Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.97 Mб
Скачать

Куток халастых

Пляцоўка аформлена як сялянская вуліца (пляцень, калодзеж). На плоце на рознакаляровых стужках — драўляныя цурачкі. Гучаць вясёлыя найгрышы дуды. На пляцоўку выходзіць вядучая — дзяўчына ў беларускім народным убранні.

Вядучая.

Добры дзень, шаноўныя людцы! Дзевачкі галубачкі, хлопцы-удальцы! У нас сёння Масленіца! Прыляцела к нам ластавіца,

Сёла на капу, скінула масла па каму.

Масляная, шчаслівая,

Працягніся да Вялікадня!

Масленачка, бела вутка,

Hяci сыру, масла да нас хутка!

Масленку сустракалі,

Сырам гару набівалі,'

Маслам гару палівалі.

Як на Масленай нядзелі бліны з горачкі ляцелі

Масленіца — пышка на вуліцу выйшла!

A цi ведаеце, мае даражэнькія, у што гулялі на Масленіцу? Гушкаліся на арэлях, кідаліся у сняжкі каталіся на санках з горак. А яшчэ на Масленіцу частаваліся блінамі, галушкамі ў смятане i клёцкамі ў малацэ. Колькі ж страў можна прыгатаваць са смачным духмяным малаком, ды i з самога малака? Хто з вас назаве больш за ўcix малочных страў, той i будзе пераможцам у нашым "малочным" аўкцыёне, атрымае смачны пачастунак.

(Праводзіцца аўкцыён "Малочныя стравы ".)

Вядучая.

Я запрашаю да сябе вось гэту прыгожую дзяўчыну. Вы шмат ведаеце малочных страў, i я частую вас кубкам смачнага, свежага малака, каб шчочкі вашы былі заусёды ружовенькія. Пэўна ж, вы прыйшлі на свята з сяброўкамі? Дык запрашайце ix сюды да нас. (Дзяўчына прыводзіць сябровак.)

Вядучая.

Якія красуні сабраліся тут! A ці ведаеце, што раней дзяўчаты на Масленічнай нядзельцы, як сустрэнуць хлопца маладога на вуліцы, дык начэпяць яму на шыю калодку ў пакаранне за тое, што не ажаніўся у мінулы мясаед? Вунь, бачыце, дзяўчаты: хлопцы маладыя паселі. Вядзіце ix хутчэй да мяне!

(Дзяўчаты вядуць хлопцаў.)

Вядучая.

Вось вам, дзевачкі цурачкі: пачапіце ix на хлопцаў. А вы, хлопцы, зараз павінны адкупіцца — гульнямі, песнямі, танцамі, загадкамі. Я вам буду загадваць пра каханне, сямейнае жыццё. А хто не адгадае,

той да веку жаніцца не будзе.

1. Што люблю — не куплю, чаго не люблю — не прадам.

(Маладосць i старасць.)

2. Чатыры чатыркі, пятая лубяначка, а шостая каханачка.

(Калыска i дзіця.)

3. Усе кузні абхадзіў, а не кованы застаўся.

(Халасцяк.)

Вядучая.

Як вы хутка мае загадкі адгадалі. Малайцы, кемлівыя. А ці падабаюцца вам нашы дзяўчаты? Пэўна ж, вы, хлопцы, ведаеце шмат песень пра дзяўчат? Вось зараз мне і праспяваеце тыя, дзе сустракаюцца слова "дзяўчына", альбо жаночае імя. А дзяўчаты будуць спяваць песні, дзе сустракаюцца слова "хлопец" альбо мужчынскае імя. А гледачоў мы падзелім на дзве каманды, два хоры: злева хорам кіруюць хлопцы, а справа — дзяўчаты. (Першым спявае хор пад кіраўніцтвам дзяўчат. Затым — пад кіраўніцтвам хлопцаў.)

Вядучая.

Якія цудоўныя хоры атрымаліся! Прашу паспяваць цяпер разам якую-небудзь песню, пажадана пра каханне.

(Усе разам спяваюць песню "Kaciў Ясь канюшыну ".)

Вядучая.

Так, добра спявалі, але ж, на мой погляд, перамагла каманда дзяўчат (хлопцаў). І пераможца ў спевах запрашае другую каманду на польку-паскакуху.

(Гучыць полька.)

Вядучая.

Вось, хлопцы, пакуль вы тут спявалі i танцавалі, пэўна ж, i дзяўчыну сабе прыкмецілі. Зараз я даведаюся, цi добра вы разгледзелі свaix дзяўчат, з якімі так гарэзліва танцавалі.

(Вядучая вядзе дзяўчат за шырму i размяшчае ix так, кааб былі бачны толькі нoгi.)

Хлопчыкі, пазнайце сваю дзяўчыну, з якой вы танцавалі, якая вам спадабалася, па чаравічках. (Хлопцы шукаюць.) Той, хто знайшоў, становіцца ў пары, а хто не знайшоў, гуляе ў гульню "Вяроўка".

Вядучая

(звяртаецца да прайграўшых у папярэднім конкурсе). Не сумуйце, хлопцы, я даю яшчэ вам адну магчымасць знайсці сабе пару. Слухайце уважліва. Удзельнікі гульні ўтвараюць два канцэнтрычныя кpyгi. Дзяўчаты становяцца ў знешні; хлопцы — у той, што бліжэй да цэнтра, у трох кроках ад дзяўчат. Гурт хлопцаў абкружаны, як кольцам, звязанай канцамі вароўкай, якую яны трымаюць рукамі на узроуні пояса. Гучыць музыка. Усе рухаюцца карагодам у cвaix кругах. Як толькі музыка змаўкае, кожны хлопец павінен, не выпускаючы вяроўку, пастарацца пераадолець адлегласць да дзяўчыны насупраць, каб пацалаваць яе. Зрабіць гэта не проста, бо кожны цягне ў свой бок. Перамагае самы дужы, якому першаму удаецца пацалаваць "сваю" дзяўчыну, не дакрануўшыся да яе рукамі.

(Гульня працягваецца некалькі разоў, пераможцы ўзнагароджваюцца прызамі i пацалункамі дзяўчат.)

Вядучая.

Ну i хлопцы-пераможцы! Taкix сабе дзяўчат прыдбалі, люба глянуць. Якія красуні, ды не з якіх заморскіх кpaiн, а з родных нашых мясцін. І спяваць умеюць, i танцаваць прыгожа, i гасцінна частаваць. Добрыя гаспадынькі будуць: i накормяць, i прыгалубяць. Ой, жаніцеся, хлопцы, не адкідвайце работу на суботу, а вяселле на старасць, бо, як вядома, — "не жанаты — не багаты", а хто захоча жаніцца — таму ў куту не сядзіцца. Дык чыё ж вяселле першае гуляць будзем? Дзяўчаты хай стануць i утвораць нам дугу, як сімвал вяселля, а хлопцы з завязанымі вачамі тры разы абягуць вакол вось гэтай калоды, стануць на каленкi i пастараюцца прапаўзці ў дугу. Каму гэта удасца, той абавязкова ў гэтым годзе вяселле згуляе. А калі не, то цягаць яму гэтую калодку да наступнай Масленіцы.

(Гучыць музыка.)

Пасля заканчэння гульні вядучы вызначае пераможцаў.

Вядучая.

Вой, хлопцы, нездарма ў народзе кажуць: "Ажаніся, чорце, не будзеш круціцца!" А каб дакладней даведацца, праз колыкі часу вяселле будзе, паскачыце праз гэту вяроўку. Дзяўчаты, разгушквайце вяроўку, а мы будзем лічыць. Хто больш за ўcix праскача, той хутчэй i ажэніцца.

(Хлопцы па чарзе скачуцъ праз вяроўку.)

Вядучая.

Ну што ж, хлопцы-ўдальцы, мы пераканаліся ў тым, што ніхто з вас халасцяком не збіраецца застацца. Дык хопіць ужо вам цягаць гэтыя калодкі, а запрасіце лепш cвaix дзяўчат на вясёлую кадрылю. Калодку я пакладу паміж парамі. Але ж асцярожна, толькі не зачапіце, калі будзеце танцаваць. Хто калодку не зачэпіць, у таго будзе моцнае каханне на ўсё жыццё.

(Гучыць музыка. Усе танцуюць.)

Вядучая.

Дзякую ўсім за весялосць i жарты i частую самымі смачнымі, самымі салодкімі блінамі. Бо блін — гэта сімвал трох адзінстваў: Зямлі, Агню i Вады. Хто будзе есці бліны на Масленіцу, той будзе бадзёры, здаровы, прыгожы i закаханы. Дык няхай жа, сябры, будуць дні вашага жыцця ў шчасці i каханні. I няхай трывогі змяняюцца радасцямі.

(Гучыць музыка. Вядучая частуе ўcix блінамі)

Да пабачэння!

Сустрэнемся праз год!