, ваша чарга паказаць, на што вы здольныя, праявіць сваю фантазію. Вам патрэбна намаляваць узор для ручнка. А рабіць гэта будзем такім чынам: вось вам алоўкі, каляровая папера, нажніцы, з дапамогай ix вы павінны намаляваць элементы беларускага арнаменту, выразаць ix i злажыць у адзінае цэлае.

Конкурс "Узор для ручніка".

Гаспадыня.

А каб нашы гледачы не сумавалі, мы правядзем гульню "Слуцкія паясы", бо наша старонка славіцца не толькі ручнікамі, але i паясамі.

  1. У якім горадзе знаходзілася фабрыка знакамітых паясоў?

  2. Каму належала гэта фабрыка?

  3. З якіх нітак былі сатканы паясы?

  4. У чым адрозненні слуцкіх паясоў ад іншых?

  5. У якім стагоддзі фабрыка перастала існаваць?

іншуе пераможцўу.)

Гаспадыня.

Ну вось, нашы хлопцы справіліся з заданнем. Дзякуй вам. Цяпер засталося вышыць гэты ручнік на белым палотнішчы.

Конкурс "Вышыўка". Алёнка.

Матулечка, адкажы, калі ласка, што гэта мы вышываем сцяблінкі чорным колерам. Здаецца, не так трэба.

(Фанаграма песні "Слуцкія паясы".)

Гаспадыня.

Ой, маладыя вы, неразумныя. Слухайце. Вось чорны колер — гэта Зямля. Толькі яна ў нас адзіная i нязменная, на ей мы працуем, час надыдзе — паміраем. Чырвоны колер — гэта жыццё, caмi павінны здагадацца. А жоўты што азначае, ведаеш? Гэта надзея, яе чалавек нясе ў сэрцы праз усе жыццё.

Алёнка.

Ого! Дык гэта ж цэлая грамата i пішацца яна на белым палотнішчы.

Гаспадыня.

Так, правільна, на белым палотнішчы, бо белы колер — колер Хрыста.

Алёнка.

Вось яно як... А я ніколі не задумвалася, што на ручніку не толькі малюнкі, а цэлы расказ.

(Уключаецца фанаграма, idзe паказ вiдэaслайдаў.) Дыктар (за кадрам).

Вазьму я сонечны прамень

І вільгаць ад крыніц.

Паўдзённую спякоту

I звонкі шчэбет пціц.

Зары вячэрні свет, яе красу,

На кветачцы — дрыжачую расу.

Духмянае паветра луга i стагоў.

I не забуду прыгажосць садоў.

Складу ў ручнік я вoceнi дары,

Подых зямлі, яе пары.

Укладу часціцу сэрца я свай го... Гаспадыня.

А зараз давайце праверым вашы малюнкі. Гаспадыня.

Дарагія сябры! Мы вельмі ўдзячны ўciм тым, хто прыняў актыўны ўдзел у нашай гульні. А паколькі я спадзяюся, што кожны жаніх ужо выбраў сабе нявесту, то цяпер ладком, мірком — ды i за вяселлейка.

(Стук у дзверы, уваходзяць хлопцы, ідзе інсцэніроўка пeснi "Ручнікі ".)

У суботу Янка ехаў ля ракі,

Пад вярбой Алёна мыла ручнікі:

  • Пакажы, Алёна, броды земляку,

Дзе тут пераехаць на кані раку.

  • Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,

Не муці мне толькі чыстае вады.

У маркоце Янка галавой панік:

Упусціла дзеўка беленькі ручнік.

  • Янка, мой саколік, памажы хутчэй.

Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй.

  • Мілая Алёна, я вады баюсь,

Пацалуй спачатку, што, як утаплюсь.

Супыніўся гнеды пад вярбой густой,

Цалаваў Алёну Янка над вадой.

Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі,

Па рацэ далека ручнікі плылі...