Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.doc
Скачиваний:
96
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
168.45 Кб
Скачать

5. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна ( лексіка - граматычная характарыстыка тэрмінаў ). Паходжанне тэрмінаў.

Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Сукупнасць тэрмiнаӯ пэӯнай навукi называецца тэрмiналогiяй.

Паводле ӯжывання тэрмiны падзяляюцца на агульнанавуковыя i вузкаспецыяльныя.

Вузкаспецыяльныя падзяляюцца на: грамадска-палiтычныя; сельскагаспадарчыя; гандлёвыя, юрыдычныя, прамысловыя, ваенныя, мовазнаӯчыя, фiзiчныя, матэматычныя, хiмiчныя, бiялагiчныя, медыцынскiя, геаграфiчныя, астранамiчныя i iнш.

Тэрмiны адрознiваюцца ад агульналiтаратурных слоӯ шэрагам асаблiвасцей:

1.наяӯнасць азначэння: агульнаӯжывальнае слова можна растлумачыць i сутнасць тэрмiна павинна быць вызначана.

2.iмкненне да адназначнасцi: кожны тэрмiн павiнен абазначаць толькi адно паняцце ӯ навуцы цi тэхнiцы. А кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн.

3.Адсутнасць экспрэсii (эмацыянальнай афарбоӯкi) ручка дзвярэй, рукаӯ ракi, чырвоны радок.

4.Сiстэмнасць – кожны тэрмiн з´яӯляецца адзiнкай пэӯнай тэрмiналагiчнай сiстэмы якая абмежавана адной галiной навукi. Тамму сваю сутнасць тэрмiны выяӯляюць толькi ӯ межах адной сiстэмы.

6. Лексікаграфія. Тыпы і віды слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі.

Лексікаграфія –ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Вышэйшай умовай для ўзнікнення лексікаграфіі, было развіццё піьменнасці і пашырэння кніжнай справы.

Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца, па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці. Скарыне належаць i першыя спробы літаратурнай апрацоўкі беларускай народнай мовы. Побач з пашырэннем традыцый тлумачэння незразумелых слоў пры дапамозе глос у канцы XVI ст. у Беларусі пачынаюць з'яўляцца першыя спробы складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў», або гласарыяў. Да ліку ix адносяцца: «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто» (1581 г.).

У падыходзе да слова на розных этапах развіцця беларускай лексікаграфіі наглядалася дзве тэндэнцыі. На этапе глос i гласарыяў праяўлялася тэндэнцыя канкрэтызацыі значэння слова, якая абумоўлівалася патрабаваннямі пэўнага тэксту: на этапе ж адасаблення слоўніка ад тэксту кніг пачала дзейнічаць другая тэндэнцыя —абагульненага фіксавання ўcix значэнняў слова на аснове абстрагавання ад канкрэтнага тэксту.

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў два асноўныя тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб i г.д.. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў.

Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў, антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыятыўныя і інш.