Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
краеведенье.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
32.21 Кб
Скачать

Архитектурные школы

Такім чынам, склалася полацкая архітэктурная школа. Асновай для яе фарміравання паслужылі візантыйска-кіеўскія архітэктурныя традыцыі. З 20-30 гг. ХІІ ст. у Полацку з’явіліся ўласныя кадры будаўнікоў і развіццё архітэктуры пайшло па іншаму, чым у Кіеве, шляху. Полацкія майстры першымі сталі будаваць храмы не з трыма, а з адной апсідай, першымі рашуча перагледзелі старыя крыжова-купальныя схемы і надалі сваім цэрквам вежападобную кампазіцыю.Другая архітэктурная школа, якая склалася на тэрыторыі Беларусі ў ХІІ ст., – гарадзенская. Яна больш лакальная, чым полацкая, і аказала меншы ўплыў на агульны працэс развіцця старажытнай архітэктуры.

Архитектура 13-14ст.

ХІІІ ст. у сувязі з драбненнем Полацкай зямлі тут практычна спыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні тыпу вартавых вежаў, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжаносцаў і татар.Вежа ў Камянцы – адна з такіх пабудоў, якая захавалася да нашых дзён. Круглая, дыяметрам 13,5 м і таўшчынёй сцен 2,5 м., яна мела вышыню каля 30 м. Унутры вежа падзелена перакрыццямі на пяць ярусаў. Верхняя пляцоўка была агароджана прамавугольнымі зубцамі. Маючы выключна абарончае прызначэнне, вежа пазбаўлена дэкаратыўных элементаў. Камянецкая вежа – унікальны помнік архітэктуры і ваенна-інжынернага мастацтва. Беларуская архітэктура таго часу ўвабрала ў сябе традыцыю заходніх зямель Русі і новыя рысы, звязаныя з уплывам готыкі, рэнесансу і барока. Гэтыя стылі пераапрацоўваліся тутэйшымі будаўнікамі ў залежнасці ад канкрэтных функцыянальных і мастацкіх задач. Актыўна будаваліся гарады Заслаўе, Гродна, Нясвіж, Гальшаны, Навагрудак, Полацк, Тураў і інш. Яны атрымалі гарадское самакіраванне (магдэбурскае права).Віды будаўніцтва: абарончае, якое цесна звязана з замкавым, культавае (касцелы, цэрквы, сінагогі), і свецкае (ратушы, аптэкі, бібліятэкі і да. т. п.) дойдідства. На крэпасное будаўніцтва барока аказала нязначны ўплыў, а на замкавае – вельмі вялікі. Усе віды архітэктуры на той час насілі абарончы характар. Гарадское жытло ўяўляе сабой будынкі зрубнай канструкцыі на высокім падклецці (сувязь з рускімі традыцыямі). Яны ўзводзіліся з дрэва і каменю.

Архитектура 17-18ст

ХVІІ ст. – час бурнага развіцця архітэктуры. Будаўніцтва праваслаўных манастыроў і каталіцкіх кляштараў, касцёлаў, цэркваў, магнацкіх палацаў, замкаў ішло паўсюдна, нягледзячы на войны і спусташэнні. Развіццё беларускага дойлідства ў ХVІІ ст. адбываецца пад уздзеяннем барока. Для беларускага барока характэрны прастата аб’емаў і формы будынкаў, спалучэнне маляўнічага сілуэта са строгімі формамі крэпасной архітэктуры, сумяшчэнне звычайнай барочной дэкарацыі з мясцовымі сюжэтамі, а таксама сувязь з народным дойлідствам.У ХVІІ ст. былі распаўсюджаны тры віды архітэктуры: грамадскіх будынкаў; палацава-замкавая; культавая. Да грамадскіх будынкаў адносяцца ратушы, гандлёвыя рады, корчмы, цэхавыя дамы, шпіталі, тэатры, лазні, цырульні, школы і інш. Ратушы знаходзіліся ў цэнтры гарадоў і мелі вежы. Стаялі ратушы ў Магілеве, Нясвіжы, Чачэрску, Віцебску. Побач з ратушай звычайна будаваліся гандлёвыя рады. Так было ў Гродне, Пінску, Паставах, Нясвіжы. У Гродне на той час былі будынкі медыцынскай і музычнай школ.Палацава-замкавая архітэктура карэнным чынам змянілася. Ізаляваныя комплексы з сістэмай умацаванняў замяняюцца палацавымі забудовамі з адкрытай кампазіцыяй, якая складаецца з карпусоў, флігеля і бакавых прыбудовак. Магнаты ўзводзілі велічныя палацы анфіладнага тыпу з раскошным убраннем унутры памяшкання.Рысы Рэнесансу вызначалі архітэктуру замка ў Смалянах (Аршанскі р-н), пабудаванага на беразе ракі Дзярноўкі і вядомага пад назвай “Белы Ковель”, або “Малы Ковель”. У плане комплекс уяўляў сабой замкненую сістэму карпусоў з унутраным падворкам. Сюды выглядалі вокны ўсіх пакояў. Кутнія часткі замка фланкіраваліся трохпавярховымі вежамі. У замку прысутнічалі элементы свецкай архітэктуры – вялікія вокны, роспіс у інтэр’ерах, шыкоўныя каміны. Да нашага часу зберагліся толькі рэшткі пяціпавярховай вежы і сумежнага з ёю корпуса.