Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Графіка.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
89.6 Кб
Скачать

2. Прадмет, задачы і асноўныя паняцці графікі.

Прадметам графікі з’яўляюцца сістэма літар і іх значэнняў, а таксама іншыя пісьмовыя знакі – знакі пунктуацыі, націск, апостраф і інш.

Адна з асноўных задач графікі – устанаўленне ўзаемаадносін паміж гукамі вуснай мовы (фанемамі) і літарамі алфавіта (графемамі) як важнымі сродкамі пісьмовай мовы. Графіка таксама вызначае, якія гукавыя значэнні маюць асобныя літары або як чытаюцца тыя ці іншыя літары.

Асноўнымі паняццямі графікі з’яўляюцца паняцці графемы і літары.

Графема (ад грэч. grahē – абрыс, контур) – мінімальная адзінка графічнай сістэмы мовы, якая выступае ў розных варыянтах у залежнасці ад стылю пісьма, месца яе ў слове або ў сказе.

Так, напрыклад, графемы р (“эр”), в (“вэ”) маюць некалькі формаў выражэння: малая, вялікая, друкаваная, рукапісная і інш.: Рр, Р,р; Вв, В,в і г.д.

Літара (ад лац. littera) – пісьмовы знак алфавіта, які служыць для абазначэння на пісьме пэўных гукаў (фанем) ці іх спалучэнняў. У залежнасці ад таго, якія гукі абазначаюцца літарамі, літары падзяляюцца на галосныя і зычныя. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае.

3. Тыпы пісьма.

Сусветнае пісьмо прайшло ў сваім развіцці доўгі і складаны шлях. Найбольш вядомымі тыпамі пісьма з’яўляюцца піктаграфія, ідэаграфія і фанаграфія.

Піктаграфія (ад лац. pictus – “намаляваны”, grapho – “пішу”) – старажытны тып малюнкавага пісьма. Піктаграфічныя знакі (піктаграмы) уяўлялі сабой малюнкі, якія адлюстроўвалі жыццёвыя сітуацыі, з’явы, звязаныя з жывымі істотамі, рэчамі і г.д., але не перадавалі моўныя формы (фанетычныя і граматычныя).

Элементы піктаграфіі выкарыстоўваюцца ў рэкламе, у якасці разнастайных указальнікаў, дарожных знакаў, як спецыяльныя знакі на прадметах вытворчасці, а таксама як мастацкі сродак пры афармленні выдавецкай прадукцыі.

Ідэаграфія (ад грэч. idea – “паняцце”, graphō – “пішу”) – тып пісьма, у якім знакі (ідэаграмы) абазначаюць не гукі, а паняцці, перадаюць значэнне, якое стаіць за словам, а не яго гучанне. Ідэаграмы з’яўляюцца больш умоўнымі, абстрагаванымі, у адрозненне ад піктаграм, якія нагадваюць пэўныя прадметы. Ідэаграмамі з’яўляюцца сучасныя знакі чатырох арыфметычных дзеянняў (+, –, х, : і інш.), лічбы, хімічныя знакі і г.д.

Фанаграфія (ад грэч. phōnē – “гук”, grapho – “пішу”) – разнавіднасць графічнага тыпу пісьма, у якім графічныя знакі абазначаюць гукі ці склады. У залежнасці ад значэння графічных знакаў выдзяляецца складовае пісьмо (уласціва эфіопскай, шумерскай, японскай, карэйскай мовам) і літарна-гукавое пісьмо (уласціва фінікійскай, грэчаскай, большасці еўрапейскіх моў).

Літарна-гукавое пісьмо, да якога адносіцца і беларуская мова, з’яўляецца найбольш зручным. Пры дапамозе яго магчыма перадача любога зместу, незалежна ад таго, ці мы маем справу з паняццямі канкрэтнымі ці абстрактнымі, простымі ці складанымі, г.зн. усяго таго, што знаходзіць адлюстраванне ў слове (а слова ўвасоблена ў гуках).

4. Сучасны беларускі алфавіт.

Алфавіт – гэта сукупнасць размешчаных у пэўным парадку графічных знакаў-літар, якімі карыстаюцца на пісьме. Слова алфавіт (грэч. alphabetos) утворана ад назваў першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта Ą – альфа і ß – бета (навагрэч. “віта”). У моўнай практыцы ўжываецца слова-сінонім азбука, утворанае ад назваў першых дзвюх літар славянскага алфавіта – кірыліцы: A – аз і Б – букі.

Сучасны беларускі алфавіт уключае 32 літары. Дзесяць літар служаць для абазначэння 6 галосных гукаў (а, о, э, ы, у, я, ё, ю, і, е). Так, гукі і. ы заўсёды абазначаюцца літарамі і, ы: кіт, ніва, сані, дым, машына, лясы.

Для абазначэння кожнага з гукаў а, о, у, э ўжываюцца дзве літары. Пасля цвёрдых зычных і ў пачатку слова гукі а, о, у, э: гара, дом, рэч, чыгун, акно, ура, ордэн, экран. Пасля мяккіх зычных гэтыя самыя гукі абазначаюцца літарамі я, ё, ю, е: мяжа (м’ажа), мёд (м’от), сюды (с’уды), вечар (в’эчар). Апрача таго, літары я, ё, ю, е могуць абазначаць спалучэнне двух гукаў – jа, jо, jу, jэ. Гэта адбываецца ў наступных выпадках:

у пачатку слова: яхта (jахта), ёлка (jолка), юнак (jунак), ехаць (jэхаць’);

пасля галосных гукаў: заяц (заjац), прыём (прыjом), чытаю (чыіаjу), паехаў (паjехаў);

пасля зычнага гука ў: салаўя (салаўjа), салаўём (салаўjом), кроўю (кроўjу), шчаўе (шчаўjэ);

пасля апострафа і раздзяляльнага мяккага знака: аб’ява (абjава), пад’ём (падjом), ад’ютант (адjутант), бар’ер (барjэр), мільярд (м’іл’jарт), батальён (батал’jон), рэльеф (рэл’jэф).

Літара і таксама ўжываецца для абазначэння двух гукаў – jі: ікаць (jікац’), заінець (заjін’эц’), краіна (краjіна), сваіх (сваjіх).

21 літара ўжываецца для абазначэння 39 зычных гукаў (б, в, г, д, ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, ф, х, ц, ч, ш, й, ў). Некаторыя даследчыкі ўключаюць у алфавіт дыграфы дз, дж (грэч. di – “двойчы”, graphō – “пішу”).

Звонкія гукі б, в, д, ж, з, л, м, н, р, ў абазначаюцца літарамі б, в, д, ж, з, л, м, н, р, ў: бор, вада, жыта, лаза, мора, воўна, будан. Звонкія гукі г (змычны) і γ (фрыкатыўны) звычайна абазначаюцца адной літарай – г: ганак, многа. Для абазначэння звонкіх афрыкат дж, дз ужываюцца састаўныя літары дж і дз: хаджу, дзвынкаць. Глухія гукі п, т, с, к, х, ч, ц, ш, ф абазначаюцца адпаведна літарамі п, т, с, к, х, ч, ц, ш, ф: пыл, кот, стол, хата, ноч, праца, шафа.

Акрамя таго, у склад алфавіта ўваходзіць мяккі знак.

Кожная літара ў алфавіце мае сваё месца і назву.

друкаваныя

рукапісныя

назва літар

друкаваныя

рукапісныя

назва літар

А а

А а

а

П п

П п

пэ

Б б

Б б

бэ

Р р

Р р

эр

В в

В в

вэ

С с

С с

эс

Г г

Г г

гэ

Т т

Т т

тэ

Д д

Д д

дэ

У у

У у

у

Е е

Е е

е

Ў ў

Ў ў

У нескладовае

Ё ё

Ё ё

ё

Ф ф

Ф ф

эф

Ж ж

Ж ж

жэ

Х х

Х х

ха

З з

З з

зэ

Ц ц

Ц ц

цэ

І і

І і

і

Ч ч

Ч ч

чэ

Й й

J і

і

Ш ш

Ш ш

ша

Й й

Й й

і нескладовае

Ы ы

Ы ы

ы

К к

К к

ка

Ь ь

Ь ь

мяккі знак

Л л

Л л

эл

Э э

Э э

э

М м

М м

эм

Ю ю

Ю ю

ю

Н н

Н н

эн

Я я

Я я

я

О о

О о

о

Літары могуць быць прадстаўлены друкаваным і рукапісным варыянтамі. У кожным варыянце ўжываюцца прапісныя (загалоўныя, вялікія) і радковыя (малыя) літары. Аднак, як правіла, літары ь, ы, ў, й ужываюцца ў радковай форме. Загалоўныя літары й, ы ўжываюцца пераважна ў пачатку некаторых запазычаных уласных назваў: Нью-Йорк, Йожэф; Ў, Й – таксама ў вершаваных радках: Ой, рана на Йвана (песня); Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся (Я. Колас).

У беларускім алфавіце няма спецыяльных літар для абазначэння цвёрдых і мяккіх зычных гукаў. Парныя цвёрдыя і мяккія зычныя фанемы, акрамя [ж], [ч], [ш], [дж], [р], [ц] (не ўтворанага з т), перадаюцца на пісьме адной і той жа літарай: [б] – [б’], [в] – [в’], [л] – [л’] і інш. Цвёрдасць/мяккасць зычнай фанемы ў такім выпадку можа абазначацца літарай, якая стаіць пасля зычнай, ці графічным знакам ь.

Цвёрдасць/мяккасць такіх зычных фанем, якія стаяць перад галоснымі, абазначаецца на пісьме галоснымі літарамі. Так, цвёрдасць зычных перад галоснымі абазначаецца літарамі а, о, у, ы, э: кот [к]от, сад [с]ад, лук [л]ук, цэх [ц]эх; адпаведна мяккасць зычных перад галоснымі абазначаецца літарамі я, е, ю, ё, і: мята [м’]ата, лета [л’]эта, люк [л’]ук, лёд [л’]од, мір [м’]ір.

На канцы слова і перад зычнымі ў сярэдзіне слова мяккасць зычных абазначаецца мяккім знакам: снежань, вугаль, восьмы, пальцы, дзесяць.

Для абазначэння мяккага зычнага гука j пасля галосных перад зычнымі ці ў канцы слова звычайна ўжываецца літара й (і нескладовае): байка, сойка, чай. Зычны j у спалучэнні з галоснымі гукамі абазначаецца літарамі і, е, ё, ю, я.