- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №1
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •МАтэрыял для самападрыхтоўкі
- •Мова як сродак зносін у грамадстве
- •Гіпотэзы паходжання мовы
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы: дыялектная і літаратурная
- •6. Вусная і пісьмовая формы беларускай мовы
- •7. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •8. Месца беларускай мовы ў ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №1
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •І нацыянальных каштоўнасцей.
- •1. Вызначыць асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка).
- •2. Пазнаёміцца з паняццем мовы як сродку зносін у грамадстве, назваць асноўныя функцыі мовы, акрэсліць гіпотэзы паходжання і формы існавання беларускай мовы.
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •V. Ход заняткаў.
- •1. Уводная частка:
- •2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:
- •4. ПрактычнЫя заданні:
- •5. Выстаўленне выніковых адзнак.
- •6. Заключная частка.
- •VI. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
Гіпотэзы паходжання мовы
Людзі з часоў глыбокай старажытнасці імкнуліся растлумачыць паходжанне мовы. У вуснай народнай творчасці ёсць многа казак, паданняў, легенд пра тое, што нейкі мудрэц, татэм або бог стварыў для людзей мову і ўзнагародзіў іх здольнасцю гаварыць, бо нязручна было людзям без мовы.
Старажытныя грэкі лічылі, што ўсе людзі калісьці гаварылі на адной мове, і толькі Гермес, сын вярхоўнага бога Зеўса і бог пашаў і статкаў, гандлю, прыбытку, гімнастыкі і красамоўства, раздзяліў адзіную мову на гаворкі і стварыў мноства моў і народаў свету.
Спробы навукова абгрунтаваць прычыны і абставіны ўзнікнення мовы ўпершыню зрабілі старажытнагрэчаскія філосафы.
Адны філосафы (Геракліт, VI – V ст. да н.э.) лічылі, што ўсе людзі словы разумеюць аднолькава, што нельга адвольна назваць прадмет любым словам або мяняць назву рэчаў, бо назва вызначаецца прыродай прадмета, інакш: паміж назвай і прадметам існуе натуральная, дадзеная ад прыроды сувязь. Гэта тэорыя фюсей (грэч. phüsei – па прыродзе).
Іншыя філосафы (Дэмакрыт, V – IV ст. да н.э.) сцвярджалі, што назва вызначаецца не прыродай прадмета, а дадзена прадмету “па волі” людзей, таму адны і тыя ж рэчы ў розных мовах маюць розныя назвы. Гэта тэорыя тэсей (грэч. thesei – па волі).
Пытанне аб паходжанні мовы знайшло далейшае адлюстраванне ў дзвюх тэорыях: гукапераймання і выклічнікаў.
Тэорыя гукапераймання (пашырана ў XVII – XIX ст.): чалавек пераймаў крыкі жывёл, гукі прыроды, што і прывяло да ўтварэння слоў. У мове і сапраўды ёсць некаторая колькасць гукапераймальных слоў, напрыклад: кап-кап – капаць, кар-кар – каркаць, гаў-гаў – гаўкаць. Гэта назіраецца ў многіх мовах. Руская назва зязюлі – кукушка – гучыць: у нямецкай мове – кукук, французкай – куку, турэцкай – гугук, чэшскай – кукачка, балгарскай – кукувіца. Аднак такіх фактаў недастаткова, каб на іх заснаваць тэорыю. Па-першае, гукаперайманняў у мове нямнога. Па-другое, па гэтай тэорыі не магчыма растлумачыць паходжанне абстрактных паняццяў і такіх, якія не ўтвараюць гукаў (лес, балота, дом, чалавек, святло і інш.)
Паводле тэорыі выклічнікаў мова ўзнікла ў выніку міжвольных інстынктыўных выкрыкаў, якія выражалі ўнутраны свет чалавека. Моцны боль, страх, гора, радасць і іншыя пачуцці знаходяць сваё выражэнне ў гуках; гэтыя гукі і былі першымі словамі чалавека, сцвярджаюць прыхільнікі гэтай тэорыі. Беспадстаўнасць тэорыі выклічнікаў: па-першае, выклічнікавых слоў у мове нават менш, чым гукапераймальных; па-другое, гукавое выражэнне аднаго і таго ж пачуцця ў розных мовах не аднолькавае; па-трэцяе, выклічнікі мнагазначныя; ой – выражае і радасць, і гора, і срах, і захапленне і г.д.
Некалькі пазней узнікае тэорыя “сацыяльнага дагавору”, згодна якой мова ўзнікае ў выніку дамоўленнасці людзей аб тым, як называць розныя рэчы.
У сувязі з бурным развіццём навукі ў XIX ст. узнікае натуралістычная тэорыя, якая імкнецца перанесці на мову законы, адкрытыя Ч. Дарвінам для расліннага і жывёльнага свету. Мова разглядаецца як прыродны арганізм, які ўзнікае, развіваецца і старэе. Сцвярджаецца, што ў мовах таксама адбываецца барацьба за існаванне, і выжываюць больш моцныя.
Тэорыя Ф.Энгельса (работа “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1876): “Мова ўзнікла з неабходнасці зносін, калі з’явілася “патрэба штосьці сказаць адзін аднаму”, як сродак выражэння і перадачы думкі. Узнікненне і развіццё мовы цесна звязана з узнікненнем і развіццём свядомасці чалавека.