
- •Калядныя варожбы
- •Шчодры вечар — добры вечар
- •Добры вечар таму, хто у гэтым даму
- •1Вядучая.
- •2Вядучая.
- •1 Вядучая.
- •Ішла Коляда
- •12.00 Гадзін.
- •13.00 Гадзін.
- •12 Гадзін 30 хвілін.
- •14 Гадзін 30 хвілін.
- •15 Гадзін 30 хвілін.
- •16 Гадзін.
- •16 Гадзін 40 хвілін.
- •17 Гадзін.
- •18 Гадзін.
- •19 Гадзін.
- •Масленка
- •Маслетчныя забавы
- •А мы Масленку чакалі
- •Гуканне вясны
- •"Юр'я на парог вясну прывалок"
- •Юр'ева матка ў свет пайшла...
- •Юр'еўскія забавы
- •Сёння свята для ycix будзе
- •Куток халастых
- •Камаедзіца
- •Вялікдзень
- •6. Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.
- •1. "Эстафета з коромыслам"
- •3. "Гарадкі са снежкамі”
- •4. "Ледзяны лабірынт"
- •5. "Збяры снежкі"
- •6. "Арыентаванне"
- •7. "Чарадзейная палачка"
- •9. "Футбол на снезе"
- •10. "Канатоходцы"
- •12. "Бег на хадулях"
- •13. "Снежны сувенір"
- •2 Дзяўчыны.
- •Горы, не згасай, зорка любові!
- •Лясная казна
- •Пакроўскае ігрышча
Юр'ева матка ў свет пайшла...
На пляцоўку, дзе раскладзена вогнішча, прыходзщь Знахарка з вяночкам у руцэ.
Дзяўчына:
Добры вечар, цёця Леля. Мы якраз думалі песню заспяваць. То вы нам дапамажыце.
Знахарка:
Бог у помач. Усім добрага вечара.
Запявае "А ў лесе, ды на верасе..."
Фальклорны гурт ей дапамагае.
Здалёк чуваць гук дуды, якая працягвае мелодыю пecнi.
Знахарка:
Здаецца, Дзед Юрэй ідзе.
Стары Пастух:
Якая ціхая сёння ноч. Нібы зачараваная. Вітаю ўcix.
Знахарка:
Здаровы будзь, Юрэй. А ноч дзіўная выдалася, бо напярэдадні свята — заўтра Лялю шанаваць будзем. Стары Пастух:
Ага. А хто ж у гэтых вот Лялею назавецца?
Знахарка:
То ж ведаеш, найпрывабнейшая мусіць быць.
Стары Пастух:
Так. Але як дазнаешся, каторая з прыгожых найлепшая.
Знахарка:
Будзем вечар карагодамі хадзщь, пecнi пець, гулнейкі ладзщь. Якая з дзяўчат дробненька ступае ды ладненька пяе — тую адразу бачна. Ей i чэсць. Стары Пастух:
То збірай дзяўчат.
Знахарка:
Ды амаль што ўсе тут.
Дзевачкі дачушкі мае,
Падыходзьце да мяне,
Час ужо таночкі шукаць,
Час ужо пeceнкi пеяць.
Хлопец:
А хто такая Ляля?
Знахарка:
Ляля — багіня вясны, маці Ярылы — Юр'я.
Хлопец:
А што будзеце з ею рабіць, калі абярэце?
Стары Пастух:
За мяне замуж аддаваць.
Знахарка (смяецца):
Ай, жартаўнік. Шанаваць будзем, благаслаўлення пpaciць.
Дзяўчына:
А як тое просяць?
Знахарка:
Апранаюць дзяўчыну ў доўгі белы саван, перавязваюць шыю, pyкi i стан рознай зелянню, а на галаву кладуць вянок з розных веснавых кветак. У такім уборы саджаюць дзяўчынку Лялю на дзярновую лаўку, на якой з аднаго боку пастаўлены гладышакі з малаком, сыр, масла, яйцы, смятана, а з другога — хлеб; каля ног кладуць вяночкі, адпаведна ліку дзяўчат з карагода. Затым скачуць вакол яе, пасля снедаюць каля яе ног. Ляля пачастуя ycix прыгатаванай ежай. Тады зноў танчаць, а Ляля кідае пад гэты час іm на голаву вянки. Праз гэта Ляля надзяляе ix прыгажосцю, здароўем i добрай доляй. А каму я сёння надзену вяночак, тая ў нас гэтым годам Лялею называецца. То уставайце ў карагод, усе дзяўчаты напярод.
Усе ўстаюць карагодам, Стары Пастух грае, фальклорны гурт спявас.
Стары пастух:
Вялікі карагод! Трэба паменшыць. Хадзіце, дзяўчаты, па левы бок ад мяне, а хлопцы — па правы. Патанчым "Проса". Кладзіце рукі адзін адному на плечы. Спачатку дзяўчаты набліжайцеся да хлопцаў:
А мы проса сеялі, сеялі, Возьмем, Лада, сеялі, сеялі — Зараз хлопцы, набліжаючыся:
А мы проса вытапчам, вытапчам. Возьмем, Лада, вытапчам, вытапчам — адыходзячы.
І гэтак далей, музыка нам дапаможа.
А мы коней выпусцім, выпусцім. Возьмем, Лада, вытапчам, вытапчам.
А мы коней застанем, застанем. Возьмем, Лада, застанем, застанем.
А мы коней выкупім, выкупім. Возьмем, Лада, выкупіm, выкупім.
А чым жа вам выкупіць, выкупіць? Возьмем, Лада, выкупім, выкупім.
А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў. Возьмем, Лада, сто рублёў, сто рублёў.
Нам не надо тысячы, тысячы. Возьмем, Лада, тысячы, тысячы.
А нам надо дзевачка, дзевачка. Возьмем, Лада, тысячы, тысячы.
А нам надо дзевачка Волечка, Волечка...
То хадзі, Воля, зараз да хлопцаў. Пайшлі зноў.
Так гуляюць, пакуль усе дзяўчаты не пярэйдуць у шарэнгу хлопцаў.
Знахарка:
О, як раз усе дзяўчаты стаяць зараз паміж хлопцаў. Зайграй нам, Музыка, якую карагодную. А вы, мае каханыя, павінны перадаваць адзін аднаму з зубоў у зубы гэтую галінку. Хто выпусціць — будзе што-небудзь спяваць, танчыць цi цалаваць суседа. Трымайце галінку.
Гуляюць некалькі разоў. Адна з дзяўчын, калі да яе прыходзщь галінка, кладзе яе сабе ў кішэню i запявае, заводзячы за сабою карагод!
Хлопец:
У карагодзе мы былі цi можна?
Стары Пастух:
Чаму б не.
Музыка наігрывае мелодыю. Дзяўчына заводзіць карагод.
Гульня паўтараецца некалькі разоў.
Знахарка:
А зараз, апошняя парачка, хадзіце да мяне. Я прапаную вам яшчэ адну гульню — "Змейка". Ставайце ўсе прысутныя ў рад i трымайце адзін аднаго за пояс. Ты, хлопчык, станавіся наперад — будзеш галавою, а ты, дзяўчынка, станавіся назад — будзеш хвастом. Галаве трэба паймаць хвост, паймаеш — быць хвасту галавою. Раз, два, тры пачалі.
Гульня паўтараецца некалькі разоў.
Стары Пастух:
Зараз яшчэ крыху пабегаем. Ставайце пapaмi, адзін за адным па колу. Каму не дасталося пары — будзе калачом. Вось ты, Знахарка, у нас сёння адная. Будзеш калачом.
Знахарка:
Ну добра.
Стары Пастух:
Kaлi яна падыдзе да пары i пастучыць каму-небудзь па cпiнe, то вы пытайце:
- Хто там?
Сем ком i калач, — кажа яна. А вы:
Цябе, Божа, на дарозе раскарач. — І бяжыце ад калача па колу, да свайго месца, калі стоміцеся, то можаце змяніцца з кім-небудзь у пары. Але калі "калач" вас зловіць — вам i вадзіць.
Гульня паўтараецца некалькі разоў па жаданню ўдзельнікаў.
Знaxapкa:
Гарбата ўжо паспела, падыходзьце.
Усе збіраюцца ля вогнішча.
А покуль вы будзеце адпачываць, я папрашу нашых старэйшых жанчын паказаць некалькі старадаўніх танцаў. Хто захоча пераняць — далучайцеся. Памятайце, дзяўчаты, я за вамі сёння пільна назіраю.
Гучаць танцы:
"На рэчаньку"
"Курапят"
"Месяц"
"Цёмная ночка"
"Кракавяк"
"Падыспань"
Кожны паўтараецца 2 разы. Першым разам жанкі танчаць caмi, а другі — з моладдзю.
Стары Пастух:
А ну рэзні, музыка, польку!
Знахарка:
Але гэта будзе не звычайная полька, па чарзе я буду падыходзіць да кожнай з пар i надзяваць дзяўчатам на галаву вяночак, кожная павінна станьчыць для мяне асабіста, а я вас за гэта пачастую. Хто падабаецца больш за ўcix — будзе нам Ляляю.
Гучыць полька.
Знахарка:
Ходзіць паміж пapaмi i частуе выканаўцаў цукеркамі. Апошняй надзявае вяночак Кацярыне.
Знахарка:
Быць табе, Кацярынка, гэтым годам Ляляю.
Квітней, мае сонейка,
Хай будзе з табою вясна заўсёды!
Кацярынка (кланяючыся ўсім):
Дзякуй вам.
Стары Пастух:
Віншую цябе, Кацярынка. Гэта добры знак на добрую справу. А зараз, хлопцы, хадзем прынясем яшчэ вады для гарбаты.
Хлопцы ідуць усе да калодзежа. Дзяўчаты заводзяць каля Кацярынкі карагод "А па возеру...".
Хлопцы вяртаюцца з вадою. Знахарка:
Хто хоча гарачанькай гарбаты — сядайце бліжэй.
(Налівае ўciм гарбату.)
Фальклорны гурт, а разам з iм i ўсе прысутныя спяваюць пакуль не стомяцца i не разыдуцца.
Стары Пастух i Знахарка адыходзяць ад вогнішча, не развітваючыся.
Абрад "Ляльнік"
Пасля абеду ўсе ўдзельнікі i госці свята збіраюцца ля вогнішча спяваюць юр'еўскія песні. На пляцоўцы з'яўляецца Знахарка з кошыкам i вядзе за руку Алёну:
— Дзевачкі, прыгажуні мае, час ужо вам вяночкі звіваць, Лялю прыбіраць.
Знахарка:
Ідзіце, дачушкі мае,
Вяночкі павіце,
Лялю прыбярыце,
На посад пасадзіце,
Карагоды вакол яе павадзіце.
А ты, Лялечка, на дзяўчат не крыўдуй,
Уcix пачастуй.
(Збipae дзяўчатам кошык, дзе ляжаць хлеб, сыр, яйкі, гладышак з малаком.)
Дзяўчаты разам з Ляляю ідуць па вёсцы, несучы з сабою маленькую драўляную лаўку i кошык, пяюць карагодную: "Завівалася пчолка над варотамі...".
Зазываючы ўcix вясковых дзяўчат пайсці з iмi:
— Пойдзем, дзевачкі, карагоды вадзіць, У Лялі-вясны прыгажосці прасіць. Калі натоўпы прыходзяць на луг, усе дзяўчаты пачынаюць віць сабе вяночкі:
Дзяўчына 1:
Зараз, дзевачкі,
Вяночкі віце,
Прыгажэйшыя кветкі
Ў ix кладзіце.
Дзяўчына 2:
Як сонейка зямельку пpыбіpae,
Так i мы нашу Лялю
Прыбярэм, убярэм,
На зайздрасць yciм.
Дзяўчаты з фальклорнага гурта спяваюць карагодныя пecнi i апранаюць Лялю ў белы саван, упрыгожваюць рознай зелянінай, надзяваюць самы прыгожы вянок. Кветкамі прыбіраюць таксама i драўляную лаўку. Дзяўчына 1:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 2:
Дай нам жытцу
Ды пшаніцы.
Дзяўчына 3:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 1:
У агародзе — сенажаці.
Дзяўчына 2:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 3:
Поўны гряды,
Роўны з ряда!
Дзяўчыны разам:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 1:
Розачкі на шчочкі
Дзяўчына 2:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 3:
Baсілечкі ў вочкі.
Дзяўчына 1:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Дзяўчына 2:
Вясны на доўгія гады!
Дзяучына 3:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Саджаюць Лялю на лодку, кладуць побач хлеб, сыр, яйкі ставяць гладышак малака. Каля ног яе ўсе дзяўчаты з словамі:
Ляля, Ляля,
Наша Ляля!
Складаюць свае вяночкі
Дзяўчыны з фальклорнага гурта заводзяць ycix дзяўчат у карагод вакол Лялі i спяваюць.
Наспяваўшыся, сядаюць ля ног Лялі. Дзяўчына 1:
Наша Ляля, Ляля нас накорміць гусам: Усе разам:
Ляля, Ляля,
Ой, наша Ляля!
Ляля частуе дзяўчат усім, што ляжыць на лаўцы з рознымі пажаданнямі.
— Частую вас хлебам з солю на шчасце з доллю.
— Як у вячэры ў пароўні малако прыбывае, няхай у вас прыгажосці прыбывае!
Няхай адыдуць ад вас злыя напасці, халады й маўклівыя гады!
— Весялосці вам ды маладосці! Дзяўчына 1:
Хопіць, дзевачкі, частавацца,
Час ужо нам у вяночкі прыбрацца.
Дзяўчаты стаюць у дзве шарэнгі насупраць i танчаць "Проса”, толькі замест слоў:
"Возьмешь, Лада..."
кажуць:
"Наша Ляля..."
Кожнай дзяўчыне, якая пераходзіць з адной шарэнгі ў другую Ляля надзявае на галаву вяночак.
Гуляюць 2 разы. Пасля танчаць карагод.
Ляля:
Ставайце, дзевачкі, юрыцца.
Дзяўчаты стаюць "ручаём". Спяваюць веснавы карагод. Ляля праходзіць праз "ручаёк" i забipae сабе адну з дзяўчынак, выходзіць з ей наперад i цалуюцца. Тая дзяўчына, што засталася адна, pобіць тое ж самае. Гэтак пакуль усе дзяўчыны не "паюрацца".
Дзяўчына 2:
Добра, дзевачкі, так гуляцца,
Толькі трэба дамоў вяртацца.
Дзяўчына 1 i 3 бяруць Лялю пад pyкi i ўсе праважаюць яе праз вёску да хаты:
Дзякуй табе, Лялечка,
Ясная прыгажуня нашая,
Не крыудуй калі што,
Бывай
І яшчэ раз да нас завітай.
Усе дзяўчаты кланяюцца Ляле.