Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.doc
Скачиваний:
97
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
168.45 Кб
Скачать

20.Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы і асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы нанісання і афармлення.

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў беларускай

літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйна- справавых

зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асноўная мэта

зносін – унармаванне афіцыйных і справавых узаемадачыненняў паміж

людзьмі і ўстановамі. Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя стылявыя рысы − афіцыйнасць, строгая дакладнасць, інфармацыйнасць, сцісласць, канкрэтнасць, адназначнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць, паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, шаблоннасць і трафарэтнасць, высокі ўзровень стандартызацыі.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў. На лексічным узроўні: ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, слоў у прамым значэнні, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў;

на марфалагічным узроўні: шырокае выкарыстанне інфінітываў,

дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік

весці перапіску, займаць жылплошчу), ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі;

на сінтаксічным узроўні: выкарыстанне апавядальных сказаў,

ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў,

пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе.

Адрозніваюць тры падстылі афіцыйна-справавога стылю – уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў дакументах розных жанраў, якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіцыйна-справавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне, дзелавыя паперы − заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і іншыя).

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога

дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.

У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота,

мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не

зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін

можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.

1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

3. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

6. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (даручыць старасту групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы.

7. Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

8. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый: Грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы і сходы ваеннаслужачых па воінскіх часцях могуць выступаць у падтрымку кандыдатур, вылучаных іншымі грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі або сходамі ваеннаслужачых па воінскіх часцях, а таксама выбіраць давераных асоб кандыдатаў у народныя суддзі.