
- •Калядныя варожбы
- •Шчодры вечар — добры вечар
- •Добры вечар таму, хто у гэтым даму
- •1Вядучая.
- •2Вядучая.
- •1 Вядучая.
- •Ішла Коляда
- •12.00 Гадзін.
- •13.00 Гадзін.
- •12 Гадзін 30 хвілін.
- •14 Гадзін 30 хвілін.
- •15 Гадзін 30 хвілін.
- •16 Гадзін.
- •16 Гадзін 40 хвілін.
- •17 Гадзін.
- •18 Гадзін.
- •19 Гадзін.
- •Масленка
- •Маслетчныя забавы
- •А мы Масленку чакалі
- •Гуканне вясны
- •"Юр'я на парог вясну прывалок"
- •Юр'ева матка ў свет пайшла...
- •Юр'еўскія забавы
- •Сёння свята для ycix будзе
- •Куток халастых
- •Камаедзіца
- •Вялікдзень
- •6. Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.
- •1. "Эстафета з коромыслам"
- •3. "Гарадкі са снежкамі”
- •4. "Ледзяны лабірынт"
- •5. "Збяры снежкі"
- •6. "Арыентаванне"
- •7. "Чарадзейная палачка"
- •9. "Футбол на снезе"
- •10. "Канатоходцы"
- •12. "Бег на хадулях"
- •13. "Снежны сувенір"
- •2 Дзяўчыны.
- •Горы, не згасай, зорка любові!
- •Лясная казна
- •Пакроўскае ігрышча
Маслетчныя забавы
(Алеся разгадвае крыжаванку, Дзед побач з ей чытае газету.)
Алеся.
Па гарызанталі "Вясёлае народнае свята". Першая літара "М", што за свята? Дзядуля, ты не ведаеш?
Дзед.
A ці падыходзіць "Масленка"? Алеся.
Зараз... Вельмі добра! Адгадала! А што гэта за свята з такою смачнай назвай?
Дзед.
Гэта не толькі смачнае свята, але i вясёлае! Эх, калі быў я маладым, як мы добра яго святкавалі ў вёсцы. Гэта цудоўнае свята напярэдадні вясны. У нас гаварылі:
"Зіма з вясною сустракаецца,
Пра здаровейка пытаецца". Алеся.
А чаму назва такая? Дзед.
А таму, што вельмі смачныя бліны былі i з маслам, i з мёдам, i са смятанаю. Нават саму Масленіцу запрашалі такімі словамі:
Мы на горцы пабывалі, пабывалі
Ай, люлі, пабывалі.
Масленіцу сустракалі, сустракалі
Ай, люлі, сустракалі.
Сырам гору набівалі, набівалі.
Маслам гору палівалі, палівалі.
(Гучыць музыка, з’яўляецца Масленіца з кошыкам у руках.)
Масленіца.
Ого-го-го! Хто тут мяне кліча? Дзед.
А вось i Масленіца дарагая, госцейка залатая. Павтаем яе, сябры.
Масленіца.
Даўненька ніхто не клікаў мяне.
Алеся.
Вось дзіва, дык дзіва. Дык твае словы, Дзеда, чароўныя, гукальныя.
Дзед.
Так... Не думаў, не гадаў, нечакана трапіў. Масленіца.
Ну, маленькая гаспадынька, дзе ж масленічныя бліны? Пачастуй мяне.
(Дзед з Алесяй пераглядаюцца.)
Дзед.
Забаў нашу госцю, а я хуценька збегаю да суседак — у ix кожны дзень бываюць бліны.
(Выходзіць Дзед.) Масленіца.
А мяне не трэба забаўляць. Я сама каго хочаш забаўлю.
У нас сёння — Масленіца.
Прыляцела ластавіца.
Села, пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку.
(Паказвае кошык.)
Гэта не проста кошык. Гэта скарбонка вясёлых загадак. ix тут хопіць да самага рання. А той, хто адгадае мае загадкі, атрымае сімвал сённяшняга свята — вось такую маленькую масленіцу.
(Аастэнты готовы раздаваць "масленіцы ".)
Загадкі:
Якую краіну носяць на галаве? (Панама)
Без рук, без ног, а ўгару лезе? (Цеста)
На якое пытанне нельга даць сцвярджальны адказ? (Ты спіш?)
Хто вылазіць са скуры? (Змяя)
Хто гаворыць на ўcix мовах? (Рэха)
У якой рэчцы прысутнічаюць тры ноты? (Micicini)
У жываце лазня, у носе рэшата, адна рука, ды i тая на плячах? (Чайнік)
Які востраў скардзіцца на сваю велічыню? (Ямал)
Якая птушка носіць назву танца? (Чачотка)
10)Нашу ix шмат гадоў, а колькасць iм не ведаю? (Валасы)
11)Адной рукой усіх сустракае, другой – прапскае? (Дзверы)
Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках? (Рэшата)
Пад якім дрэвам заяц стаіць у час дажджу? (Пад мокрым)
У якіх грыбоў шапачкі рознага колеру, але ўсе яны носяць адно імя? (Сыраежкі)
15) Хто два разы нараджаецца, адзі раз — гладкі, a другі раз — мяккі? (Яечка, а потым качаня)
16) Якая рака ў нас у роце? (Дзясна)
Што ідзе, не рухаючыся, з месца? (Час)
Па мору ідзе, ідзе, а да берага дойдзе, тут i прападзе? (Хваля)
Белы, як снег, у гонары ва ўcix? (Цукар)
Калі хлопчыка называюць жаночым імем? (Соня)
Мяне б'юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць — я усё цярплю, yciм дабром плачу...(Зямля)
22) Наведзена шкляное вока, пстрыкне раз i помніць вас. (Фотаапарат)
У залаты клубочак схаваўся дубочак? (Жолуд)
Не мора, а хвалюецца? (Ніва)
З віду — клін, развернеш — блін? (Парасон)
(Вяртаецца Дзед з 3-мя суседкамі. Яны трымаюць у руках талеркі з блінамі, на кожнай талерцы па 5 бліноў.)
Масленіца.
Ну, зараз можна i пачынаць. І тых, хто атрымаў "масленіцу-дзяўчынку", я ў першую чаргу пачастую блінамі. Калі ласка. Падыходзьце на сцэну.
Алеся.
А як жа святкавалі Масленіцу?
(У час дыялогу 3-х суседак фарі1руюцца команды.)
(Cyceдкi перабіваюцъ адна адну.)
Суседка 1.
У нас пecнi розныя спявалі.
Суседка 2.
І на арэлях гушкаліся.
Суседка 3.
І смачнаю ежаю частаваліся.
Суседка 1.
А як на конях ды санках каталіся.
Суседка 2.
Ды ў снежкі гулялі.
Суседка 3.
Спаборнічалі паміж сабою ў cілe i ў спрытнасці.
Суседка 1.
Ды ўсе т не пералічыш.
Масленіца.
Мяркую, што зараз таксама цікавыя спаборніцтвы атрымаюцца. Але пакуль частавацца блінамі, няхай каманды пакажуць свій спрыт. Але i бліны ў нас незвычайныя, яны прыгатаваны рукамі лепшых майстроў, навучэнцаў I курса завочнага аддзялення. Bocь гэтамi прыгожымі дзяўчатамі i хлопцамі. Суседка 2.
А зараз кожная з нас стане з блшамі насупраць каманд, кожны з вас па чарзе павінен дабегчы да бліноў, узяць адзін з ix, аббегчы вакол нас i стаць у канцы каманды. Як толькі каманда справіцца з гэтым заданнем, вам патрэбна як мага хутчэй з'есці блін. Якая каманда хутчэй пачастуецца, зараз мы гэта пабачым.
(Гучыць музыка, ідзе конкурс.)
(Пасля заканчэння конкурсу тая каманда, якая прайграла, атрымлівае cyвeнip.)
Масленіца.
Я думаю, вы не толькі Масленіцу сустрэлі, блінамі начаставаліся, але i сувеніры ад нас атрымаеце.
(Уручаюцца сувеніры.)
(Пасля ўзнагароджання прайграўшая каманда спускаецца ў залу.)
Суседка 3.
Ой, Зося, у мяне збан малака ёсць, я пра яго зусім забылася.
Суседка 1.
Ага, забылася. Нясі, боўдзіла.
(Выходзіць суседка з 2-ма збанкамі малака.) Суседка 3.
Малачко ў мяне, што мядок. Так i льецца ў раток. Праўда, суседачка, масленічныя бліны добра i малачком запіць. Згoдны?
Суседка 2.
Каманда-пераможца атрымае нечаканую ўзнагароду. Вось вам саломінкі, праз якія вы павінны напераганкі выпіць малако. Гатовы да гульні?
(Гучыць музыка, ідзе конкурс.) Суседка 3.
А цяпер таму, хто перамог у гэтай гульні, уручаюцца медалі "Лепшы малакасос".
(Камандзе вешаюцца на шыю вялікія соскі, уручаецца медаль.)
Павіншуем пераможцаў! А вам дзякуй за ўдзел у конкурсе. Прыміце на памяць падарункі i праходзьце ў залу.
Суседка 1.
Паважаныя малакасосы, а зараз вы будзеце гуляць кожны сам за сябе i змагацца за галоўны прыз i тытул.
Масленіца.
А хто з вас ведае, якія птушкі да нас вясну-красну прыносяць? (Называюць.) Дык вось, кожны з вас павінен адправіць сваю птушку як мага далей. Чыя птушка даляціць далей, той i пераможа.
(Гучыць музыка, удзельнікі па чарзе пускаюць размаляваныя самалёцікі. Асістэнты ў зале адзначаюць пераможцаў, праіграўшы атрымлівае прыз і ідзе ў залу.)
(У гэты час рыхтуецца рэквізіт— тры кеглi.)
Алеся.
Як толькі сціхне музыка, вы павінны схапіць кеглі, хто застанецца без кеглі, той i прайграе.
(Гучыць музыка, ідзе гульня.)
(Прайграўшаму ўручаецца прыз, i ён праходзіць у залу.)
Суседка 2.
Параска, што табе нагадвае гэты абруч? Суседка 3.
Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на Масленіцу вялікая пашана была тым рэчам i дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя, ды жоўтыя, i колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя.
Суседка 1.
Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола.
Алеся.
А мы зараз усё гэта забыл i. Але гуляць з абручамі таксама любім.
Масленіца.
О, гэта вельмі масленічная гульня, давайце i мы з вамі згуляем. Хто даўжэй пракруціць абруч.
(Гучыць музыка, круцяць абруч. У каго першага зваліўся, яму ўручаецца прыз i адпускаюць у залу.) Алеся.
Слухай, Дзядуля, я паглядзела сёння на цябе, які ты добры i цікавы чалавек. Я іншым часам крыўдзіла цябе, даруй мне, Дзядуля.
Дзед.
Добра, унучка, што ты ўспомніла пра гэта ў сённяшні дзень. Раней у aпoшi дзень Масленіцы людзі заўжды праслі прабачэння адзін у аднаго за нанесеныя крыўды.
Суседка 2.
А ў маёй вёсцы пасля Масленіцы будзілі мядзведзя. Безумоўна, не па-сапраўднаму, лічылася, што як толькі мядзведзь прачнецца, дык i вясна пачнецца.
Алеся.
Гэта цудоўна, давайце i мы разбудзім мядзведзя, ён у нас яшчэ моцна спіць у бярлозе пад снегам.
(Пасярэдзіне сцэны ляжыць мядзведзь, схаваны пад газетами, як пад снегам )
(Удзельнікі па чарзе павінны дабегчы да мядзведзя, зняць з яго па 1 газеце i прынесці на сваё месца. Пераможа той, хто зніме больш газет.) Мядзведзь.
Ой, вясёлае сёння свята,
I гасцей тут вельмі багата.
Каб праз год зноў Масленіцу спаткаці,
Дазвольце вам пажадаці:
Мець торбу грошай.
Бяды не знаць нiколi
I смерці нідаволі,
Каб багатыя былі,
I сто год жылі.
Масленща.
Ну калі i мядзведзь прачнуўся, час мне развітвацца з вамі да паступнага года.
Алеся.
Пачакай, Масленіца, зараз мы яшчэ пераможцу ўзнагародзім, а потым i цябе праводзім.
Масленіца.
А вы як мяне праводзіць будзеце? Раней мяне спальвалі на вогнішчы, сплаўлялі па рэчцы, наладжвалі пахаванні. Алеся.
Не бойся, Масленіца, не спалім цябе i не патопім.
(Узнагароджваецца пераможца. Даецца тытул "Mic Масленаца " ці "Містэр Масленіца ".)
(Гучыць музыка.)
Дзед.
Ідзi, зіма, да Кракава,
Зноў ты прыйдзеш аднакава,
Ідзі, зіма, да Кіева,
Ты там лета пакінула,
Ідзі, зіма, да крынічкі,
Ды забірай рукавічкі.
(Масленіца выходзіць, а за ей i ўсе.)