Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

4. Афіцыйна-справавыя дакументы

4.1. Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх складання

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даво­дзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці. Службовая карэспандэнцыя  адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта зая­вы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, прата­колы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш. Мэта больша­сці афіцыйных папер  нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб’яў даведва­емся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях апісваюць свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца па­гадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і аку­ратна. Каб не было двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, у тэксце звы­чайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная, размоўная і ўзнёслая лексіка, фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добра­га, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць пэўныя ўстой­лівыя выразы, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атры­маць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў, ужываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадастаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, ад­ны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб’ява, справазда­ча, афіцыйны ліст).

4.2. Правілы афармлення некаторых афіцыйных папер

Аб’ява

Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьменнікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і інш.), на бачным месцы вывешваюць аб’яву. У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення сходу, нарады, сустрэчы. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб’яву. Разглядзім два ўзоры.

Аб’ява

10 кастрычніка ў 14 гадзін у актавай зале адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова».

Кафедра беларускага мовазнаўства.

Аб’ява

Заўтра, 2 сакавіка, пасля заняткаў, у аўдыторыі № 16 збіраюцца сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Рада ТБМ.

У аб’явах пра сход паведамляюць таксама парадак дня і называюць адказных за падрыхтоўку ўнесеных на абмеркаванне пытанняў, напрыклад:

Аб’ява

13 лютага, 14.00 Аўдыторыя № 46

Адбудзецца прафсаюзны сход выкладчыкаў геадэзічнага факуль­тэта.

Парадак дня:

1. Вынікі зімовай сесіі і задачы на другі семестр.

Даклад старшыні прафкама Астрэйка М. В.

2. Пра падрыхтоўку да студэнцкай навуковай канферэнцыі. Інфармацыя старшыні метадычнага савета факультэта Ярашэвіч Т. I.

Прафсаюзнае бюро.

Заява

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, гра­мадскую арганізацыю, пішуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок  прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі трэба, называецца яго пасада і адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. З чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэ­камендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа  подпіс. Прааналізуем узор.

Дэкану філалагічнага факультэта

дацэнту Назарэвічу I. А.

студэнта трэцяга курса гр. АБ-1

Жывіневіча Віктара Аляксеевіча

Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе папя­рэднія экзаменацыйныя сесіі я здаў на «8 – 10», цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры беларускага мовазнаўства.

16 верасня 2010 г. Жывіневіч