Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Частка іі Заданне 1

1. Выпішыце з тэксту па тры вытворныя назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі і вызначце іх марфемную будову па схеме:

Вытворнае слова

Прыстаўка

Корань

Суфікс

Канчатак

Постфікс

Незакончанасцю

Прыстанцыйнага

Зачытвацца

Адвольна

Не-,за-

Пры-

За-

Ад-

-конч-

-станцый-

-чыт-

-воль-

-ан-, -асць-

-н-

-ва-. –ц-

-н-,-а-

-ага

-ца

Варыянт 1

Быў 1019 год ад Хрыстовага нараджэння. Князі Святаполк і Яраслаў забыліся пра братэрскую любоў: кожны хацеў уладарыць у Кіеве, але нельга княскую шапку напалам рассекчы. Таму біліся князі не на жыццё, а на смерць. Сышліся яны ў крывавай сечы – і быў разбіты Святаполк. Ягоная дружына вымушана была адыходзіць. Вось неяк увечары падышла яна да берасцейскіх сцен. Стомленыя ваяры неслі насілкі з цяжка хворым Святаполкам. Крыкнуў князь у забыцці:

– Не спыняйцеся ў Берасці, ідзіце далей!

Паслухаліся ваяры свайго князя, войска рушыла далей – у Польшчу і Чэхію. Але слова ўжо зляцела з вуснаў ды ў летапіс патрапіла. Так упершыню быў згаданы горад на рацэ Буг, таму 1019 год і лічыцца годам нараджэння Берасця (А. Бензярук)

Варыянт 2

Беларусы называлі сябе і сваю мову па-рознаму. Найстаражытнейшая гістарычная назва нашага народа – крывічы. Вацлаў Ластоўскі лічыў, што яна роднасная словам кроўны, сваяк па крыві. Потым, з канца І тысячагоддзя па нараджэнні Хрыстовым, нашы продкі называлі сябе Русь, русіны. Слова Русь скандынаўскага паходжання, адно з магчымых пачатковых значэнняў – племя тых, хто плавае на чаўнах. Была полацкая Русь, была і Кіеўская Русь. Калі ў ХV стагоддзі на палітычнай сцэне з’явілася Масква, нашы продкі яе мову сталі называць маскоўскаю, сваю завучы рускаю. У Вялікім Княстве Літоўскім пашырыліся назвы Літва, ліцвіны. Часам і чужаземцы, і самі беларусы называлі нашу мову літоўскай або літоўска-рускай.

Белай спачатку называлі ўсходнюю – Уладзіміра-Суздальскую Русь, але ўжо з ХІІІ стагоддзя заходнія вандроўнікі звалі Белай Руссю менавіта беларускія тэрыторыі. Пазней найменне Беларусь замацавалася было за ўсходнебеларускімі землямі – Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай, а з ХІХ стагоддзя расейскія ўлады сталі называць Беларуссю ўсю краіну. Лідары беларускага руху пачатку ХХ стагоддзя – “нашаніўцы” – канчаткова выбралі і пачалі прапагандаваць назву беларусы, беларускай мова

Вацлаў Ластоўскі і Ян Станкевіч ад пачатку 20 гадоў ХХ стагоддзя прапагандавалі вяртанне назваў крывічы, крывіцкая мова. Я. Станкевіч, жывучы ўжо ў эміграцыі, з 50-х гадоў укараняў назвы Вялікалітва, вялікаліцвіны, вялікалітоўская мова (“100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”).

Варыянт 3

Беларусы карысталіся і карыстаюцца двума алфавітамі – кірыліцай і лацінкай. Акрамя таго, беларускія татары, што жывуць на гэтай зямлі ўжо 600 гадоў, свае кнігі пісалі па-беларуску арабскімі літарамі. Асабліва вялікі ўклад зрабілі беларусы ў развіццё кірыліцы. Гэтую азбуку, якую стварылі ў 863 годзе хрысціянскія прапаведнікі Кірыла і Мяфодзій для тагачаснай мовы паўднёвых славян, удасканалілі і спрасцілі беларускія перапісчыкі. Яны адкінулі лішняе і стварылі тыя літары, якіх не было ў пачатковай кірыліцы: э,й, а таксама адмысловую літару ґ (ґанак, маз ґ і).

Францішак Скарына стварыў прыгожы друкарскі шрыфт, а канчаткова наблізіў формы літараў да сучасных Галляш Капіевіч (родам з Мсціслава), выпускнік Слуцкай гімназіі, кнігавыдавец і перакладчык. Калі ў 1700 годзе ў Амстэрдаме Капіевіч заснаваў друкарню, там ім былі створаны акругленыя, падобныя да лацінскіх, літары кірыліцы для тытульных аркушаў кніг. Шрыфты Капіевіча ўпадабаў расейскі цар Пётр І, калі быў у Нідэрландах. Новыя літары яшчэ доўга называлі “амстердамские литеры” або “белорусская азбука”, бо Пётр І стварыў і зацвердзіў новы шрыфт на аснове Капіевічавага. Менавіта гэтымі літарамі здаўна цяпер карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, македонцы, балгары, сербы ды іншыя народы, што ўжываюць кірыліцу. Мовазнавец Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю (“100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”).