
Бронзавы век
Агульная характарыстыка. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. (7 – 6 ст. да н.э.) У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Так як цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабау у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэменю. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні – наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.
У бронзавым веку шырока распаўсюдзілася ўмельства шліфаваць камень і высвідроўваць у вырабах з крьшггалічных парод адтуліны для рукаятак. Амаль на кожным паселішчы гэтага часу можна знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі, булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.
Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай культуры.
Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў ператварыліся, асабліва ў пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба ў вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на Краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак для верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны на кераміцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчынай у сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. Ужо ў раннебронзавых пахаваннях з Дняпроўя сустракаюцца надзвьгчай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі ўпрыгажэннямі. Пры жыцці нябожчыкі, відавочна, займалі выключнае становішча сярод супляменнікаў, маглі быць першымі сярод старэйшын, военачальнікамі, мелі пэўную ўладу ў акрузе. Сімваламі такой улады маглі з'яўляцца каменныя булавы. Усё гэта дае магчымасць гаварыць аб існаванні сталага патрыярхальнага ладу і зараджэнні родаплемянной арыстакратыі. Бронзавы век – час узнікнення першых дзяржаў у Міжземнамор'і. Як бачым, і на Беларусі існавалі элементы пераддзяржаўнай грамадскай арганізаванасці.
Назапашванне пэўных багаццяў, імкненне авалодаць самымі ўрадлівымі землямі або крамянёвымі радовішчамі вялі да пашырэння міжплемянных узброеных сутычак, якія маглі перарастаць у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека – мячы, баявыя сякеры, шыпастыя наканечнікі стрэл.
Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. 3 Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку – бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.
Новыя фюрмы гаспадарання, з'яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі бронзы памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. 3 сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі – аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады ў іх ужо маглі практыкаваць "прафесіяналы" – язычніцкія святары.
У бронзавым веку працягвала развівацца мастацгва. Багатымі арнаментамі пакрываўся посуд, у тым ліку і магічнымі фігуркамі плоднасці, агню і нябесных свяціл – трохкутнікамі, крыжамі, нават свастыкамі. Пашыраны былі ўпрыгажэнні з косгак, бурштыну, медзі. Удзялялася ўвага дасканаласці формы і аздабленню прылад працы і зброі. У паўночнай Беларусі, дзе мацней трымаліся архаічныя традыцыі, з дрэва і косці выразалі выявы людзей, звяроў і птушак.
Бронзавы век на Беларусі распачаўся з радыкальнай змены культурнай і этнічнай сітуацыі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны, характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіткамі шнура. Археолагі ў адносінах да новых плямён выкарыстоўваюць назвы «культуры шнуравой керамікі», ці «культуры баявых сякер», а плямёны называюць «шнуравікамі». Гісторыкі часцей ужываюць назву «індаеўрапейцы». Індаеўрапейцы добра ведалі жывёлагадоўлю і земляробства, вынайшлі кола. Паводле найбольш верагоднага меркавання, індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, якую лічаць іх прарадзімай. Яны былі паўночнымі суседзямі семіцкіх народаў Блізкага Усходу. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач, часткова праз Балканы і Каўказ. На працягу 3-га тыс. да н.э. Прычарнамор’е было другой прарадзімай для заходніх індаеўрапейцаў. Менавіта ад іх рэкі Дон, Днепр, Днестр і Прут атрымалі свае сучасныя назвы.
Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва пачало паступова змешвацца з імі. У выніку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з'яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой у 2400 – 1400 гг. да н.э. засялялі Беларускае Падняпроўе і Прыпяцкае Палессі, суседнія раёны Украіны. Помнікі – могільнікі Рудня-Шлягіна (урочышча Страліца) Веткаўскага, Сябровічы Чачэрскага, Ходасавічы (самыя раннія курганы на тэрыторыі Беларусі) і Прорва Рагачоўскага раёна. Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах. Яны размяшчаліся ў поймах рэк на пясчаных дзюнах. Будавалі наземнае жытло слупавой канструкцыі. Памёршых сародзічаў хавалі ў курганах ці ў бескурганных грунтавых могільніках.
Яскравым прыкладам уплыву шнуравікоў і распаўсюджвання набыткаў новай эпохі ў канцы 3-га - 1-я палове 2-га тысячагоддзя да н.э. сталі плямёны паўночнабеларускай культуры, якія займалі тэрыторыю сучасных Віцебскай, поўначы Мінскай і поўдня Пскоўскай абласцей. Помнікі – Кастыкі Вілейскага, Крывіна-1,2,3 (Галоўск) Сенненскага, Асавец-2,5 Бешанковіцкага раёна. Займаліся паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, а таксама прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Жылі на берагах азёр і невялікіх рэк у збудаваннях з двухсхільным дахам. Характэрны разнастайны вострадонны і пласкадонны посуд з дамешкам тоўчаных ракавін у цесце сценак. Прылады працы пераважна з рога і косці, былі таксама вырабы з крэменю. На апошнім этапе – медныя і бронзавыя вырабы На стаянках знойдзены творы першабытнага мастацтва: статуэткі людзей, звяроў і птушак, гравіраваныя выявы людзей на кераміцы. У Асаўцы-2 знойдзены музыкальныя, падобныя да жалейкі інструменты з трубчастых костак буйных птушак.
Пры вывучэнні іх стаянак, асабліва на Віцебшчыне, вызначана, што тутэйшыя жыхары пры захаванні традыцыі лепкі вастрадонных гаршкоў, вырабу інвентару, характэрнага для ляснога неаліту, трымаючыся рэлігійных вераванняў паляўнічых і рыбакоў, паступова вучыліся карыстацца плоскадонным посудам, шліфаваць і свідраваць камень, усё больш успрымалі магічную земляробчую сімволіку, і галоўнае – пазнаёміліся з першымі медна-бронзавымі рэчамі. 3 прыходам шнуравікоў аднавіліся колішнія сувязі між асобнымі рэгіёнамі Беларусі, атаксама з суседнімі землямі, і асабліва бурштынаноснай Прыбалтыкай. Змешванне прышлага насельніцтва з тубыльцамі на прасторах Еўропы вяло да паступовага фарміравання этнасаў, ад якіх вядуць паходжанне славяне, балты і германцы.
К сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямён тшцінецкай культуры (названа па паселішчы каля Тшцінца ў Польшчы). Асобныя групы носьбітаў культуры дайшлі ажно да правабярэжжа Нёмана. Помнікі: паселішча каля в. Ліпляны Лельчыцкага раёна, бескурганныя могільнікі пад Ходасавічамі Рагачоўскага, Гарошкавам Рэчыцкага, Сябровічамі Чачэрскага раёнаў. Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Пра заняткі вытворчымі формамі гаспадаркі сведчаць знаходкі костак свойскіх жывёл, крамянёвыя сярпы, зернецёркі. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкіх плямён месцамі прынялі ўдзел у фарміраванні сгаражытнага славянскага этнасу.
Прыбалтыйская (жуцаўская) займала Паўночны захад Беларусі і Паўднёвы ўсход Прыбалтыкі ў 1-я палове 2-га тысячагоддзя да н.э. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Жылі каля вадаёмаў у прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры адкрытыя агнішчы. Трупапалажэнне ў ямах у скурчаным становішчы. Крамянёвыя прылады працы і зброя, каменныя шліфаваныя сякеры лодкападобнай формы. свідраваныя матыкі. Гаршкі з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарызантальнымі шнуравымі адбіткамі. Помнікі: стаянкі Лічыцы Ваўкавыскага, Ярэмічы Карэліцкага, Русакова Слоніскага раёна, пахаванні каля пас. Краснасельскі.
У самым канцы бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаюць утварацца культуры з гладкасценнай і заштрыхаванай керамікай, росквіт якіх адбыўся ў наступную эпоху.