Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
«Фольклористика» (для студентов).doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
23.08.2019
Размер:
835.07 Кб
Скачать

Армейскі (салдацкі) фальклор

Армейскі (салдацкі) фальклор – адзін са складнікаў культуры сучаснага грамадства, найперш адносіцца да культуры моладзі. Дадзеная акалічнасць надзвычай важная: армія і тэрміновая служба ў яе радах – гэта дзве адносна самастойныя з’явы, якія хаця і маюць кропкі судакранання, але ўяўляюць сабой замкнёныя сістэмы са сваімі законамі і адносінамі. Пацверджаннем таму з’яўляюцца фальклорныя творы, якія бытуюць у названых асяроддзях.

Большасць армейскіх твораў – парафальклорныя. Яны на рускай мове і маюць пісьмовую форму бытавання, прадстаўлены ў армейскіх дэмбельскіх альбомах і салдацкіх блакнотах, аднак сустракаюцца і творы, запісаныя з вуснаў былых ці дзеючых салдат тэрміновай службы. Бытаванне на рускай мове – важны момант для разумення сутнасці армейскай фальклорнай традыцыі, таму што маўленчыя стасункі ў афіцыйнай арміі заўсёды былі рускамоўныя.

Сістэму жанраў армейскага фальклору складаюць творы невялікага памеру, максімальна ёмістыя па змесце. У сваёй большасці гэта малыя жанры гумарыстычнага характару – шматлікія афарызмы, лірычныя мініяцюры, анекдоты, маразмы, якія салдат запісвае ў блакноты і выбрана ўзнаўляе ў дэмбельскім альбоме. Досыць шмат зафіксавана ад салдат тэрміновай службы песень на розную тэматыку (каханне, сяброўства, вайна, мужнасць і патрыятызм). Па сведчанні інфарматараў, вядзенне блакнота, як і стварэнне альбома, абавязкова для кожнага салдата і ідэнтыфікуе яго як члена салдацкага грамадства. Адпаведна, грэбаванне гэтай традыцыяй успрымаецца за выклік звычаям, якія склаліся ў армейскім асяроддзі, і магчыма толькі як выражэнне свядомага пратэсту супраць дыктату гэтых звычаяў, якія асацыіруюцца з «духам арміі».

Афарызмы – самы распаўсюджаны ў армейскім асяроддзі жанр. Армейская афарыстыка стварае адрозны ад цывільнага вобраз свету са сваімі праблемамі і каштоўнасцямі, яе персанажы – члены армейскай суполкі рознага рангу. Адзінае заўважнае выключэнне з функцыянальнай кропкі гледжання складае «жаночая» тэма: «Девушка – это цветок. А цветок красив, когда он распущен. Так выпьем же за распущенных девушек»; «Женщина – это крапива. Взять ее осторожно – обожжешься. А схватишь сразу и смело – она теряет силу».

Салдацкі блакнот – асноўная форма бытавання тэкстаў пісьмовай формы фальклору. Блакнот не трэба блытаць з дэмбельскім альбомам, які рыхтуецца спецыяльна да моманту звальнення. Іх прызначэнне рознае: калі блакнот з’яўляецца своеасаблівым «акумулятарам» салдацкай традыцыі, то альбом ствараецца як «памяць» пра службу. Дэмбельскі альбом запоўнены фотаздымкамі, адрасамі саслужыўцаў і г. д. Асноўны структурны прынцып дэмбельскага альбома – паступовае адлюстраванне этапаў службы, што занатавана ў характары фотаздымкаў: больш познія павінны дэманстраваць усё большую ўключанасць гаспадара блакнота ў армейскае жыццё, набыццё ім упэўненасці, удальства. Розныя рубрыкі дэмбельскага альбома аддзяляюцца адзін ад аднаго маляванымі аркушамі – так званымі «пракладкамі», адлюстраванне на якіх носіць эмблематычны характар.

Армейскія маразмы – жанр агульнавядомы, вызначальнай рысай якога з’яўляецца адсутнасць прычынна-выніковых сувязей, уласцівых звычайнаму свету: «Что у вас нос красный, как огурец?»; «Запишите себе на ус»; «Вы у меня в кишках по горло сидите». У ваеннага чалавека, сцвярджае «маразм», логіка абсалютна іншая. Дзякуючы прыёму пародыі, якім свядома надзяляецца мова афіцэраў і прапаршчыкаў, натуральны свет выглядае як вытворны ад прафесійных установак: «По команде отбой наступает темное время суток»; «Горло болит? Учите уставы – болеть не будет!».

Такім чынам, творы армейскага фальклору – паказчык устойлівага самадастатковага развіцця дадзенай арыгінальнай субкультуры у сацыяльных умовах пачатку XXI стагоддзя.