Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
194
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

21. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці земскага павятовага суда

Земскі павятовы суд - саслоўным суд для шляхты адлучаны і незалежны ад адміністрацыі.

Склад: суддзя, падсудак, пісар.

На павятовым сойміку шляхцічы выбіралі па 4 кандыдатуры на пасаду судзі, падсудка, пісара. Потым вялікі князь зацвярджаў кандыдатуры.

Выбранымі маглі быць толькі ураджэнцы ВКЛ, шляхцічы, землеўладальнікі, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі духоўных і дзяржаўных пасад, валодалі беларускай граматай, ведалі мясцовае права.

Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог зволіць іх з пасады. Імзабаранялася сумяшчаць працу з іншай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей (прысяга суддзі, падсудка і пісара-статут 1588, Р.4, арт. 1).

Сесіі 3 разы ў год – студзень, чэрвень, кастрычнік. Кожная ішла 3-4 тыдні. Судаводства вялося на падставе Вельскага прывілея 1564 г. і усіх трох статутаў. Да канца 17 ст. судаводства вялося на старабеларускай мове, паздней, на польскай мове. Калі на судзе прысутнічалі людзі, што ведалі права, то яны мелі у судовым паседжанні дарачы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе.

22. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці падкаморскага суда

Падкаморскі суд – другі суд адлучаны ад органаў дзяржаўнага кіравання.

Быў створаны гэты суд у 1564 г. Заканадаўча яго дзейнасць была замацавана статутамі 1566 г.

Склад суда:

Падкаморы (суддзя прызначаецца вялікім князем);

Каморнік (памочнік падкамор`я, прызначаў яго падкаморы са згоды мясцовых феадалаў).

Разгляд спраў на месцы межаў землеўладальніка, там жа падкаморы слухаў тлумаченні бакоў, паказанні сведак, разглядаў пісьмовыя доказы, выносіў сваё рашэнне, паказваў на мясцовасці, дзе павінна праходзіць мяжа, вызначаў мяжовыя знакі.

Рашэнні суда падлягалі неадкладнаму выкананню, маглі быць абскарджаны у гаспадарскі або галоўны суд.

У гэтым судзе зямельныя спрэчкі вырашаў падкаморы з удзелам усіх бакоў. Пасада падкаморыя лічылася ганаровай і даходнай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, ішла ў даход суддзі.

23. Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці войтаўска-лаўнічага суда

Гэтаму суду былі падсудныя як крымінальныя, так і грамадзянскія справы. Войтаўска-лаўнічы складаўся з войта, яго намесніка лент-войта і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Дробныя і нязначныя праванарушэнні і спрэчкі сярод мяшчан разглядалі бурмістры, якія прызначаліся аойтамі ці выбіраліся мяшчанамі. Войтаўска-лашнічыя і бурмістраўскія суды ствараліся ў гарадах адразу пасля атрымання горадам граматы на магдэбургскае права. Такія граматы ў 16 ст. мелі ўсе значныя гарады Беларусі.

Выбарны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсамі дзяржавы, але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады.

Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда.

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратара) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэння тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэсу.