Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
59
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Культура Беларусі у другой палове XIX ст.

  1. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку XX ст.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы і культурны рух у пачатку ХХ ст. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку ХХ ст. быў часткай агульнага рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі. Арганізатарам, а таксама ідэйным і палітычным натхняльнікам яго была Беларуская сацыялістычная грамада. Яна ставіла сваёй мэтай нацыянальнае адраджэнне народа, яго мовы і культуры, даказвала права беларусаў на самавызначэнне і на ўласную дзяржаўнасць. Абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі шматлікія публікацыі, прысвечаныя беларускай мове, культуры, гісторыі.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. і ўвядзенне Маніфестам ад 17 кастрычніка дэмакратычных правоў і свабод адмянілі на тэрыторыі Беларусі папярэднюю цэнзуру і стварылі магчымасці для заснавання нацыянальных выдавецтваў. Першае беларускае легальнае выдавецкае таварыства было створана ў Пецярбургу ў 1906 г. і мела назву «Загляне сонца і ў наша аконца».

У верасні 1906 г. актывісты БСГ пачалі выдаваць у Вільні штотыднёвую грамадска-палітычную і літаратурную беларускую газету «Наша доля». Радыкальныя рэвалюцыйныя погляды, якія прапагандаваліся на старонках гэтай газеты, палохалі царскія ўлады, таму чатыры з шасці яе нумароў былі канфіскаваныя, далейшы выпуск газеты забаронены. Аднак у лістападзе 1906 г. у свет выйшаў першы нумар новай газеты «Наша ніва». Менавіта ёй належыць вялікая роля ў згуртаванні ўсіх нацыянальных сіл, якія на пачатку ХХ ст. змагаліся за нацыянальнае адраджэнне Беларусі. На старонках газеты друкаваліся творы Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Уладзіслава Галубка і шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Пры газеце існавала выдавецтва, якое з 1910 г. наладзіла выпуск папулярнага сярод вяскоўцаў «Беларускага календара», з 1912 г. ― сатырычнага часопіса «Крапіва», сельскагаспадарчага часопіса «Саха», літаратурнага штомесячніка для моладзі «Лучынка» і інш.

Беларускія выдавецтвы існавалі таксама і ў Мінску. У 1910 г. у Вільні выйшла кніга Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая паклала пачатак афармленню нацыянальнай канцэпцыі беларускай гісторыі. Усяго за 1906−1915 г. было выдадзена каля 160 беларускіх кніг.

Нягледзячы на пэўныя поспехі і дасягненні, у нацыянальным руху Беларусі меліся аб’ектыўныя цяжкасці. Яны былі выкліканы тым, што, па-першае, доўгі час у Расійскай імперыі не было ўмоваў для развіцця беларускай мовы. Па-другое, беларуская інтэлігенцыя, як правіла, складалася з выхадцаў з вёскі і была інтэлігенцыяй першага пакалення. Па нацыянальнаму складу беларусамі былі пераважна сяляне, якія з прычыны сваёй неадукаванасці не маглі адстойваць нацыянальную ідэю. Не было зваротнай сувязі паміж нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыяй і сялянствам. Адмоўным момантам на шляху нацыянальнага развіцця з’яўляўся таксама той факт, што генератарам нацыянальнай ідэі не мог стаць горад, паколькі сярод яго жыхароў на пачатку ХХ ст. беларусы складалі толькі каля 17 %.

Разам з тым першае дзесяцігоддзе ХХ ст. яскрава сведчыла, што насуперак розным перашкодам адбывалася згуртаванне беларускіх нацыянальных сіл. За вялікую ролю, якую ў нацыянальна-вызваленчым і культурна-асветніцкім руху ў Беларусі адыграла газета «Наша ніва», перыяд 1906−1915 г. у беларускай гісторыі атрымаў назву «нашаніўскага».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]