Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР№1.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
37.15 Кб
Скачать

Беларуская мова ў хх стагоддзі

1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства:

а) працэс фарміравання супаў з перыядам “Славянскага Адраджэння”;

б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай з-за адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці.

2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы:

а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”;

б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм.

3. Выхад у свет дапаможнікаў для кадыфікацыі правапісных і граматычных норм мовы:

а) 1917 г. – браты А. і Я. Лесікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

б) 1918 г. – выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці.

в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы.

4. 20-ыя гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі:

а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай;

б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння;

в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай;

г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі:

а) кампанія па “выкрыццю” “нацыянал-дэмакратаў”;

б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка;

в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.

6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай:

а) нацыянальна-моўная палітыка мела антыбеларускі характар;

б) 50-80-ыя гады – звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы;

в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны.

7. Канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы:

а) 1990 г. – беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай;

б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі;

в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове.

8. 1995 г. – рэферэндум, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.

9. Сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Заданне 2

Марфалагічная інтэрферэнцыя

Родны склон:

  1. от сильного мороза – ад моцнага марозу;

  2. отдыхать после боя – адпачываць пасля бою;

  3. раскаты грома – раскаты грому;

  4. выйти из садика – выйсці з садочку;

  5. улицы розного города – вуліцы роднага гораду.

Месны склон:

  1. по колени в снегу – пакалені ў снезе;

  2. ехать на коне – ехаць на кані;

  3. ходить по двору – хадзіць по двары;

  4. приехать в сентябре – прыехаць у верасні;

  5. плыть по небу – плыць па небе.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

  1. пойти за водой – пайсці па ваду;

  2. болеть ангиной – хварэць па ангіну;

  3. простите меня – даруйце мне;

  4. выбраться по ягоды – выбрацца ў ягады;

  5. смеяться над кем – смяяцца з каго.