Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

.

УСТУП

Кожны чалавек у нас мае сваю трохэлементавую назву – імя, імя па бацьку, прозвішча, інакш афіцыйную назву. Імя суправаджае чалавека на пацягу ўсяго яго жыцця, становяцца яго спадарожнікам. Часта, асабліва ў вёсках, сустракаюцца і неафіцыйныя назвы людзей – мянушкі.

Усе гэтыя тыпы найменняў гістарычныя: кожнае ўзнікла ў пэўны перыяд гістарычнага развіцця чалавецтва. “Шляхі ўзнікнення амаль кожнага імені індывідуальныя і непаўторныя. Але ёсць у гэтай індывідуальнасці і агульнае, уласцівае ўсім найменням любых народаў” [2].

У лексіцы кожнай мовы ўласныя імёны ўтвараюць асобны разрад, які супрацьпастаўляецца імёнам агульным і валодае сваімі спецыфічнымі прыкметамі.

Асаблівая становішча імёнаў у мове, цікавасць, якую яны выклікаюць у даследчыкаў, прывялі да фарміравання анамастыкі, якая склалася да гэтага часу ў самастойную лінгвістычную дысцыпліну з выразна акрэсленым колам праблем і сваімі ўласнымі даследчымі метадамі.

Анамастыка “(ад грэчаскага onomastike – майстэрства даваць імёны), вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імёнаў”. [1]

Анамастычнае прастора амаль неабсяжна, што вымагае практычную неабходнасць раздзялення яе на сектары. Сучасная лінгвістычная навука дазваляе выдзеліць у анамастыцы антрапаніміку. Антрапаніміка – навука, якая займаецца вывучэннем найменняў людзей, інкаш гэта “раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыянавання”[9], а таксама сукупнасць уласных імён — анімію, анамастыкон.

Анамастыкон адрозніваецца ад многіх іншых онімаў характарам індывідуалізацыі аб’екта: кожны аб’ект намінацыі (чалавек) мае імя. Рэестр імён акрэслены. Імёны асабовыя паўтараюцца, што вымагае даваць дадатковыя найменні. Афіцыйная найменне чалавека мела сваю формулу (пэўны парадак антрапонімаў і асабовых імёнаў (этнонімаў, назваў сваяцтва, роду заняткаў, тытулаў і г.д.)

Антрапанімія з’яўляецца своеасаблівым помнікам, кансерватарам лексікі папярэдніх эпох, у ёй захоўваецца каштоўны матэрыял для вывучэння гісторыі народа, прасочваеца дынаміка моўных заканамернасцяў.

У афіцыйную антрапанімічную формулу сёння ўваходзяць прозвішчы, імёны, імёны па бацьку.

Так, прозвішчы – “спадчынныя афіцыйныя найменні людзей, якія паказваюць на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і” [15] і з’яўляюцца больш устойлівымі кампанентамі ў трохэелементавай назве чалавека – гэта значная частка лексікі кожнай мовы свету, гэта адбітак гісторыі кожнага этнасу, гэта энцыклапедыя народа.

Антрапанімія як навука пачала складвацца ў другой палове 20 ст. Заснавальнік беларускай антрапанімікі М. В. Бірыла [3, 4, 5]. Ён сабраў і праналізаваў вялікую колькасць беларускіх прозвішчаў, упершыню зрабіў структурна – тыпалагічнае апісанне славянскіх сямейных онімаў [7]. Пэўны ўклад у антрапанімію ўнеслі і такія беларускія вучоныя як Г.Мезенка, П.Сцяцко, В. Шур, Г. Усціновіч і інш.

Аднак праблема вывучэння антрапонімаў застаецца далёкай да свайго канчатковага вырашэння. Неабходна праводзіць вялікую колькасць рэгіянальных апісанняў беларускіх уласных імёнаў як базы для даследавання глабальных пытанняў антрапанімікі.

У 1975 годзе Г. Усціновіч была выдазена кніга “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны” [28], дзе аналізуюцца семантыка і структура ўласных асабовых імёнаў, імёны апелятыўнага паходжання і іншыя кампаненты разгорнутых найменняў асобы ў заходнебеларускіх землях 14- 18 стст. Але вывучэнне сучасных антрапонімаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, як асобнай тэрытарыяльнай адзінкі, да гэтага моманту не праводзілася.

Несумненна, менавіта рэгіянальныя даследаванні найбольш актуальныя і перспектыўныя. Разгляд якога-небудзь моўнага матэрыялу, асабліва ў сферы імёнаў уласных, варта праводзіць глыбока і ўсебакова на пэўнай, выразна лакалізаванай тэрыторыі, што забяспечвае высокую ступень аб'ектыўнасці вынікаў.

Агульная характарыстыка працы

Актуальнасць тэмы дыпломнай працы

У апошні час у сферы інтарэсаў сучаснай навукі на першы план выходзіць антрапацэнтрычны падыход да вывучэння любой з'явы. Калі ў першай палове XX стагоддзя існавала статыстычная парадыгма гуманітарных ведаў, то другая палова стагоддзя і пачатак XXI стагоддзя характарызуецца зменай парадыгмаў: прыходзіць парадыгма антрапацэнтрычная і дынамічная.

У цэнтры даследчай думкі – чалавек, яго асобасныя параметры і арыенціры. У гэтым святле, безумоўна, антрапаніміка як навука аб назвах чалавека, ідэнтыфікацыі яго ў грамадстве ўяўляе сабой вельмі перспектыўную дзялянку для працы. У сувязі з вывучэннем моўнай асобы і моўнай карціны свету ўзрастае роля вывучэння ўласных імёнаў, у прыватнасці – антропонімаў, якія з'яўляюцца, несумненна, адным з найважнейшых кампанентаў, што складаюць бачанне свету чалавека, часткай і моўнай, і канцэптуальнай карціны свету.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца прозвішчы Баранавіцкага рэгіёна Брэсцкай вобласці і прозвішчы горада Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Прааналізаваныя прозвішчы – гэта сучасныя прозвішчы мястэчка Гарадзішча, прозвішчы з кнігі “Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна” [14] і прозвішчы, якія падаюцца ў тэлефонным даведніку “Баранавіцкі тэлефонны даведнік”, дзе змешчаны прозвішчы горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.

“Баранавічы, горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр раёна. Баранавічы размешчаныя на баранавіцкай раўніне у міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі” [14], за 300 км ад Брэста. На 2010 год колькасць насельніцва складае 169 240 тыс. жыхароў. “Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы, здадзеная ў эксплуатацыю з 1817 г” [14].

“Брэсцкі раён на поўначы Брэсцкай вобласці з 1957 г – Баранавіцкі. Плошча 2,2 тыс. км2. Цэнтр – горад Баранавічы”[14].

Задача працы – прааналізаваць прозвішчы горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна з улікам іх семантыкі, структуры і акцэнталогіі. Даследаванне мае вялікую культурна- гістарычную цікавасць. Антрапонімы – карысны матэрыял для даследаванняў у розных галінах навукі: лінгвістыкі, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі. Актуальнай задачй сучаснай беларускай лінгвістыкі з’яўляецца даследаванне антрапонімаў. Аналіз прозвішчаў дазваляе меркаваць, як утварыліся словы ў пэўны гістарычны перыяд, наколькі прадукцыйны ці непадукцыйны быў той ці іншы спосаб словаўтарэння моўных адзінак і пад. На сённяшні дзень у навуцы няма пакуль грунтоўных лексікаграфічных крыніцаў па атрапаніміцы, тапаніміцы, мікратапаніміцы.

Мэта і задачы даследавання

Асноўная мэта даследавання – высветліць паходжанне, шляхі фарміравання і заканамернасцямі развіцця антрапонімаў Баранавіцкага рэгіёна.

Для рэалізацыі мэты вырашаліся наступныя задачы:

  • вывучыць антрапонімы як частку лексічнага фонду, пашыранага на тэрыторыі Баранавіцкага раёна;

  • выявіць і апісаць семантыку і этымалогію прозвішчаўтваральных асноў;

  • раскласіфікаваць антрапонімы па структуры.

Навуковая навізна працы вызначаецца актуальнасцю тэмы, мэтамі і задачамі, што вырашаюцца ў дыпломнай працы. Яна складаецца ў наступным: упершыню разглядаецца антрапанімія гэтага рэгіёна, вызначаецца структура антрапанімічных адзінак, семантыка ўтваральных асноў.

Структура і аб’ём працы: Дыпломная праца складаецца з уступу, агульнай характарыстыкі працы, агляду літаратуры, трох раздзелаў, заканчэння, спіса літаратуры. Дыпломная ўтрымлівая 51 старонку (у тым ліку 45 старонак тэксту асноўнай часткі). Спіс выкарыстанай літаратуры ўключае 32 назвы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]