Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1 Першабытнае грамадства.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку Плямёны ранняга жалезнага веку (VII ст. Да н. Э. – V ст. Н. Э.)

Археолагі ўстанавілі, што ў VIIVI стст. да н. э. плямёны, якія жылі на поўдні Беларусі, навучыліся здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажэнні. У Беларусі рудныя карысныя выкапні прадстаўлены пераважна бурымі жалезнякамі – ліманітамі. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх печах – домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Старажытныя майстры металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. У домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз гліняныя трубкі-соплы ўздзімалі халоднае “сырое” паветра. Працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў порыстую жалезную масу – крыцу. Таму жалеза, атрыманае ў печах-домніцах, называлі крычным. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлаку. На гарадзішчах каля вёскі Лабеншчына Мінскага раёна, Свідна Лагойскага, Канькі (ур.Цербахунь) Віцебскага раёна выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Каля вёскі Урагава Верхнядзвінскага , Новы Болецк (урочышча Буракова) Гарадоцкага, вёсак Кастрыца і Кублічы Лепельскага раёнаў выяўлены кузні-майстэрні, у якіх апрацоўвалі жалеза. З выкарыстаннем жалеза адбыўся пераход да падсечна-агнявога, або ляднага земляробства. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў. Перыяд да пачатку нашай эры называюць раннім жалезным векам.

Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасдь паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еуропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі.

Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі, а таксама абрадамі, уключаючы пахаванне памёршых

Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны ў 7 – 4 ст. да н.э. займалі плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчы каля в.Мілаград на Гомельшчыне). Помнікі: Майсееўка Мазырскага раёна, Ліскі Рэчыцкага, Ястрабка Лоеўскага раёна. Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. Мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках на селішчах, дзе меліся ў адзінкавых выпадках зямлянкі з агнішчамі, пераважалі наземныя збудаванні плошчаю 12 – 16 м2, слупавой канструкцыі, якія мелі ямы-склепы.

Мілаградскія жылыя пабудовы ў многіх выпадках мелі характэрную прыкмету, якая вылучае іх сярод сінхронных і наступных культур: спецыфічны выступ прамавугольнай, авальнай або круглай формы ў адной са сцен або ў куце. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых капцах па абраду трупаспалення – крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны гаршкі з яйкападобнай і шарападобнай формай тулава і прамою або крыху адагнутаю вонкі шыйкаю. Посуд быў у большасці сваёй кругладонны. Сустракаюцца гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і іншы інвентар і ўпрыгажэнні з жалеза, медзі, шкла, керамікі. 3 культавых рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і творамі мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.

Грэчаскі гісторык Герадот, што жыў у V ст. да н.э., апісвае паўночных суседзяў скіфаў – неўраў. Некаторыя даследчыкі да гэтых неўраў і адносяць носьбітаў мілаградскай культуры. Тым больш, што на Беларусі да сёння захаваліся назвы паселішчаў тыпу Наўры, Наўране і да т.п.

Заходняе Палессе ў IVIII (4 – 3) стст. да н.э. засялялі плямёны паморскай культуры, арэал распаўсюджання якіх распасціраўся на тэрыторыю Польшчы, Паўночна-Заходняй Украіны і Паўднёва-Заходняй Беларусі. На поўначы іх паселішчы займалі ўзбярэжжа Балтыйскага мора, на захадзе дасягалі Одэра, на поўдні – вярхоўяў Віслы і Днястра, на ўсходзе і паўночным усходзе – Гарыні, Ясельды і Мазурскіх балрт. Асноўная тэрыторыя, якую займалі паморцы, знаходзілася на тэрыторыі Польшчы. Тут іх супольнасць сфарміравалася яшчэ ў VII ст. да н.э., на аснове мясцовых традыцый лужыцкіх плямён эпохі позняй бронзы, на ўсход жа ад Буга яны праніклі толькі ў IV ст., на завяршальным этапе сваёй экспансіі.

Паморцы жылі толькі на неўмацаваных паселішчах, забудаваных паўзямлянкамі або наземнымі пабудовамі слупавой канструкцыі з адным або двума памяшканнямі і адкрытымі агнішчамі, выкладзенымі камянямі. Аднак паселішчы пакуль што даследаваны мала, лепш вывучаны могільнікі гэтага насельніцтва, прадстаўленыя пераважна бескурганнымі некропалямі. Курганы пакуль што выяўлены толькі на Гданьскім Памор'і.

Пахаванні паморскай культуры на тэрыторыі Беларусі даследаваліся каля вёсак Ратайчыцы, Трасцяніца ў Камянецкім, Аздамічы ў Столінскім раёнах, каля Драгічына і Пінска і ў некаторых іншых месцах. Пахаванні адбываліся па абрадзе трупаспалення за межамі могільніка. Перапаленыя косткі ссыпалі проста на дно магільнай ямкі альбо ў вялікую гліняную пасудзіну – клёш, якую зверху накрывалі міскай або гаршком. Часам рэшткі нябожчыка змяшчалі ў гліняную урну або абстаўлялі па перыметры камянямі.

Асноўная маса знаходак у пахаваннях і на паселішчах – ляпны гліняны посуд, прадстаўлены глянцаванымі з бліскучай паверхняй гаршкамі, міскамі, вазамі, кубкамі, накрыўкамі. Пашыраны былі таксама грубаляпныя вялікія пасудзіны-клёшы і гаршкі з бугрыстай наверхняй. 3 упрыгожанняў знойдзены фібулы раннелатэнскага выгляду, спіральныя і рубчастыя бранзалеты, кольцы, шкляпыя і каменныя пацеркі.

На мяжы III – ІІ стст. да н.э. на тэрыторыі, да гэтага занятай мілаградскім і часткова паморскім насельніцтвам, пачынае фарміравацца супольнасць плямён зарубінецкай культуры (па могільніку каля в.Зарубінцы на Кіеўшчыне).. Зарубінецкія старажытнасці цалкам перакрываюць тэрыторыю мілаградскай культуры на Беларусі. Яе носьбіты занялі пабудаваныя ў ранейшы час гарадзішчы і селішчы. Жылыя збудаванні выяўлены на паселішчах каля вёсак Велямічы, Рубель, Давыд-Гарадок, Хотамель Столінскага, Чаплін, Мохаў Лоеўскага раёнаў і інш. Па асаблівасдях канструкцыі яны падзяляюцца на тры групы: паўзямлянкавыя, з паглыбленай у зямлю падлогай і наземныя. Першыя з іх сустракаюцца толькі на Палессі, апошнія – у Прыдняпроўі. Усе яны маюць невялікія памеры (10 – 24 м2), квадратную або прамавугольную ў плане форму. Паўзямлянкавае жытло мела зрубавую канструкцыю сцен, ацяплялася глінабітнымі агнішчамі або печамі. Наземныя і злёгку паглыбленыя збудаванні з адкрытымі агнішчамі і са слупавой канструкцыяй сцен выяўлены на помніках Падняпроўя. Пераемнасці ў будаўнічых традыцыях мілаградскага і зарубінецкага насельніцтва не назіраецца. Калі мілаградцы ўзводзілі дамы слупавой канструкцыі, то зарубінецкае насельніцтва будавала і наземныя будынкі, і зрубавыя паўзямлянкі. Мілаградскія жылыя памяшканні ацяпляліся агнішчам, месца якога зрэдку абкладвалася камянямі, зарубінцы выкарыстоўвалі агнішчы і печы з камянёў і гліны. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры – пласкадонны посуд.

У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў зарубінецкай культуры (гарадзішча, паселішча, могільнік) каля в. Чаплін Лоеўскага раёна на Гомельшчыне.

Дастаткова добра вывучаны таксама пахавальныя звычаі зарубінецкіх плямён. На 11 могільніках даследавана каля 750 пахаванняў. Могільнікі не маюць знешніх прыкмет. Пахаванні адбываліся па абрадзе трупаспалення за межамі некропаля. Рэшткі нябожчыка змяшчалі ў круглых або падоўжаных у плане ямках глыбінёю 0,2 – 1 м. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя пахаванні і кенатафы, а ў Прыпяцкім Палессі – ямныя і урнавыя трупаспаленні і пахаванні няспаленых чарапоў. Пахавальны інвентар даволі багаты і разнастайны. Ён складаецца з ляпных глянцаваных гаршкоў, місак, кубкаў, радзей сустракаецца грубаляпны, неглянцаваны посуд. У вялікай колькасці знойдзены спецыфічныя, так званага зарубінецкага тыпу фібулы з трохвугольным шчытком, сярэднелатэнскія і позналатэнскія фібулы, посахападобныя і са спіральнай галоўкай шпількі, кольцы, падвескі, пранізкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі, прылады працы і зброя, косткі хатніх жывёлін, рэшткі рытуальнай стравы. У некаторых пахаваннях ІІалескіх могільнікаў знаходзяць вялікія бронзавыя шпількі са спіральным навершам, якія не сустракаюцца ў іншых рэгіёнах зарубінецкай культуры. Своеасаблівасцю вызначаецца пахавальны інвентар могільніка каля в.Сямурадцы Жыткавіцкага раёна, у пахаваннях якога выяўлены мініяцюрныя пасудзінкі, якія па сваёй форме падобныя на вялікія начынні зарубінецкай культуры.

На даследаваных паселішчах выяўлены ўпрыгожанні, прылады працы, бытавы інвентар – сяксры-кельты і абушковыя сякеры, нажы, сярпы, іголкі, шылы, долаты, наканечнікі дзід, стрэл і дроцікаў, гліняныя біканічныя і шайбападобныя праслачкі, грузікі і інш. На паселішчах пераважае грубаляпны посуд у адрозненне ад могільнікаў, дзе пахаванні звычайна суправаджаюцца глянцаванымі пасудзінамі чорнага, карычневага або шэрага колеру.

Увесь комплекс знаходак, выяўленых на паселішчах і могільніках, сведчыць аб тым, што насельніцтва зарубінецкай культуры валодала адпаведнымі навыкамі і прыёмамі атрымання і апрацоўкі жалеза і каляровых металаў і мела сталыя абменныя сувязі з блізкімі і далёкімі суседзямі. У I ст. н.э. класічная зарубінецкая культура спыняе сваё існаванне.

Многія вучоныя лічаць зарубінецкія плямёны продкамі славянскага насельніцтва Падняпроўя, ці плямёнамі з асобным дыялектам, які займаў прамежкавае становішча паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі дыялектамі. Некаторыя даследчыкі звязваюць прадстаўнікоў зарубінецкай культуры з бастарнамі, пра якіх пісалі антычныя аўтары.

У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя з узбярэжжа Балтыкі і Прычарнамор'я германскіх плямёнаў готаў-гутаў, а таксама роднасных ім гепідаў. У пошуках новых земляў яны рухаліся старадаўнім бурштынавым шляхам з Віслы на Буг і рабілі, мабыць, разам з мясцовым славянскім насельніцтвам, рабаўнічыя паходы на суседзяў. Не выключана, што менавіта па гэтай прычыне яшчэ і сёння літоўцы сваіх паўднёвых суседзяў славян-беларусаў называюць гудамі, а наш край Гудзіяй.

У IIIV стст. н.э. тэрыторыю Заходняга Палесся, абмежаваную рэкамі Буг, Ясельда і Гарынь, займала насельніцтва вельбарскай культуры, якая сфарміравалася на польскім Памор'і ў I ст. н.э. У II ст. адбылося значнае перамяшчэнне носьбітаў гэтай культуры на паўднёвы ўсход, праз палескія балоты далей на Украіну і ў Прычарнамор’е. У Беларусі адкрыты паселішчы і бескурганныя могільнікі вельбарцаў каля вёсак Вялічкавічы і Кругель Камянецкага, Блювінічы Брэсцкага, Струга, Велямічы Столінскага раёнаў і інш. Найбольш поўна даследаваны могільнік Брэст-Трышын, выяўлены на ўскрайку Брэста каля р.Мухавец. Пахаванні адбываліся па абрадзе трупаспалення ў невялікіх ямах глыбінёю да 1 м. Перапаленыя косткі, нярэдка з рэшткамі вогнішча, ссыпаліся на дно паглыблення. Пэўная колькасць урнавых пахаванняў выяўлена толькі на могільніку Брэст-Трышын. Найбольш тыповы набор прадметаў у пахавальным інвентары – гліняны посуд, касцяныя грэбені, металічныя фібулы. Зброю ў магілы ніколі не клалі. Керамічны комплекс прадстаўлены гаршкамі, вазападобнымі пасудзінамі, збанамі, кубкамі, міскамі, мініяцюрнымі пасудзінкамі. Гаршкі звычайна маюць шурпатую або сітаватую паверхню тулава і загладжаныя шыйкі і прыдонныя часткі. Усе астатнія формы посуду глянцаваліся. Практычна ўся кераміка зроблена рукамі. Ганчарны гаршчок, ваза і міска знойдзены толькі ў трох выпадках.

Значная частка Сярэдняй Беларусі і Усходняй Літвы была заселена ў VII ст. да н. э. – IV ст. н. э. плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі, якая фарміравалася на аснове мясцовай культуры эпохі бронзы. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, што была зроблена пучком травы ці саломы яшчэ па неабпаленай гліне. Гэту культуру звязваюць з усходнелітоўскімі плямёнамі ці лічаць, што яна належала роднасным плямёнам, якія зніклі, не пакінуўшы пасля сябе назваў. Некаторыя бачаць у ёй славян, што вельмі спрэчна і неверагодна. Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в. Малышкі Вілейскага раёна (Мінская вобласць). Выяўлены рэшткі пяці вялікіх жытлаў даўжынёй 18 м, шырынёй 7 м. Жытлы былі падзелены на асобныя памяшканні, якія знаходзіліся пад адным, відаць, двух-схільным дахам.

Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у вялікіх наземных хацінах слупавой канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл.

На поўначы Беларусі, у Віцебскай вобласці і суседніх з ёй раёнах Магілёўскай вобласці, на Смаленшчыне знаходзіліся плямёны днепра-дзвінскай культуры, якія належалі да балтамоўнага насельніцтва. У паўночных раёнах Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах каля рубяжа нашай эры сумесна з балтамі жылі фіна-угры.

Балты і фіна-угры належаць да дзвюх зусім розных моўных сем'яў. Фіна-угорскія народы складаюць уральскую моўную сям’ю. Фіна-угорскі арэал ахоплівае значную частку Волжскага басейна, уключаючы Прыкам’е. Да пачатку сярэдневякоўя фіна-угры ў моўных і культурных адносінах падзяліліся на мноства плямён і племянных груповак. Да прыбалтыйска-фінскай моўнай групы цяпер належаць эстонцы, фіны-суомі, лівы, карэлы.

Прыбалтыйска-фінскія плямёны ў старажытнасці засялялі тэрыторыю Наўгародскай і Пскоўскай зямель. Невыпадкова, што назвы некаторых рэк і азёр суседніх раёнаў на Віцебшчыне належаць да прыбалтыйска-фінскай гідранімікі.

Аднак пераважная большасць назваў рэк ва ўсёй Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах, і характэрныя канчаткі. Адсюль назвы рэк Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Усяжа, Эса.

Мовазнаўцы вывучылі назвы рэк і азёр на абшары, які супадае са значнай часткай беларускай этнічнай тэрыторыі, і выявілі тут сотні балцкіх гідронімаў. Асабліва густа размешчаны назвы рэк, звязаныя з балтамі, у басейнах Бярэзіны і Сожа. Даныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для вываду, што на тэрыторыі Беларусі з глыбокай старажытнасці, прыкладна да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. і яшчэ пазней, жылі балтамоўныя плямёны. Славянскас насельніцтва запазычыла назвы рэк і азёр ад сваіх папярэднікаў. Старажытныя назвы дажылі да нашых дзён і ператварыліся ў сведчанне этнічнай гісторыі.

Як штрыхавікі, так і днепра-дзвінцы адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справы, таму на ранніх этапах сваёй гісторыі яшчэ шырока карысталіся каменнымі вырабамі. Больш увагі ўдзялялі паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву, лясным промыслам. Адставалі яны і ў сацыяльным жыцці. Вялікія памеры жылля сведчаць пра захаванне архаічнай вялікай сям'і – роду, у той жа час на Палессі асноўнай гаспадарчай адзінкай становіцца невялікая сям'я.

Распад патрыярхальна-родавых адносін вёў да пашырэння будаўніцтва аднапакаёвага жылля, прызначанага для пражывання адной парнай сям'і. Ужо ў раннім жалезным веку яно станавілася характэрным для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур.

Сярод носьбітаў культур жалезнага веку Беларусі вучоныя шукаюць карані сучасных народаў. Найбольш спрэчным з'яўляецца этнічнае вызначэнне паўднёвабеларускіх культур. Мілаградцаў і зарубінцаў адносяць то да старажытных балтаў, то да славян, то да плямён невядомай мовы, што затым растварыліся сярод суседзяў. Аднак маецца шмат сведчанняў, што нашчадкі зарубінцаў ужо мелі сувязь са славяншчынай. Менш спрэчак пра штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў. Яны засялялі землі, дзе назвы большасці вадаёмаў балцкія, гэта значыць лета-літоўскія. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў насельніцтва жалезнага веку сярэдняй і паўночнай Беларусі лічаць продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў.

Паселішчы рымскага часу ў Беларусі. У Паўднёвай і Усходняй Беларусі ў III – V стст. былі распаўсюджаны помнікі кіеўскай культуры. Упершыню яны вывучаліся ўкраінскімі археолагамі на Кіеўшчыне і амаль адначасова беларускімі даследчыкамі ў Верхнім Падняпроўі.

У першыя стагоддзі нашай эры насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Для паселішчаў былі выбраны адкрытыя неўмацаваныя месцы на невысокіх берагах рэк. Плошча паселішчаў складала ад 2 да 10 гектараў. Побач звычамна размяшчаліся могільнікі.

Чаму ж адбыліся такія значныя змены ў тыпах паселішчаў? Прычын было дзве. Па-першае, на нізка размешчаных вялікіх паселішчах было больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі, гары. Па-другое, напэўна, у пачатку нашай эры ў плямён узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя – саюз плямён, якая забяслечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла далейшаму пранікненню гэтых плямён у іншыя суседнія вобласці.

Больш як 300 паселішчаў і некалькі бескурганных могільнікаў удалося выявіць у Беларускім Падняпроўі. Некаторыя з іх грунтоўна вывучаны. Гэтыя помнікі маюць некаторыя агульныя рысы з паселішчамі і могільнікамі зарубінецкай культуры. На паселішчах будавалі невялікія памяшканні слупавой канструкцыі, а таксама збудаванні квадратнага паўзямлянкавага тыпу. Насельніцтва мела сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі.

Адно з такіх вялікіх паселішчаў кіеўскай культуры было даследавана каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне. Яго старажытныя жыхары здабывалі і апрацоўвалі жалеза, кавалі выраблялі сярпы, нажы, іншыя рэчы. 3 каляровых металаў рабілі ўпрыгажэнні, якія адлівалі ў спецыяльных формах. Прывабна вьгглядалі бронзавыя жаночыя падвескі. Іх насілі ў складзе маністаў. У сярэдзіне кожнага вырабу былі невялікія паглыбленні, запоўненыя шклопадобнай масай чырвонага колеру – эмаллю. Найбольш цікавыя знаходкі – рэчы, якія трапілі сюды з далёкіх зямель Рымскай імперыі. Напрыклад, медная манета Геты, выбітая ў 209 г. у горадзе Аўгуста-Траяна (цяпер горад Філінопаль у Балгарыі). Выяўлены таксама рэшткі бронзавых рымскіх пасудзін і рымскай керамікі, якая пакрыта лакам. Памёршых, як і раней, спальвалі і хавалі ў грунтавых ямах. Такі грунтавы могільнік даследаваны каля в. Тайманава Быхаўскага раёна. Рэшткі спальвання памёршых ссыпалі ў гаршкі (урны), якія клаліся ў яму. Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі. Калі гэта канчаткова пацвердзіцца, то прарадзімай славян можна будзе лічыць Верхняе Падняпроўе і значную частку тэрыторыі Беларусі,