Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
положение об аттестации.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
25.08.2019
Размер:
128.56 Кб
Скачать

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

30 лiстапада 2000 г. № 55

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ

АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ

ВНУ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

Унесцi ў Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1995 г. № 456 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб квалiфiкацыйным экзамене" (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 15.12.1995 № 1187/12), змяненнi i дапаўненнi i выкласцi яго ў новай рэдакцыi:

"ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Мiнiстра адукацыi i навукi

Рэспублiкi Беларусь

07.12.1995 № 456

(у рэдакцыi пастановы

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

30.11.2000 № 55)

ПАЛАЖЭННЕ

аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi

(акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь

Глава 1. Агульныя палажэннi

1. Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь (далей - Палажэнне) распаўсюджваецца на ўсе ўстановы адукацыi незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.

2. Мэтай атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляецца стымуляванне росту iх навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесiйнага майстэрства, развiцця творчай iнiцыятывы, павышэння iх прэстыжу i аўтарытэту.

3. Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак, якiя забяспечваюць аб'ектыўныя, карэктныя, гуманныя адносiны да педагагiчных работнiкаў.

4. Пры атэстацыi педагагiчных работнiкаў вызначаюцца ўзровень квалiфiкацыi, вынiкi працоўнай дзейнасцi, iх дзелавыя i асабiстыя якасцi, робяцца вывады аб прысваеннi, пацвярджэннi цi знiжэннi квалiфiкацыйных катэгорый.

5. Вынiкi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца асновай iх дыферэнцыраванай аплаты працы.

6. Атэстацыя педагагiчнага работнiка праводзiцца па кожнай займаемай iм пасадзе.

Глава 2. Атэстацыйная камiсiя, яе склад

7. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца ва ўстанове адукацыi. Для яе правядзення на сходзе педагагiчнага калектыву, на якiм павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў, шляхам тайнага галасавання выбiраецца атэстацыйная камiсiя ў складзе не менш чым з пяцi членаў. Абранымi ў яе могуць быць, як правiла, педагогi вышэйшай i першай катэгорыi, якiя атрымалi большую колькасць галасоў членаў педагагiчнага калектыву, што прынялi ўдзел у галасаваннi.

8. У склад атэстацыйнай камiсii ўключаюцца дадаткова па адным прадстаўнiку адмiнiстрацыi i прафсаюзнага камiтэта ўстановы адукацыi.

9. Асобы, якiя праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камiсii, не могуць уваходзiць у яе склад.

10. Персанальны склад камiсii афармляецца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi i да 1 кастрычнiка павiнен быць даведзены да ведама педагагiчных работнiкаў. У рабоце атэстацыйнай камiсii з правам рашаючага голасу могуць прымаць удзел па адным прадстаўнiку вышэйстаячых органаў кiравання адукацыяй i камiтэтаў прафсаюза.

11. Для атэстацыi педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi, у якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць атэстацыйную камiсiю ў азначанай колькасцi, i для разгляду канфлiктных сiтуацый ствараюцца атэстацыйныя камiсii органаў непасрэднага кiравання адукацыяй. Пералiк устаноў адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца гэтымi камiсiямi, вызначаецца загадам кiраўнiка органа кiравання па ўзгадненню з адпаведным органам прафсаюза.

Атэстацыйная камiсiя органа кiравання адукацыяй у складзе не менш чым з 7 чалавек ствараецца яго кiраўнiцтвам з лiку прадстаўнiкоў падведамных устаноў адукацыi i метадычных службаў. У склад камiсii ўключаецца па адным прадстаўнiку органа кiравання i адпаведнага камiтэта прафсаюза. Персанальны склад камiсii афармляецца загадам органа кiравання адукацыяй i да 1 кастрычнiка даводзiцца да ведама работнiкаў усiх падначаленых устаноў адукацыi.

12. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii адзiн год, лiчачы ад даты афармлення загаду аб яе стварэннi.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.