Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Заданне 4

Выпішыце з тэксту лічэбнікі разам з назоўнікамі (лічэбнікі запісвайце словамі), вызначце разрад лічэбніка паводле значэння і складу, від сінтаксічнай сувязі ў гэтых колькасна-іменных словазлучэннях.

Бульба ў Беларусі была вядома ўжо ў першай палове васямнаццатага стагоддзя.

Васямнаццатага стагоддзя – лічэбнік, парадкавы, просты, звязаны з назоўнікам стагоддзя сувяззю дапасавання, у сказе выконвае функцыю акалічнасці часу.

Варыянт 1

БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА

Белавежская Пушча – буйны лясны масіў на тэрыторыі Беларусі (Брэсцкая і Гродзенская вобласці) і Польшчы. Агульная плошча больш за 150 тыс га. Адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы. Першыя абмежаванні на паляванне ўведзены ў ХІІІ стагоддзі, з 1541 года ў Белавежскай пушчы пачаў ахоўвацца зубр, з 1640 года забаронена высечка лесу. Пушча занесена ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

У флоры Белавежскай пушчы каля 900 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, больш за 200 мохападобных, каля 290 лішайнікаў і больш за 2000 відаў грыбоў. Пад лесам больш за 88 % тэрыторыі. Пераважаюць бары. Ельнікаў 10,3 %. Шыракалістыя лясы займаюць 6,8 % тэрыторыі, драбналістыя – 7,7 %. Расце 26 відаў дрэў. Узрост бароў дасягае 180-200 гадоў, ельнікаў 120-160 гадоў, дуброў 180-220 гадоў. Захаваліся асобныя дрэвы-гіганты: хвоя (350 гадоў, вышыня 34 м), елка (200 гадоў, 52 м), дуб (500 гадоў, дыяметр да 190 см) і інш. У фаўне 59 відаў млекакормячых, 227 відаў птушак, 28 відаў рыб і 8,5 тыс відаў насякомых. Белавежская пушча – апошняе прыроднае месца пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны – зубра (каля 300 асобін у 1995 годзе). Да пачатку ХVІІ стагоддзя трапляўся тур, да пачатку ХІХ – лясны тарпан. 47 відаў раслін і 73 віды жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. З 1945 года працуе Музей прыроды Белавежскай пушчы.

(В.В. Семакоў)

Варыянт 2

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ

Брэсцкая крэпасць – комплекс абарончых збудаванняў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў горадзе Брэсце. Пабудавана ў 1830-1842 гг. на месцы старажытнага цэнтра г. Брэста (горад перанесены на фарштаты) як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі.

Месца для будаўніцтва крэпасці прапанаваў у 1797 г. ваенны інжынер Дэвалан.

Крэпасць размяшчаецца на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец і Заходні Буг і сістэмай каналаў. Складалася з Цэнтральнага ўмацавання (Цытадэль) і Цярэспальскага, Валынскага, Кобрынскага перадмаставых умацаванняў (агульная плошча 4 км2). Цытадэль – востраў, апярэзаны крывалінейнай 2-павярховай абарончай казармай (даўжыня 1,8 км) з 4 брамамі – Цярэспальскай, Холмскай, Беластоцкай і Брэсцкай, якія мастамі злучалі цэнтральны востраў з перадмаставымі ўмацаваннямі. Мураваныя сцены казармы 2-метровай таўшчыні з байніцамі і амбразурамі для вядзення агню са стралковай зброі і гарматаў. Казарма магла змясціць больш за 12 тысяч салдат. Архітэктурным цэнтрам Цытадэлі была гарнізонная Мікалаеўская царква (1856-79 гг., архітэктар Д. Грым), пабудаваная на самым высокім месцы. Кобрынскае ўмацаванне, узведзенае на месцы Кобрынскага прадмесця, складалася з 4 бастыённых фортаў і 3 равелінаў. З Цытадэллю яно было злучана Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі цераз раку Мухавец. Цярэспальскае ўмацаване, пабудаванае на левым беразе Заходняга Буга, мела 4 земляныя люнеты, злучаныя ровам, Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расіі). Цераз Заходні Буг яно злучалася з Цытадэллю. Валынскае ўмацаванне, створанае на месцы старажытнага дзядзінца Брэста, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі; з Цытадэллю было злучана Холмскай брамай. Холмская брама мела 4 вежы з зубцамі. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх байніц, над якімі пазней была надбудавана 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.

(В.І. Анікін)