Сацыяльна-эканамічнае становішча ў другой палове xviі – xviіі ст.
Беларуская вёска Гаспадарка селяніна. Воблік беларускай вёскі XVI – пачатку XVII ст. амаль не змяніўся ў другой палове XVII – XVIII ст. Канешне, кожны перыяд меў свае нейкія асаблівасці. Напрыклад, апошнія тры чвэрці XVIII ст. праходзілі пад знакам гаспадарчага ажыўлення. Вырасла да 3,6 млн чалавек насельніцтва Беларусі. Павялічвалася плошча ворных зямель, адбудоўваліся разбураныя і ствараліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. У другой палове XVIII ст. зноў узрос попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая ішла на Захад. Так. з 1750 па 1780 г. у Гданьску і Каралеўцы (Калінінградзе), куды ў асноўным звозілася для экспарту збожжа з Беларусі, цана на жыта вырасла недзе ў 5 разоў. Амаль уся прадукцыя, вырабленая ў фальварку, прадавалася. Пачалі ўзпікаць новыя фальваркі, пашыралася плошча панскай ворнай зямлі. У канцы XVIII ст. яна была ў паўтара-два разы большай, чым у пачатку стагоддзя.
Такім чынам, у разглядаемы час, як і ў папярэдні, так і ў наступны, самая зацятая барацьба ў вёсцы ішла за зямлю – за гэта галоўнае багацце. Валоданне зямлёй шляхецкаму саслоўю забяспечвала залежнасць ад іх сялян, прыносіла багацце і дабрабыт. Запаветнай марай земляроба было таксама валоданне зямлёй I, нягледзячы на заканадаўчую забарону, сяляне імкнуліся здзейсніць гэту мару.
Як адзначалася, аптымальны памер сялянскага надзелу для падтрымання і развіцця гаспадаркі павінен быў складаць 1/2 валокі. Сярэдняя яго плошча і сапраўды была прыкладна роўная гэтай лічбе. Калі нават за той ці іншай сялянскай сям'ёй фіксаваўся надзел у 1/6, 1/8, а то і ў 1/10 валокі, тады ён дапаўняўся пазанадзельнымі землямі. Яны называліся прыёмныя, і за іх сплачваліся меншыя падаткі. Гэта было выгадна сялянам. Таму падчас ваенных ліхалеццяў, калі многія палеткі ляжалі ў запусценні, прыгонныя часцяком наўмысна скарачалі памеры сваёй надзельнай зямлі і распрацоўвалі пусткі. Так, напрыклад, ва ўладанні Манкевічы, што на Палессі, у вёсцы Белагужа, якую мелі ва ўласнасці Радзівілы, падданы Гаўрыла Лучыч у 1663 г. меў паўвалочны надзел. У хуткім часе, як адзначаюць дакументы, кавалак свайго надзелу гэты самы Лучыч пакінуў, аледадаткова пачаў апрацоўваць чвэртку валокі пустой зямлі, што належала раней ягонаму суседу Валынічу. Здараліся выпадкі утойвання сялянамі ворных пазанадзельных зямель, каб наогул не адбываць з іх ніякіх павіннасцей. У Цімкавічах, уладанні Радзівілаў, у 1717 г. было выяўлена 59 няўлічаных валок, з якіх не адпрацоўвалі павіннасці. А гэта вялікая плошча ў 1160 гектараў!
Дастаткова высокай была забяспечанасць сялянскіх гаспадарак працоўнай жывёлай – коньмі і валамі. Праўда, падчас ваенных разбурэнняў прыкладна налова гаспадароў засталася без цяглавай сілы. Але ўжо да сярэдзіны XVIII ст сітуацыя выправілася. Напрыклад, у Магілёўскай эканоміі ў вёсках Мхова і Астравы ў 1758 г. налічвалася 77 двароў. Гаспадароў, што не мелі коней, не было. Бадай, такія гаспадаркі можна смела лічыць заможнымі.
Але ж сустракаліся па вёсках «бабылі», «халупнікі», «гульцяі» ды «лёзныя». Гэта тыя, што не мелі зямлі, гаспадаркі і маёмасці і мусілі наймацца на працу да багацейшых.
Усё ж пераважная большасць беларускіх сялян мела дастаткова моцную гаспадарку, якая была ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ «падкінуць» Захаду. Некаторых гаспадароў няйначай як фермерамі не назавеш. Вось прыклады. У той жа згаданай вёсцы Мхова селянін Кірэй Шызы меў 10 коней, 6 кароў, 15 авечак, 10 свіней. У вёсцы Крукі Магільнянскай воласці, што на Уздзеншчыне, у селяніна Івана Брынаўца ў гаспадарцы налічвалася 11 коней, 12 кароў, 18 авечак, 11 свіней, 7 вулляў. Было ў яго каля 25 гектараў зямлі. Як відаць з прыведзеных фактаў, патэнцыял сялянскай гаспа-даркі ў Беларусі быў моцным. 1 нрацаваць ён мог куды з большай аддачай, калі б не прыгонная залежнасць селяніна ад пана і не значны павіннасны і падатковы ўціск.
Павіннасці і паборы За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, – паншчына, чынш і дзякла.
На працягу другой паловы XVII—XVIII ст. норма дармовай прымусовай працы ў гаспадарцы феадала, якую той патрабаваў ад сялян, павялічвалася. Асабліва добра гэта можна адчуць, калі параўнаць даныя аб памерах паншчыны ў адных і тых жа ўладаннях за розныя гады. Так, у маёнтку Радзівілаў Карэлічы Наваградскага ваяводства цяглыя сяляне ў 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокі і 5-ы дзень з двара на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага ўладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.
Дзеля справядлівасці усё ж трэба адзначыць, што ў цяжкія ваенныя часіны і ў пасляваеннае аднаўленне феадалы ішлі на пэўныя палёгкі ў павіннасным рэжыме. Яны гэта рабілі дзеля прыцягнення ці ўтрымання ў сваім маёнтку сялян. Так, землеўласнікі здавалі сваім падданым за долю ўраджаю (трэці ці чацвёрты сноп) валокі. Сялянам, што толькі займелі жыхарства ва ўладанні, даравалі слобады. Напрыклад, у маёнтку Сапегаў Беліцы Аршанскага павета сяляне-старажылы ў 1690 г. выконва-лі 4 дні паншчыны на тыдзень з валокі. А з новапасяленцаў патрабавалі толькі 2 дні з той жа зямельнай плошчы.
Акрамя штотыднёвай паншчыны, сяляне выконвалі і такія адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны – работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. Прычым на гэтыя работы выходзілі ўсёй сям'ёй, пакідаючы дома аднаго «малога ці старога, да працы няздатнага», каб пільнаваў хату ад пажару. Колькасць гвалтаў на сялянскую гаспадарку часцей за ўсё вызначалася лічбай 12 на год.
Вельмі цяжкай для беларускага селяніна, для ягонай гаспадаркі была падводная павіннасць, Каб яе выканаць, прыгонны павінен быў сваім канём і «на сваёй страве» даставіць панскія грузы ці то да бліжэйшай прыстані, ці ў гандлёвыя цэнтры, хутчэй за ўсё ў Вільню, Рыгу, Каралевец.
Акрамя вышэйназваных адработачных павіннасцей, прыгонных прымушалі сплаўляць лес у партовыя гарады Прыбалтыкі. Абавязковым быў іх удзел у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі для панскага стала, у раскарчоўцы лесу. Падданыя павінны былі вылучаць са сваёй грамады пастуха для панскага статку ці наймаць яго за плату. Жанчыны прыгонам аполвалі ды палівалі панскія агароды, мылі бялізну для двара, ткалі, стрыглі авечак.
Асобае і даволі значнае месца ў павіннасным абкладанні сялян у Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст. займалі грашовыя падаткі. Сярод іх, як і раней, на першым месцы стаяў чынш. Ён быў, як памятаеце, галоўнай павіннасшо для сялян чыншавых. Чыншавыя стаўкі былі неаднолькавымі ў розных уладаннях, як і памер паншчыны. Але паўсюдна яны былі досыць высокімі і вагаліся ў межах 30 – 60 злотых з валокі. Калі ўлічыць, што ў той час за 2 злотыя можна было кушць барана, за паўзлотага – воз сена, а за трэць – курыцу, то зразумела, што грошы гэтыя былі немалыя. І трэба было пакласці селяніну дастаткова працы, каб іх зарабіць.
Грашовыя ўклады сялян «сваім» панам дапаўняліся самымі разнастайныі падаткамі. Згадаем такі пабор, як жарнавое, што спаганяўся за права мець свае жорны і не ездзіць на панскі млын. За карыстанне ляснымі ўгоддзямі зямельных уласнікаў сяляне плацілі такія падаткі грашыма, як угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна.
За дазвол на выраб гарэлкі і ніва феадал спаганяў з пад-уладных яму сялян так званае чопавае.
Землеўласнікі забаранялі сваім падданым самавольна выходзіць замуж ва ўладанні іншага феадала. Так, гаспадар маёнтка Чашайкаўшчына Слонімскага навета папярэджваў: «Дзеўкі замуж у іншую воласць не могуць ісці – толькі у графстве Дзярэчынскім». Зразумела, уладальнік не хацеў губляць рабочыя рукі. Але, калі каханне было мацнейшае за грошы, селянін сплачваў землеўласніку падатак, так званую куніцу, і гуляў вяселле з любай.
Акрамя названых грашовых падаткаў, сяляне розных маёнткаў сплачналі сваім гаспадарам – такія паборы, як рагавое, акладнае, запісное, рыбнае... – усяго даследчыкі налічылі 56 найменняў толькі грашовых павіннасцей, што спаганяліся з сялян.
Мала таго, менавіта ніхто іншы, а селянін быў галоўным падаткаплацельшчыкам у дзяржаўную казну Вялікага княства Літоўскага. Штогод кожны сялянскі двор (дым) уносіў пэўную суму грошай – так званае падымнае.
Але гэта яшчэ не ўсё! Прыгонныя мелі на ўтрыманні таксама войска. Для гэтага з дзяржаўных сялян спаганялася так званая гіберна, а з прыватнаўласніцкіх – рэйтаршчына.
Дапаўняла адработачныя і грашовыя павіннасці даніна натураю – дзякла. Аснову яго складалі збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, пшаніца. У дзякла ўваходзіла таксама абавязковая здача свайму пану гусей, курэй, яек, масла, хмелю. канапель, грыбоў, ягад.
Скрупулёзны падлік выявіў, што існавала недзе 120 – 140 сялянскіх павіннасцей. Безумоўна, не ўсе ў адным уладанні. Але ж хай сабе нават дзесятая іх частка прыпадала па асобную сялянскую гаспадарку (а так хутчэй за ўсё здаралася), то ўжо гэтага дастаткова, каб гаварыць аб высокім узроўні эксплуатацыі прыгонных падданых у Беларусі ў азначаны час.
Сацыяльная безабароннасць. Ад уласніка зямлі селянін быў поўнасцго залежны. У любы момант той мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго ў іншае месца. Пан на сваён ахвоце меў права прадаць прыгоннага з усёй маёмасцю, зямлёй ці без яе іншаму шляхціцу. Мог закласці пэўную грашовую суму, пры гэтым прадстаўляючы пакупніку ці крэдытору поўнае права раснараджацца лёсам селяніна – судзіць, караць, нават адбіраць жыццё. Напрыклад. пан Геранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага з маёнтка Сячэўкі Наваградскага ваяводства Лявона ЛяшанІна з жонкай І двума сынамі Амяльянам і МІкітаю пану Язапу Чудоўскаму. А ў прадажным запісе пазначыў, што збыў падданага без зямлі на «вечныя» часы, а пакупнік атрымаў права распараджацца сям'ёй Ляшаніна; дарыць, закладваць, прадаваць, абменьваць. У 1729 г. берасцейскі ваявода Кароль Сапега абмяняўся сялянскімі сем'ямі – дзве на дзве – з берасцейскімі дамініканамі.
Не было ніякіх праблем ва ўласнікаў у выпадку адсутнасці грошай. Яны маглі закласці, як у ламбард, на год, два, тры сваіх падданых за некалькі сотняў ці тысяч злотых. Аперацыя гэта была дасканала распрацавана: Здаеш прыгонных – атрымліваеш грошы. Не пагасіў у час крэдыт—тэрмін арэнды сялян доўжыцца да канчатковага разліку. Так, шляхціц У. Анферовіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка КасценевІчы Ашмянскага павета — Максіма Ісаевіча, Васку Яскевіча І Кандрата з іх «хатамі, жонамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацьмі». Падобныя закладныя лісты тысячамі складаліся ў павятовых канцылярыях. У гэтым прадажна-абменнна-закладным кругавярчэняі здараліся драматычныя выпадкі, калі разбіваліся сем'і. Бывала, здавалі пад заклад ці прадавалі асобна мужа ці жонку. Узрастаючы павіннасны цяжар і сацыяльная безабароннасць прымушалі сялян у крайніх выпадках хапацца за зброю і абараняць свой гонар і дабрабыт. У Беларусі ў XVIII ст. адбыліся два буйныя сялянскія выступленні, якія можна прыраўняць да паўстанняў,— гэта Крычаўскае і Камянецкае. .
