Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 2 Бел землі ў 9 -12 ст..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
220.67 Кб
Скачать

Тэма №2. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян.

Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ – ХІІІ стст. Культура ІXXIII стст.

У VIIVIII стст. у славян адбывалася разлажэнне родаплемяннога ладу. Летапіс паведамляе пра буйныя ўсходнеславянскія аб'яднанні плямён, якіх налічвалася каля 15. У большасці гэта былі так званыя «племянныя княжанні», якія, на думку старажытных летапісцаў і гісторыкаў, сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян.

У сярэдзіне IX ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі. Так тут называлі нарманаў («паўночных людзей»). Часткова варагі былі купцамі, мелі арабскія манеты і розныя тавары, але ў большасці яны з’яўляліся воінамі, імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам “з вараг у грэкі” і гарадамі на гэтым шляху.

Варагі з’явіліся ў Наўгародскай зямлі і сталі браць даніну з славян (наўгародскіх крывічоў і фіна-угорскіх плямён (чудзь, мера, весь). У летапісах расказваецца, што наўгародцы, крывічы, чудзь неўзабаве адмовіліся плаціць варагам даніну і прагналі іх за мора, «пачалі ўладарыць самі па сабе». Аднак сярод саміх плямён не было згоды, часта ўспыхвалі міжусобныя войны. Тады яны, і ў першую чаргу наўгародцы, у 862 г. «запрасілі» да сябе варажскага князя Рурыка. Гэты факт даў падставу для летапісцаў сцвярджаць, што менавіта ад «запрашэння» варагаў бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян. Але, калі гаварыць па сутнасці, то сапраўдныя вытокі стварэння старажытнарускай дзяржавы больш глыбокія і больш старадаўнія.

Разам з пытаннем аб паходжанні ў славян дзяржавы спрэчным з’яўляецца і пытанне аб паходжанні слова «Русь». У летапісах, якія складаліся ў Ноўгарадзе і Кіеве, гаворыцца аб тым, што «руссю» называліся варагі: «Пайшлі за мора да варагаў, да русі. Бо так звалі тых варагаў – «рус». Адсюль быццам і назва дзяржавы – «Русь». Так гэта было ці інакш, зараз цяжка сказаць, але да сённяшняга дня па пытаннях паходжання старажытнарускай дзяржавы і яе назвы спрэчкі працягваюцца.

Большасць гісторыкаў прытрымліваецца таго погляду, што ў славян яшчэ да IX ст. існавалі ўсе сацыяльна-эканамічныя перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. А з'яўленне варагаў рашаючага значэння ў гэтай справе не мела, яно толькі паскорыла яе.

Сын Рурыка Ігар быў малалетні, калі памёр яго бацька. Сваяк Рурыка князь Алег пачаў падпарадкаванне ўсходнеславянскіх плямён, якія знаходзіліся за межамі Наўгародскай зямлі. У 882 г. Алег захапіў Кіеў, які, паводле летапісу, ён назваў «маці гарадам рускім». Алег і Ігар былі першымі кіеўскімі князямі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян.

У склад Кіеўскай Русі ўваходзілі плямёны, якія знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Таму Русь, падобна іншым буйным дзяржавам, не магла быць цалкам адзінай. Найбольшай магутнасці Кіеўская Русь дасягнула пры князях Уладзіміры Святаславічы (980 – 1015 гг.) і Яраславе Мудрым (1019 – 1054 гг.). У 30-я гг. XII ст., у часы князя Мсціслава Уладзіміравіча Русь канчаткова раскалолася. Летапісец з горыччу занатаваў: «Раздрася вся Русская земля».