Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

7. Прачытайце і растлумачце сэнс прыказак і прымавак, назаві­це назоўнікі адзіночнага ліку, ужытыя ў значэнні множнага.

1. Нязнайка дарогі не пакажа. 2. Ранняя птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ. 3. З песні слова не выкінеш. 4. Гультаю ўсё некалі: яму раніцай росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. 5. Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

8. Вызначце мастацка-выяўленчую функцыю выдзеленых слоў і скажыце, чым абумоўлены іх вобразны сэнс.

1. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы вер­хавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крох­кай шапаткой шэрані. Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ра­нішняга зімняга спакою (Я. Колас). 2. Каб бацька старэнькі ці сын на ка­тарзе вечна не гнуўся, пайшоў беларус у лясы за славу сваёй Беларусі (А. Ас­трэйка). 3. Усё, з чым дружыў чалавек і што дружыла з чалавекам, пасва­рыў Чарнобыль. Зараз усё забаронена  сунічка і рамонак, баравічок і шчаўлінка, яблык і крынічка, хата і расіна, ніва і ялінка забаронены (Я. Сіпакоў).

9. Прачытайце тэкст і вызначце, да якога стылю ён адносіцца. Растлумачце мэтазгоднасць ужывання выдзеленых назоўнікаў у множным ліку.

Шлакашчолачныя цэменты надаюць бетонам не толькі трываласць, але і большую пара- і воданепранікальнасць, мароза- і гарачаўстойлівасць, лепшую ўстойлівасць да дзеяння агрэсіўных асяроддзяў.

10. Спішыце, выкарыстайце адпаведныя назоўнікі і паясняльныя словы ў форме адзіночнага ці множнага ліку. Растлумачце свой выбар.

1. Дзівіўся: гэтак(-ага, -іх) ніколі не бачыў у жыцці жыт(-а, -оў) (П. Пра­нуза). 2. Пабліскваюць вострыя сярпы, падразаючы і кладучы на постаць густ(-ое, -ыя), як лес, жыт(-а, -ы) (А. Васілевіч). 3. Няўжо ён, Максім, му­сіць расчаравацца яшчэ ў адным чалавеку, якога паважаў? Ен баяўся так(-ога, -іх) расчаравання(-я, -яў) (I. Шамякін). 4. Марына Паўлаўна змоўкла, працятая крыўдай і расчараванн(-ем, -ямі) (М. Зарэцкі).

11. Прачытайце і растлумачце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых назоўнікаў. У якіх стылях сустракаецца падобнае ўжыванне імён і прозвішчаў?

1. Працы ў зорках  акіян бязмерны, важна, што мы здолеем пачаць. Сотні новых Юрыяў і Германаў у калысках ярасна крычаць (П. Панчан­ка). 2. Не дадзім, каб новыя Хатыні ранамі чарнелі на Зямлі! (Хв. Жычка). 3. Зёлкін  пляткар, падхалім, даносчык. Гэта  своеасаблівы спадарожнік Гарлахвацкага, можа існаваць і існуе толькі з ім. У сваю чаргу, і гарла­хвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствараюць найбольш спрыяль­ныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк).

12. Прачытайце і вызначце склонавыя формы дыялектнага ці размоўна-гутарковага характару. Чым тлумачыцца іх выкарыстанне?

1. Як вы, Алеська, думаеце, не будзе ўжо вайны?.. Бо ў радзіве дужа часта пра вайну гавораць!.. (С. Кухараў). 2. «Доктар, хутчэй што-небудзь рабіце. У мяне сілоў няма цярпець»,  прахрыпеў хворы (А. Асіпенка). 3. Цяжка было ў Машы на сэрцы гэтыя дні, калі прыехаў Максім. Дрэнна яна адчувала сябе перад людзямі (I. Шамякін). 4. Слязьмі ворага не паб’еш (М. Лынькоў).