Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. яз, вариант 27.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
113.66 Кб
Скачать

Беларуская мова ў хх стагоддзі.

1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства:

а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння;

б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці.

2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы:

а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”;

б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы:

а) 1917 г. – браты А. і Я. Лесікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

б) 1918 г. – выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме.

в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы.

4. 20-ыя гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі:

а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай;

б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння;

в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай;

г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі:

а) кампанія па “выкрыццю” “нацыянал-дэмакратаў”;

б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка;

в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.

6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай:

а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар;

б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.);

в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны.

7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы:

а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай;

б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі;

в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове.

8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.

9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

Марфалагічная інтэрферэнцыя.

Родны склон:

1. сделан из металла – зроблены з металлу;

2. вывоз песка – вываз пяску;

3. нет контроля – няма кантролю;

4. значение тока – значэнне току;

5. нет опыта – няма вопыту

Месны склон:

1. постоянно в движении – заўседы ў руху;

2. рисовать на снегу – маляваць на снезе;

3. вода в ведре – вада ў вядры;

4. ехать в поезде – ехаць у цягніку;

5. мечтал о подвиге – марыў аб подзвіге.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

1. послать за сыном – паслаць па сына;

2. извинить друга – прабачыць сябру;

3. стремиться к совершенству – імкнуцца да дасканаласці;

4. думать о результатах – думаць пра вынікі;

5. пойти за водой - пайсці па ваду.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Публіцыстычны стыль.

1. Метадычнае аб’яднанне

Увага! 20 лістапада 2011 года адбудзецца метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Прысутнічаць абавязкова павінен кожны.

2. Агляд-конкурс прафесійнага майстэрства

Горад Барысаў стаў цэнтрам правядзення другога па ліку агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод каманд дарожна-патрульнай службы Мінскай вобласці.

3. Надзвычайнае здарэнне ў нацыянальным аэрапорце

Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў нацыянальным аэрапорце “Мінск”: тут адбылося загаранне ўнутры металічнага кантэйнера.

Навуковы стыль.

1. Элементы мінеральнага жыўлення

У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных.

2. Памер стэка – навуковы стыль

Памер стэка залежыць ад рэжыму работы мікрапрацэсара і не можа быць больш за 64 Кбайт (бо 4Гбайт у забароненым рэжыме).

3. Электрарухавік

Магнітнае поле ў электрарухавіку ствараецца альбо з дапамогай апалых магнітаў, альбо ўзбуджальнымі абмоткамі, якія абцякаюцца токамі.

Афіцыйна-справавы стыль.

  1. Навучальны год – афіцыйна-справавы стыль

У школе ў 2010-2011 навучальным годзе навучалася 557 вучняў у 24 класах: 8 пачатковых класы з колькасцю 209 вучні і 16 класаў базавай і сярэдняй школы з колькасцю 348 вучань.

2. Адказнасць за эканамічныя правапарушэнні

Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.

3. Забеспячэнне доступу да інфармацыі

Дзяржавы-удзельнікі прызнаюць важную ролю сродкаў масавай інфармацыі і забяспечваюць, каб дзіця мела доступ да інфармацыі і матэрыялаў з розных нацыянальных і міжнародных крыніц.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1. аварийная остановка – аварыйнае спыненне:

а) спыненне выканання праграмы, задачы, вылічальнага працэсу ў выніку памылкі, выяўленай аперацыйнай сістэмай;

б) супын працэсару з-за памылкі ў праграме ці ў абсталяванні.

2. кривая – крывая:

непрамая лінія;

3. администратор данных – адміністратар даных:

эксперт, які забяспечвае адзінства і скаардынаванасць базы даных і іншых інфармацыйных служб прадпрыемства, мае поўнае уяўленне аб даных.

4. точка – пункт:

месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню.

5. буфер обмена – буфер абмену:

абсяг памяці для захавання і абмену тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.

6. доступ – доступ:

працэдура ўсталявання сувязі з запамінальнай прыладай ці сістэмай для маніпулявання данымі.

7. индексирование – індэксаванне:

а) працэс апісання зместу дакументаў i запытаў у тэрмінах інфармацыйна-пошукавай мовы; вызначэнне дакументаў набору ключавых словаў, якія адлюстроўваюць яго сэнсавы змест.

б) індэксаванне адрасу – сістэма вылічэння выканаўчага адраса, пры якой улічваюць індэкс адраса

8. индикатор – індыкатар:

а) элемент даных, які адлюстроўвае змяненне стану прылады альбо даных у працэсе працы вылічальнай сістэмы ці выканання асобнай праграмы;

б) прылада для візуальнага адлюстравання інфармацыі.

9. интранет - iнтранэт

унутраная прыватная сетка арганізацыі, пабудаваная з выкарыстаннем пратакола TCP/IP.

10. инициализация – ініцыялізацыя:

усталяванне праграмных пераменных у нуль ці вызначэнне для ix другіх пачатковых значэнняў перад выкананнем праграмы.

11. компьютерная программа - -камп'ютарная праграма:паслядоўнасць інструкцый, прызначаных для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны.

12. каталог – каталог:

даведнік файлаў і бібліятэк са спасылкамі на іх месцазнаходжанне. Выкарыстоўваецца аперацыйнай сістэмай для хуткага пошуку патрэбнага набору даных.

13. консоль – кансоль:

прылада, якая забяспечвае ўзаемадзеянне аператару ЭВМ з апэрацыйнай сістэмай. Адрозніваюць асноўную і дапаможную кансолі. У якасці кансолі, як правіла, выкарыстоўваецца дысплэй.

14. образ – вобраз:

а) аб'ект, які даследуецца ў сістэме распазнавання вобразаў;

б) копія даных, якая захоўваецца ў памяці.

15. переменная – пераменая:

а) аб'ект у праграме, які мае імя і значэнне пэўнага тыпу; значэнне можна атрымаць і змяніць праграмай;

2) асацыяцыя (імя, значэнне);

3) асацыяцыя (імя, адрас значэння).

16. пиктограмма – піктаграма:

адмысловы, адменны сімвал, іерогліф, які ўжываецца ў меню, каб выключыць залежнасць ад фраз натуральнай мовы.

17. пользователь – карыстальнік:

абанент (карыстальнік) сеткі ці сістэмы, які мае доступ да сістэмы апрацоўкі даных праз карыстальніцкую станцыю, працоўную станцыю, тэрмінал.

18. компьютерная сеть - камп'ютарная сетка: сістэма сувязі двух ці больш камп'ютараў і/ці камп'ютарнага абсталявання (серверы, маршрутызатары і іншае абсталяванне).

19. тело – цела:

нутраная частка інфармацыйнага аб'екту, якая змяшчае паведамленне ці апісанне нейкага дзеяння.

20. эмуляция – эмуляцыя:

імітацыя функцыянавання ўсёй ці часткі адной сістэмы сродкамі іншай сістэмы без страты функцыйных магчымасцяў ці скажэння атрыманых вынікаў.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.