Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
59
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Шляхецкія паустанні I IX наступствы для беларускіх губерняў.

Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі. На развіццё грамадскага руху ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. аказаў уплыў шэраг падзей: падзелы Рэчы Паспалітай і ліквідацыя дзяржаўнасці ВКЛ і Польшчы, Вялікая Французская рэвалюцыя, вайна 1812 г. і ўключэнне Царства Польскага ў склад Расійскай імперыі. Арганізатарамі і ўдзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху былі ў першую чаргу шляхецкая інтэлігенцыя і студэнты. У сваёй барацьбе за незалежнасць яны падтрымлівалі сувязі з перадавымі людзьмі Польшчы і Расіі. Асяродкам выспявання ідэй вальнадумства і аб’яднання іх прыхільнікаў у розныя арганізацыі ў першай палове ХІХ ст. стаў Віленскі універсітэт.

Тайныя таварыствы. У 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта ўтварылі тайнае патрыятычнае згуртаванне, якое назвалі «Таварыства філаматаў» (аматараў ведаў). У яго ўвайшлі таленавітыя маладыя людзі, імёны якіх стануць вядомыя ў свеце. Найперш, паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, таленавіты паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік Ігнат Дамейка і інш. Старшынёй Таварыства быў выхадзец з Украіны Язэп Яжоўскі.

Таварыства філаматаў мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. З мэтай пашырэння свайго ўплыву Таварыства ў 1819 г. стварыла шэраг структур ― «Таварыства сяброў», «Таварыства філарэтаў» (аматараў дабрачыннасці), «Саюз прамяністых», «Таварыства літаратараў».

Філаматы трактавалі веды і навуку як найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, выступалі супраць афіцыйнай палітыкі ў галіне адукацыі, асуджалі прыгонніцтва і феадальна-абсалютысцкія парадкі. Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабой філаматы і іншыя суполкі, − асвета роднага краю. Яны вывучалі прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклор, мову Беларусі. Ставілі задачу падрыхтаваць моладзь да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны, пад якой разумелася былое Вялікае княства Літоўскае.

У 1823 г. «Таварыства філаматаў» было раскрыта ўладамі, а многія яго ўдзельнікі падвергнуты рэпрэсіям праз турэмнае зняволенне і высылку за межы Бацькаўшчыны. Але, нягледзячы на гэта, менавіта дзякуючы філаматам і іх выхавальнікам у Віленскім універсітэце пачала кшталтавацца беларуская нацыянальная ідэя.

Паўстанне 1830−1831 г. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царскай Расіі. Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, а ўжо вясной беларускія землі далучыліся да паўстання. Найбольш актыўная барацьба разгарнулася на Віленшчыне, у Ашмянскім, Браслаўскім, Вілейскім паветах. На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад, створаны графіняй Эміліяй Плятэр ― паэткай і збіральніцай беларускага фальклору, якая атрымала званне капітана і была прызначана ганаровым камандзірам роты паўстанцкага атрада.

У стане паўстанцаў існавала дзве плыні:

1) рэвалюцыйная на чале з Я.Лялевелем, якая выступала за надзяленне сялян зямлёй (з кампенсацыяй страт памешчыкам) і супольную з расійскім народам барацьбу супраць царызму «за нашу і вашу свабоду»;

2) арыстакратычна-кансерватыўная, прыхільнікі якой галоўнай мэтай лічылі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Неарганізаванасць кіраўніцтва паўстаннем зводзіла на нішто патрыятычныя памкненні шляхты і простага насельніцтва. У выніку 19 чэрвеня 1831 г. паўстанцы пацярпелі паражэнне ад 26-тысячнага расійскага войска ў бітве пад Вільняй. У ліпені 1831 г. паўстанне перакінулася на Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы, але да канца жніўня 1831 г. яно было падаўлена расійскім войскам, а яго ўдзельнікі былі падвергнуты рэпрэсіям.

Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830−1831 г. паказала, што палітыка царскага ўрада канца ХVІІІ − пачатку ХІХ ст. у адносінах да мясцовай шляхты не прынесла плёну, што шляхта не стала апорай самадзяржаўя, а, наадварот, актыўна ўдзельнічала ў антыўрадавых выступленнях. Таму пасля падаўлення паўстання палітыка царызму на землях Беларусі і Літвы рэзка змянілася.

Маёнткі памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. Усяго ў пяці заходніх губернях і Беластоцкай вобласці было канфіскавана 217 маёнткаў, у якіх налічвалася 72,5 тыс. прыгонных.

З мэтай аслаблення пазіцый шляхты згодна з царскім указам ад 19 кастрычніка 1831 г. на беларускіх і літоўскіх землях узмацніўся «разбор шляхты», у выніку якога больш за 10 тысяч прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя былі пазбаўлены права прыналежнасці да яго.

На землях Беларусі на змену паланізацыі прыйшоў перыяд адкрытай русіфікацыі краю. У 1832 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў, зачынены Віленскі універсітэт, а з 1836 г. забаронена вывучэнне польскай мовы ў школах. Вялася актыўная праца па змяншэнню ўплыву каталіцкай царквы на грамадскую думку. Зачыняліся каталіцкія манастыры, а маёнткі, якія ім належалі, пераводзіліся ў разрад казённых. Канфіскаваныя прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і манастырскія землі перадаваліся расійскім памешчыкам у арэнду на сто гадоў.

У 1839 г. у Полацку быў арганізаваны сабор уніяцкіх мітрапалітаў, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Такім чынам, была ліквідавана адзіная ўстанова, якая ў сваёй дзейнасці карысталася беларускай мовай.

У 1830 і 1831 г. царскім указам была адменена дзейнасць Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. − на астатняй тэрыторыі Беларусі і Літвы. На гэтых землях былі ўведзены расійскія законы. Паводле ўказа Мікалая І ад 18 чэрвеня 1840 г. у афіцыйных дакументах замест назваў «Беларусь» і «Літва» былі ўведзены тэрміны «Западнорусские губернии» ці «Северо-Западный край».

Аднак рэпрэсіі і прымусовая русіфікацыя не спынілі развіцця нацыянальнага руху. Працягвалі дзейнічаць тайныя арганізацыі: «Дэмакратычнае таварыства», заснаванае ў 1836 г. у Вільні Францам Савічам, «Саюз свабодных братоў», які дзейнічаў у 1846–1849 г. у Вільні, Гродне, Мінску, Лідзе і іншых гарадах. У рукапісных спісах па тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся напісаныя па-беларуску паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». Не толькі сяляне, але і шляхта ўсё больш актыўна карысталася беларускай мовай у паўсядзённым жыцці. Па-беларуску пісалі Я. Чачот, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]