Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел. яз. КР №1 Вар.10

.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
157.18 Кб
Скачать

Кантрольная работа па беларускай мове

Студэнта групы № 283122

Грышанава Iгната Алегавiча

Заданне 1.. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

Паходжанне беларускай мовы.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Беларуская мова сярод іншых моў свету.

Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Узор глядзіце ў дадатку № 1.

Паходжанне беларускай мовы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Праўда, вучоныя спрачаюцца, дзе яна знаходзілася. Яе шукаюць на тэрыторыі сучаснай Польшчы (паміж Одрай і Віслай), ля падножжа Карпат і ў стэпах Паўдневай Украіны. Але найбольш верагодна, што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяці, Буга, Віслы. Гэта быў агульны перыяд гісторыі славян – агульнаславянскі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай.

Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна.

Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы.

Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў.

У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднева-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў).

Але перш чым утварылася беларуская народнасць і сфарміравалася яе мова, у жыцці ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якія паўплывалі на развіцце мовы. Да такіх падзей адносіцца далучэнне славян у X ст. да хрысціянскай цывілізаціі (пераважна ў яе грэка-візантыйскіх формах). Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысціянска-пісьмовая культура паступова выцесніла язычнецкую культуру і іншыя сістэмы літарнага пісьма, штоіснавалі ва ўсходніх славян у IX ст. і, магчыма, раней.

Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (як і рускай і украінскай) звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян. Беларусы, як і іншыя ўсходнеславянскія народы, яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самабытнай культурай слова, якая асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым існавала традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў, т.зв. звычаевага права з уласцівымі ім зваротамі, выразамі. Пазней гэтыя традыцыі вуснай моватворчасці народа сутыкнуліся са стараславянскай кніжнай мовай, якая прыйшла з прыняццем хрысціянства. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных стыхій паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Яе традыцыйна называюць старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі, як “Слова аб палку Iгаравым”, творы Уладзіміра Манамаха, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш. Гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў.

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская).

Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска, Полацка, Смаленска.

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы “проста молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” – царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”.

Такім чынам, на ранніх этапах сваей гісторыі беларускі народ ажыццяўляў пісьмовыя зносіны на мове, якая значна адрознівалася ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Як і ўсякая іншая літаратурная мова данацыянальнай эпохі, яна была да канца арганізаванай структурай, не мела сталых, зафіксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апіраліся на традыцыі старажытнага пісьменства, асабліва ў галіне графікі, арфаграфіі,статыстыкі. Гэта ў пэўнай ступені архаізавала літаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкі. Разам з тым пісьменнікі неабмежавана карысталіся лексікай і фразеалогіяй народнай мовы, якая з яўлялася для іх узорам моватворчасці і невычэрпнай крыніцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механічным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пісьменства. Яна мела адзнакі літаратурнасці і адпавядала тым патрабаванням, якія ставіліся перад ею як сродкам пісьмовых зносін і літаратурнай творчасці.

Літаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы.

Памеры таго як Княства паступова траціла палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове.

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы.

Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства).

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.

Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходнiх славян вызначылася ў шостым - сёмым стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусi засялялi пераважна такiя славянскiя плямёны, як крывiчы, палачане (заснавалi княствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавiчы (Тураўскае княства), радзiмiчы (аселi ля ракi Сож).

У 988г. усходнiя славяне прынялi хрысцiянства. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць (на стараславянскай, цi царкоўнаславянскай, мове).

Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пiсьмовай мовы, якая iснуе паралельна са шматлiкiмi мясцовымi гаворкамi ўсходнiх славян.

У Старажытнай Русi iснавала лiтаратурнае двухмоўе. Яго прадстаўляла:

1) царкоўнаславянская (стараславянская) мова двух тыпаў:

а) уласна царкоўнаславянская мова - мова богаслужэбнай i тэматычна блiзкай да яе лiтаратуры, перакладзенай з грэцкiх крынiц або створанай у Балгарыi i iншых славянскiх краiнах, якая перапiсвалася i чыталася на Русi;

б) славяна-руская мова - мова напiсаных усходнiмi славянамi арыгiнальных твораў, у якiх пераважала царкоўнаславянская моўная аснова, але ў большай цi меншай ступенi выкарыстоўвалiся сродкi ўсходнеславянскай народнай мовы;

2) старажытнаруская лiтаратурная мова двух тыпаў:

а) мова мастацка-апавядальнай лiтаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове, але з шырокiм выкарыстаннем царкоўнаславянскiх сродкаў;

б) мова справавога пiсьменства i прыватнай перапiскi, заснаваная на жывой народнай мове ўсходнiх славян з нязначнымi царкоўнаславянскiмi элементамi.

Старажытна беларуская лiтаратурная мова

На працягу 14-16 стст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцiвай ёй моваю (навукоўцы называюць яе старабеларуская), асноўныя асаблiвасцi якой захоўваюцца да нашага часу. У беларускiм пiсьменстве старажытнага перыяду беларуская пiсьмовая мова мела назву «руский языкъ». Азначэнне «руский» паходзiць ад этнонiма «Русь», якiм у шматнацыянальным Вялiкiм княстве Лiтоўскiм абазначалася частка ўсходнеславянскага насельнiцтва, што ўваходзiла ў склад ВКЛ. Назва «белорусский языкъ» пачала ўжывацца толькi ў сярэдзiне 17ст. ў Рускай дзяржаве.

На Беларусi ў 15 першай палове 17ст. самым распаўсюджаным было справавое пiсьменства. Да яго адносяцца шматлiкiя акты, граматы, дагаворы i статуты. Справавое пiсьменства было самым прагрэсiўным паводле адлюстравання рысаў жывой беларускай мовы.

Беларуская мова пранiкае i ў сферу рэлiгiйнай лiтаратуры.

З'яўленне на беларускай мове арыгiнальных твораў рэлiгiйнага прызначэння звязана з iменем буйнога асветнiка i iдэолага гуманiзму i рэфармацыi на Беларусi i Лiтве Сымона Буднага, якi ў 1562г. выдаў у Нясвiжы на беларускай мове дзве кнiгi -- «Катэхiзiс» (павучанне, настаўленне) i «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».

Значным крокам у пашырэннi ролi беларускай мовы ў рэлiгiйнай сферы было выданне на беларускай мове каля 1580г. В.Цяпiнскiм «Евангелля». Гэта выданне вылучаецца тым, што беларускi тэкст змешчаны паралельна з царкоўнаславянскiм.

На фоне гэтых звестак парадаксальным даводзiцца лiчыць той факт, што ў старажытны перыяд на беларускай мове не было створана нi падручнiкаў, нi слоўнiкаў. Пiсьмовай мовай авалодвалi па ўзорах пiсьмовых тэкстаў. З канца 16ст. беларуская мова стала абавязковым прадметам навучання ў праваслаўных брацкiх школах, дзе вывучалiся таксама польская, лацiнская i грэчаская мовы. Такiм чынам, у 16 i першай палове 17ст. старабеларуская лiтаратурная мова дасягнула найвышэйшага ўзроўню развiцця, атрымала прымяненне ў найважнейшых галiнах грамадскага i культурнага жыцця беларускага насельнiцтва. У складаных палiтычных абставiнах сярэдзiны 16ст. беларуска-лiтоўская шляхта зрабiлася буйной палiтычнай сiлай, якая, каб забяспечыць сваё палiтычнае i эканамiчнае становiшча, пачала iмкнуцца да ўстанаўлення ў ВКЛ важнейшых дзяржаўных iнстытутаў на польскi ўзор. У другой палове 16ст. польская мова i польская культура пачалi iнтэнсiўна распаўсюджвацца ў вышэйшых колах беларускага грамадства. Каб абаранiць беларускую мову, у Статут ВКЛ 1566г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужываннi ў справаводстве беларускай мовы. Гэты пункт быў захаваны ў Статуце 1588г. i ў перакладзе Статута на польскую мову ў 1614г. Але апошнi спецыяльным артыкулам дазваляў каталiцкай царкве ўжываць польскую мову як афiцыйную. Беларускiя арыстакраты пачалi пiсаць свае прозвiшчы польскiмi лiтарамi пад дакументамi на беларускай мове. Пазней у дакументах па-беларуску пiсалi толькi традыцыйныя формулы ў пачатку i ў канцы, тады як асноўны тэкст пiсаўся па-польску. У сярэдзiне 17ст. некаторы час дакументы пiсалiся па-беларуску, але з кароткiм выкладам зместу на польскай мове. У 1696г. ўсеагульная канфедэрацыя саслоўяў прыняла пастанову пiсаць справавыя паперы дзяржаўнага значэння па-польску. На беларускай мове працягвалi пiсаць дакументы мясцовага значэння (запаветы, распiскi, прыватныя лiсты). Заняпад беларускай мовы ў афiцыйным справаводстве супаў са звужэннем яе ролi ў iншых галiнах культурнага жыцця. Скарацiлася колькасць рукапiснай свецкай i рэлiгiйнай лiтаратуры, фактычна перасталi друкаваць беларускiя кнiгi i тагачасныя друкарнi. Навучанне вялося на польскай i лацiнскай мовах. Беларуская мова вывучалася толькi ва унiяцкiх базыльянскiх школах.

3. Новая беларуская лiтаратурная мова

У канцы 18ст. ў вынiку трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай Беларусь была канчаткова далучана да Расiйскай імперыi. З гэтага часу афiцыйнай мовай на Беларусi стала руская. Аднак да 1830-х гадоў па-ранейшаму шырока ўжывалася i польская мова, якая захоўвалася ў справаводстве i школьным навучаннi, на ёй гаварылi i пiсалi польскiя i мясцовыя памешчыкi i арыстакраты.

Адсутнасць свайго нацыянальнага дзяржаўна-палiтычнага ўтварэння было галоўнай прычынай таго, што працэс складвання агульнай пiсьмова-лiтаратурнай нацыянальнай мовы адбываўся больш за стагоддзе: ад пачатку ХІХ ст. да 20-х гадоў ХХ ст. Паколькi ў значнай ступенi традыцыi старабеларускага пiсьменства аказалiся перарванымi, новая беларуская лiтаратурная мова (сучасная) узнiкала на народна-дыялектнай аснове.

У 19ст. распачалiся спрэчкi адносна характару беларускай мовы. Адны даследчыкi разглядалi беларускую мову як самастойную i заклiкалi яе вывучаць, iншыя лiчылi беларускую мову гаворкай рускай мовы. Пачатак 20 ст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызваленчага руху, ажыўленнем кнiгавыдавецкай дзейнасцi. 24 лiстапада 1905г. ўступiў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры i пераклады на беларускую мову з iншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялi выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага i палiтычнага жыцця, не мела яна доступу i ў школы.

З 1906г. пачынаецца гiсторыя беларускай легальнай прэсы, калi з'яўляюцца газеты «Наша доля», «Наша нiва», «Гоман», «Дзяннiца», «Bielarus». На беларускай мове таксама выдавалiся сельскагаспадарчы часопiс «Саха», лiтаратурна-навуковы штомесячнiк для беларускай моладзi «Лучынка», студэнцкi часопiс «Ранiца».

У 1918г. былi надрукаваны першыя падручнiкi па беларускай мове, сярод якiх найбольшае значэнне мела «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевiча. Аўтар яе паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы i правiлы беларускай арфаграфii. «Граматыка» паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.

З 20-х гадоў ХХ ст. беларуская мова набывае шырокiя грамадскiя функцыi, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрмiналогii, здольнай абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. У 1921г. да ажыццяўлення гэтай задачы прыступiла Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, а ў 1922г. заснаваны на яе базе Iнстытут беларускай культуры. На працягу 1922-1930-х гадоў было апрацавана i выдадзена 24 тэрмiналагiчныя галiновыя слоўнiкi.

Са зменай палiтычнай сiтуацыi ў канцы 1980-х гадоў, калi Беларусь стала суверэннай дзяржавай, калi сталi пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялiчвацца кола яе носьбiтаў, пытаннi аб новым удакладненнi i ўдасканаленнi правапiсу зноў сталi на парадак дня. 19 -- 20 лiстапада 1992г. у Мінску была праведзена канферэнцыя «Праблемы беларускага правапiсу». Удзельнiкi канферэнцыi прынялi пастанову, у якой адзначаецца, што рэформа правапiсу 1933г. ёсць факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.

26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.

Беларуская мова сярод іншых моў свету.

Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць.

Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

У канцы ХVІІІ ст. беларускія землі ў выніку раздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе Расійскай імперыі і паскорылася фарміраванне беларускай нацыі і нацыянальнай мовы. Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, калі царскія ўлады забаранялі выкарыстанне роднай мовы ў дзяржаўных установах і школах. Указам 1840 года забаранялася само слова “Беларусь”, а пасля задушэння паўстання 1863 года не дазвалялася выданне кніг на беларускай мове. Распаўсюджвалася нелегальная літаратура, выдадзеная за мяжой. Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года з’явілася не толькі легальная літаратура, але і перыядычныя выданні: “Наша ніва”, Наша доля”, “Гоман”, “Лучынка”, “Раніца” і інш. Вакол выданняў і выдавецтваў групаваліся творчыя сілы Беларусі, загучала беларускае слова ў творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, З. Бядулі, Ядвігіна Ш. і інш. Асабліва спрыяльныя ўмовы склаліся для беларускай мовы ў 20-я гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, калі яна стала мовай навукі, справаводства, на ёй працавалі школы, тэхнікумы, ВНУ. Удасканальваліся нормы беларускай мовы, узбагачаўся яе слоўнікавы запас, актывізавалася навуковае даследаванне моўных працэсаў (Я. Карскі, Б. Тарашкевіч). Беларускі правапіс уніфікаваўся, што замацавана рэформамі правапісу 1933 і 1957 гг.