Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
білеты зе бест.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
8.73 Mб
Скачать

2. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях

Прычыны вайны. Характар вайны. Увядзенне ваеннага становішча. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1915г.: “Свянцянскі прарыў”, абарона Смаргоні, усталяванне лініі фронту. Баявыя дзеянні ў 1916г.: Нарачанская наступальная аперацыя, Баранавіцкая ваенная аперацыя. Удзельнікі вайны А.Блок, М.І.Здановіч. Усталяванне германскага акупацыйнага рэжыму. Рэквізіцыі. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель. Мілітарызацыя эканомікі. Мобілізацыя. Хваляванні ў арміі. Выступленні сялян. Беларускі нацыянальны рух. Браты Луцкевічы, В.Ластоўскі. Праекты стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Рэквізіцыі, мабілізацыя, акупацыйны рэжым. 1 жніўня 1914г.

БІЛЕТ № 19

1. “Валочная памера” 1557г. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання

Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста. Прычыны правядзення рэформы. Стварэнне фальваркаў. “Устава на валокі” 1557г. Увядзенне валокі.Бона Сфорца, валока-21,36 га Павіннасці сялян. Складванне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Паншчына. Чынш. Цяглыя і амадныя сяляне. Запрыгоньванне сялян. Вынік рэформы.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

“Валочная памера”, фальварак, “Устава на валокі”, фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, паншчына, чынш, валока, арэнда, статут. 1557г., 1529г., 1566г., 1588г.

2. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст.

Паняцце нацыя. Асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Колькасны склад насельніцтва беларускіх зямель. Нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльная структура беларускага грамадства. Канфесіяльны склад насельніцтва. Прыкметы нацыі. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы. Віцэнт Дунін-Марцінкевіч. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Саманазвы беларускага народа. Ліцвінскі патрыятызм. Заходнерусізм. Міхаіл Восіпавіч Каяловіч. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Погляды К.Каліноўскага. Народніцкая арганізацыя “Гоман” 1884г. Аляксандр Марчанка. Хаім Ратнер. БСГ і ідэя аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Газета “Наша ніва”.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Нацыя, нацыянальная самасвядомасць, ліцвінскі патрыятызм, “тутэйшыя”, заходнерусізм, беларуская нацыянальная ідэя, народнікі, аўтаномія. 1884г., 1906-1915г.г.

БІЛЕТ № 20

1. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI - першай палове XVIII ст.

Прычыны ўзнікнення гарадоў. Буйныя гарады: Мінск, Пінск, Магілёў, Віцебск, Слуцк, Брэст. Колькасны склад насельніцтва гарадоў. Магдэбургскае права. Планіроўка горадоў. Развіццё гандлю. Аб’яднанні купцоў. Кірмашы, Нясвіж, Навагародак, Орша, Шклоў, Капыль. Гасцінцы. Вялікая дарога. Рамяство. Цэхі. Партачы. Уплыў войнаў ХVII-XVIII ст. на стан гарадоў. Узнікненне мануфактур.

Агульнагістарычныя веды, паняцці, асноўныя даты:

Магдэбургскае права, юрыдыкі, магістрат, войт, бурмістр, ратуша, кірмаш, гільдыі, цэхі, партачы, мануфактуры.