Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_na_gosy_nyu_33_33_33_33_33(2).doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
645.63 Кб
Скачать

57. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў адраджэнскім працэсе.

НД больш рэвалюцыйная, чым НН. Друкаваліся творы і кірыліцай, і лацінкай. 12 жніўня 1906 мешчанін Іван Тукеркес атрымаў афіцыйны дазвол на выданне газеты. Першы нумар газеты “Наша доля” выйшаў 1 верасня 1906 года. Памеры – 8 старонак. Нумар каштаваў 5 капеек. Выходзіла газета ў Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў Нашай долі, з іх чатыры былі канфіскаваны. “НД” мела 21 аддзел. Сярод іх “Дзеянне ўрада”, “Палітычны агляд”, “Жыцце вескі”, “Жыццё гарадоў”, “Фельетоны”, “Навейшыя творы беларускай літаратуры”, “Што чутно на Белай Русі”, “З мінулага Беларусі”, “Новыя кнігі”. НД прапагандавала рэвалюцыйныя ідэі. Ужо ў першым нумары НД адкрыта выступіла супраць царызму, няволі народа. У перадавым артыкуле “Да чтыачоў” НД пісала, што белнарод ачнуўся ад цяжкага сну. Другі артыкул “Што будзе?” выкрывае махінацыю царскага ўрада з выбарамі ў Дзяржаўную думу. У аддзеле белетрыстыкі – апавяданне Элаізы Пашкевіч (Цёткі) “Прысяга над крывавымі разорамі” за подпісам Мацей Крапіўка. Амаль весь тыраж НД (каля трох тысяч экз.) арыштаваны ў рэдакцыі.Перадавы артыкул другога нумара “Пагром” – пра крывавую расправу над рабочымі Гомеля, Кіева і інш. Трэці нумар “Як мужыку палепшыць сваё жыццё”, “Напасць чужынцаў”. Паліцыя ўчыніла ў рэдакцыі пагром.Пакуль ішло судовае следства, удалося выдаць чацвёрты нумар. Рэдакцыя заявіла, што “дзеля прычын, ад рэдакцыі незалежачых, НД больш выходзць не будзе”. Але судовы працэс зацягнуўся, таму выйшлі яшчэ два нумары газеты. Друкаваліся рэвалюцыйныя вершы. НД была вельмі папулярна. Ядвігін Ш апавяданне “Суд”, Колас – апавяданне “Свабода”. За верш Коласа “Беларусам” канфіскаваны трэці нумар НД.

Адначасова з 10 лістапада 1906 года па 1915 у Вільні выходзіла легальная газета на белмове “Наша ніва”. “Работа Думы”, якія цэнзура палічыла за рэвалюцыйныя пракламацыі, адбыўся суд.Газета аштрафавана. З таго часу НН пачала выступаць за рэформы, нац.адраджэнне белнарода, пры гэтым абвяргала рэвалюцыйныя ідэі. З 22 снежня 1906 па 7 сакавіка 1914 газету узначальваў Уласаў. З НН звязана творчая дзейнасць Купалы, Коласа, Багдановіча, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага, Бядулі. Творчасць гэтых пісьменнікаў вызначала палітысны змест самага вялікага і значнага аддзела газеты – літаратурнага. З 1914 Янка Купала рэдагаваў НН. За апазіцыйны тон паліцыя 16 студзеня 1915 года канфіскавала другі нумар газеты. Купалу прыцягвалі да судовай адказнасці, ён выехаў у Маскву. Выданне НН спынілася.

58. Белорусская печать во время вов.

У гады ВАВ друк быў падпольна-партызанскі і калабарацыянісцкі. Падпольная газета “Звязда” – 18 мая 1942 года першы нумар, рэдактар Уладзімір Амельянюк, помнік яму знаходзіцца ў агароджы Чырвонага Касцёла.

27 студзеня 1943 года – самалет з Масквы прывёз рэдактара з Масквы Міхаіла Барашкава, які выпускаў газету Звязда ў 1943-44 гадах.

У партызанскім атрадзе выпускіе газету Антаніна Цялько.

У Пінску выходзіць “Палеская праўда” з 1942 па 1943, Магілёўскі абласны камітэт партыі выпускае газету “За радзіму”, у Баранавічах выходзіць “Чырвоная звязда”.

100 назваў калабарацыянісцкіх газет: “Беларуская газета”. Нямецкі друк не паведамляў пра пабеду савецкіх войскаў пад Масквой. “Баранавічы Цайтунг”, часопіс “Узвышша”, “Жыве Беларусь”, антысавецкія і антысеміцкія артыкулы. На акупаванай тэррыторыі дзейнічаў “Саюз беларускай моладзі” – яго лічылі здрадніцкай арганізацыяй. Атрыбутыка – Пагоня і інш. Беларуская газета. Мінск, 1941-1944 гг. Спачатку называлася Менская газета (да 5 лютага 1942).

23 чэрвеня 1941 – нечарговыя спецыяльныя выпускі рэспубліканскіх газет “Звязда” і “Советская Белоруссія”. Іх рэдакцыі пераязджаюць ў Гомель. Там жа выдаецца Гомельская праўда і агітплакат “Раздавім фашысцкую гадіну”. Перамяшчаюцца ў эшалон-друкарню, калі немцы падступаюць да Гомеля. З-за недахопа кадраў выданне Звязды і Советской Белоруссіі спыняецца. Замест іх выдаецца на белмове Савецкая Беларусь, першы нумар выйшай 9 кастрычніка 1941 года каля Арла.

3 лютага 1942 СБ і “Раздавім …” пачалі друкавацца ў Маскве. Другі эшалон-друкарня: 18 сакавіка 1942 на Калінінскім фронце на белмове выходзіць “За свабодную Беларусь”. Упраўленне палітычнай прапаганды Заходняга фронту выдае газету на белмове “За Савецкую Беларусь”. 22 сакавіка 1942 – у Маскве выходзіць першы нумар “Партызанскай дубінкі”, а ў прыфрантавой паласе з 14 красавіка – “Віцебскі рабочы” на белмове.У ліпені 1944 выходзяць Советская Белоруссія на рускай мове і Звязда – на беларускай. Да канца 1944 у рэспубліцы выходзіла 8 рэспубліканскіх, 11 абласных, 168 раённых і гарадскіх газет.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]