Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.doc
Скачиваний:
97
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
168.45 Кб
Скачать

19.Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.

Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэннем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго станаўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведамлення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі пачала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педагагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага абстрактнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).

Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне,

дазнанне, адкліканне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У лексіцы спорту даволі часта сустракаюцца назоўнікі аддзеяслоўнага паходжання тыпу сед, дажым, разварот і пад.

Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт і інш.

Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый. (напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права і інш.). Уласныя назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку паняцця, у склад якога яны ўваходзяць.

Тэхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання назоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку: мылы, смолы, гліны, солі, металы, маслы, і інш.

Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны.

Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі (параўн.: малы, маленькі, найменшы (кавалачак хлеба); вялікі, найбольшы, самы вялікі (кавалак хлеба) – але нельга сказаць аналагічна ў выпадку малады спецыяліст, вялікія дзяржавы).

Адзінкавыя выпадкі ўжывання прыметнікаў у форме найвышэйшай ступені параўнання знаходзім у тэрмінах найбольшае спрыянне, вышэйшая ліга.

Для навуковай мовы характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку тыпу непаўналетнія, непрацаздольныя, абвінавачаны.

Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, напрыклад: крэдыт адтэрмінаваны, акрэдытыў і г.д.

Дыялагічнасць навуковай мовы праяўляецца ў шырокім выкарыстанні дзеясловаў у форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем цяперашняга часу) тыпу адзначым некалькі пунктаў, параўнаем вынікі і інш.

У навуковым маўленні пашырана выкарыстанне таксама неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе і інш.