Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
USTUP.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
78.85 Кб
Скачать

13

УСТУП

Рэферат называецца эканамічнае станаўленне беларусі у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і умацаванне дзяржаўнасці у 80-90 годы. Пошукі шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы перш за ўсё звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці прадпрыемстваў (1986), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заснаванай на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987). Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра. У ліку першых на гаспадарчы разлік, самафінансаванне перайшлі ў 1987 г. беларуская чыгунка, 30 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання і інш. Усе яны палепшылі вытворчыя паказчыкі, аднак рашаючых зрухаў не адбылося.

Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану эканомікі і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі ў другой палове 80-х гг. працягваўся рост эканомікі. Нацыянальны даход рэспублікі павялічыўся, павысіліся рэальныя даходы насельніцтва. Амаль 2 млн чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Галоўным дасягненнем гэтых гадоў з'яўляўся пачатак пераарыентацыі эканомікі на сацыяльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў спажывання (група "Б") пачала апярэджваць вытворчасць сродкаў вытворчасці (група"А"). Ствараліся рэальныя магчымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных.

Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання да эканамічнага, перапляцення старых і новых формаў кіраўніцтва карэннага пералому ў пераводзе эканомікі на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося.

Гэта абумоўлівалася:

1.Неканкрэтнасцю эканамічнай рэформы і шляхоў яе ажыццяўлення;

2.Цяжкасцямі, якія ўзніклі на шляху канверсіі ваеннага комплексу вытворчасці;

3.Інертнасцю мышлення людзей, якія былі заняты вытворчасцю;

4.Узмацненнем інфляцыйных працэсаў;

5.Неабходнасцю ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла рэспубліцы нязмерную шкоду. Яе эканамічны ўрон ацэньваецца ў дзесяць гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў, а вынікі для здароў'я людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана 1/5 частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн чалавек. Для перасялення жыхароў з зоны павышанай радыяцыі да сярэдзіны 1990 г. было пабудавана 173 пасёлкі. Тысячы кватэр перададзены перасяленцам у гарадах. Адселены з небяспечнай зоны дзесяткі тысяч людзей. На ўсё гэта патрабаваліся дзесяткі мільёнаў рублёў.

На рубяжы 80-х - 90-х гг. пачаўся спад вытворчасці, рост цэн, высокі ўзровень інфляцыі. Узровень жыцця большасці насельніцтва значна знізіўся, а многія наогул аказаліся за мяжой беднасці.

Такім чынам усе праграмы другой паловы 80-х гг. закончыліся правалам. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія адпавядалі б патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Патрэбны быў рашучы паварот да рыначнай эканомікі. Але да канца 1990 г. рэспубліка не мела законаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. У пачатку 90-х гг. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на пераўтварэнне эканомікі: "Аб арэндзе", "Аб уласнасці" ("Аб прыватызацыі"), "Аб фермерскай гаспадарцы" і інш. Рэформа з'явілася не прамой дарогай, а пошукамі, у якіх было шмат невядомага. I галоўнае - як спыніць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку. У 1991 г. была пынята праграма па стабілізацыі эканомікі, якая павінна была прадухіліць разбурэнне эканомікі рэспублікі. Аднак меры, якія намячаліся, ураду рэалізаваць не ўдалося. Крызісны стан паглыбляўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку.[1, с 147-148].

1 Эканамічнае станаўленне беларусі у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і умацаванне дзяржаўнасці у 80гг.

Важна адзначыць, што ў1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў, а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 18 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.На пярэдаднні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі, рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу.

Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Тым не меньш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі.

У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства.

У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. У 1994 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.[4, с 74-76].

2 Эканамічнае станаўленне беларусі у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і умацаванне дзяржаўнасці у 80-90 годы

Для пераадолення крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны Першым Усебеларускім народным сходам. У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д.

У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара.[5, с 325].

Развіццё рэальнага сектара эканомікі вызначана наступнымі лічбамі. Так, сярэднягадавы прырост УВП за 2001-2005 гг. павінен скласці 6-7%. Пры гэтым увесь прырост УВП павінен быць забяспечан за лік роста прадукцыйнасці працы. У сувязі з гэтым доля ручной працы павінна скараціцца амаль у 2 разы. Энергаёмкасць УВП за пяць год будзе зніжана на 20-25%. У прамысловасці ў якасці прыарытэтаў вызначаны інфармацыйныя тэхналогіі, мікраэлектроніка і абсталяванне для яе вытворчасці, прыборабудаванне, машынабудаванне, новыя матэрыялы рознага назначэння, тэхніка для быта і аховы здароўя, біялагічныя і тонкія хімічныя тэхналогіі, машыны, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, высокадакладная тэхніка і тэхналогіі для абароны. Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Галоўная задача АПК – забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а перапрацоўчай прамысловасці – сыравінай. Аб’ём вытворчасці асноўных відаў сельскгаспадарчай прадукціі ў 2005 г. вызначаны ў наступных лічбах: зерна – 7,3-7,5 млн.т.; бульбы – 9-10 млн.т.; цукравых буракоў 1,7-2,0 млн.т.; агародніны – 1,4-1,5 млн.т.; садавіна – 500-600 тыс.т.; малако – 6, млн.т.; мяса (у жывой вазе) – 1,1-1,2 тыс.т. і г.д.

Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д.

Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.

На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адукаціі.

У сістэме дзяржаўнай адукаціі былі вызначаны наступныя ступені: дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйная школа (пачатковая – 4гады, асноўная школа – 5 гадоў, старэйшая школа – 2 гады), прафісійна –тэхнічныя вучылішчы, сярэднія спеціяльныя установы (тэхнікумы, вучылішчы, і г.д.), вышейшыя навучальныя ўстанова.У 90-я гг. у рэспубліцы былі закладзены асновы стварэння недзяржаўных навучальных устаноў.

У 2002-2003 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала 43 дзяржаўныя ВНУ супраць 33 у 1990-1991 н.г. Акрамя таго зараз у краіне працуе 12 камерцыйных ВНУ.

У 1990-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася з 102,6 тыс. чалавек у 1990 г. да 43,7 тыс. у 1999 г., а фінансаванне з дзяржбюджэту зменшалася ў 4 разы. Тым не меньш і ў гэтых умовах навука развівалася. У 1993 г. быў прыняты Закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы”, які усклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковах даследаванняў. Былі пашыраны функціі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, удасканалена нарматыўна-прававая база развіцця навукі і тэхнікі, зацверджаны пералік і паслядоўнасць фарміравання і выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя звароту даследчыкаў да навукова-інавацыйных праектаў. Першынство ў гэтым напрамку належыць БДУ, які па-ранейшаму з’яўляецца буйнейшым навуковым і навукова-вытворчым цэнтрам рэспублікі.

Вяртанне беларускага народа да сваіх гістарычных каранёў, духоўнай спадчыны – адзін з асноўных напрамкаў радыкальных пераўтварэнняў у 90-я гг. У центры увагі грамадскасці аказалася барацьба за адраджэнне ва ўсіх сферах жыцця беларускай мовы. Гэтаму спрыялі Закон “Аб мовах у Беларускай ССР і Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР. У рэалізацыі асноўных палажэнняў гэтых дакументаў вялікую ролю адыграла таварыства беларускай мовы (ТБМ), якое ўзначальваў паэт Н.Гілевіч. Пытанням беларусізацыі значную ўвагу ўдзялялі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі і г.д.. Але ў другой палове 90-х гг. гэты працэс пайшоў на спад.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.[2, с 184-189].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]