- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №1
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •МАтэрыял для самападрыхтоўкі
- •Мова як сродак зносін у грамадстве
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная
- •6. Вусная і пісьмовая формы беларускай мовы
- •7. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •8. Месца беларускай мовы ў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №1
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •1. Вызначыць асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка).
- •2. Пазнаёміцца з паняццем мовы як сродку зносін у грамадстве, назваць асноўныя функцыі мовы, акрэсліць гіпотэзы паходжання і формы існавання беларускай мовы.
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •V. Ход заняткаў.
- •1. Уводная частка:
- •2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:
- •4. ПрактычнЫя заданні:
- •5. Выстаўленне выніковых адзнак.
- •6. Заключная частка.
- •VI. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Тэма: Уводзіны ў дысцыпліну ”Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых
І нацыянальных каштоўнасцей.
Час: 75 хвілін
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:
1. Вызначыць асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка).
2. Пазнаёміцца з паняццем мовы як сродку зносін у грамадстве, назваць асноўныя функцыі мовы, акрэсліць гіпотэзы паходжання і формы існавання беларускай мовы.
3. Дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі.
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:
Дыдактычны матэрыял па тэме.
ІІІ. Разлік вучэбнага часу:
№ пп |
Ход заняткаў |
Колькасць адведзенага часу ў хвілінах |
1. |
Уводная частка. |
5 |
2. |
Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання. |
10 |
3. |
Апытванне па тэарэтычным матэрыяле. |
20 |
4. |
Выкананне практычных заданняў. |
20 |
5. |
Выстаўленне выніковых адзнак. |
5 |
6. |
Заключная частка. |
5 |
IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.
V. Ход заняткаў.
1. Уводная частка:
Арганізацыйны момант.
Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.
2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
Адзначце нумары правільных адказаў:
Галоўная функцыя мовы
камунікатыўная;
эстэтычная;
адлюстравання.
Ці згодны вы, што чалавек валодае прыроджанай здольнасцю гаварыць, але не мае прыроджанай здольнасці да пэўнай мовы?
да;
не.
Паводле якой тэорыі паміж назвай прадмета і самім прадметам існуе натуральная, дадзеная ад прыроды сувязь
фюсей;
тэсей;
натуралістычнай.
Матэрыяльнай асновай якой формы мовы з’яўляецца графічны знак?
вуснай;
пісьмовай.
Якія дыялекты выдзяляюць на тэрыторыі Беларусі?
паўночна-ўсходні;
паўднёва-заходні;
паўночна-заходні;
паўднёва-ўсходні.
У склад нацыянальнай мовы ўваходзяць
літаратурная мова;
дыялектная мова;
літаратурная і дыялектная мовы.
Галоўнае адрозненне літаратурнай мовы ад дыялектнай гэта –
унармаванасць літаратурнай мовы;
ужыванне літаратурнай мовы ў афіцыйных установах.
Адказ студэнта
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Правільны адказ
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|