Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.97 Mб
Скачать

6. Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.

Камбінаваная эстафета канькабежцаў

  1. Бег у бочцы без дна.

  2. Бег удвух у адным гімнастычным абручы.

  3. Рух наперад у пары тварам адзін да аднаго. Адзін слізгаецца, другі адштурхваецца. Каля стойкі партнёры мяняюцца ролямі.

  4. Бег у пары на "трох" нагах (дзве звязаны).

  5. Рух наперад да стойкі, седзячы на санях i адштурхваючыся лыжнымі палкамі. Назад — бег з санямі.

  6. Бег, штурхаючы перад сабою сані з партнёрам. Каля стойкі ўдзельнікі тура мяняюцца ролямі.

  7. Бег з вядзеннем клюшкай баскетбольнага мяча.

  8. Слізганне на каньках з адштурхваннем лыжнымі палкамі.

  9. Чарадою ўзяўшыся за доўгую вяроўку, усе ўдзельнікі бягуць да стойк1 i назад.

Гульнёвая праграма "Снежныя забавы "

1. "Эстафета з коромыслам"

Лiнii старту i фінішу пазначаны драўлянымі бочкамі. Удзельнікі з поўнымі вёдрамі вады на каромыслах бягуць дыстанцыю, агінаюць бочку i, вярнуўшыся на месца, перадаюць ношу наступнаму таварышу. Перамагае каманда, якая прыходзіць да фінішу першай (улўчваецца колькасць захаванай у вёдрах вады).

2. інгвіны"

Удзельнікі пераадольваюць дыстанцыю хуткім крокам, заціснуўшы мяч між каленяў i залажыўшы pyкі за cпiнy. Страта мяча або папраўка яго рукамі караюцца штрафным балам. Каманда, якая прыйшла першай i атрымала найменшую колькасць штрафных балаў, перамагае.

3. "Гарадкі са снежкамі”

На снежным полі ўдзельнікі вылепліваюць фігуры. З пазначанай лініі яны кідаюць у фігуры снежкі, стараючыся разбіць i паваліць ix на снег. Кожны ўдзельнік мае права дзвюх спроб. За адну спробу ён кідае тры снежкі. Колькасць фігур абумоўліваецца загадзя. Перамагае каманда, якая затраціла менш снежак, каб паваліць фігуры.

4. "Ледзяны лабірынт"

На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць расстаўляюцца ледзяшы. Па ciгнaлy два ўдзельнікі, пасадзіўшы на сані трэцяга, бягуць, агінаючы "кeглi" i паваротны круг i такім жа чынам вяртаюцца назад. Перакульванне санак або падзенне ўдзельніка з санак, збітая "кегля"-лядзяш караюцца штрафным балам. Перамагае каманда, якая хутчэй пераадолела дыстанцыю. Кожнае ачко штрафу ацэньваецца як пяць штрафных секунд.

5. "Збяры снежкі"

Двум удзельнікам завязваюць вочы. На гульнёвай пляцоўцы раскіданы снежкі (10 шт.). Павярнуўшыся вакол сябе тры разы, удзельнік падыходзіць да цэнтра, бярэ снежку, даходзіць да стартавай адзнакі i кладзе яе на зямлю. Затым за другой, трэцяй i г. д. Выйграе той, хто першым справіцца з заданнем.

6. "Арыентаванне"

На дыстанцыі стаіць снежная баба. Удзельнік з завязанымі вачыма павінен паставіць ей на месца носа моркву. Той, хто зробіць гэта найбольш дакладна, i стане пераможцам.

7. "Чарадзейная палачка"

Удзельнікі становяцца ў круг i пад музыку перадаюць адзін аднаму лядзяш. Музыка прыпыняецца. Удзельнік, у якога ў руках апынулася ледзяная палачка, выбывае з гульні. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік. "Чарадзейнасць" палачкі ў тым, што яна прыносіць прыз, не застаючыся ў руках пераможцы.

S. "Вясёлыя снегасакі"

Удзельнік надзяе на твар шчыльную маску i бярэ ў рукі палку. З 10 крокаў ад яго знаходзіцца снежны шар. Павярнуўшыся тры разы вакол сябе, трэба падысці да шара i адным узмахам палкі разрубіць яго напалову.