Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

КР №1

.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
44.03 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Секцыя беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Факультэт заочнага навучання

Кантрольная работа № 1

Выканала студэнтка гр. № 202301 Праверыў:______________

Спецыяльнасці ІСіТВЭ _____________________

Шпак Людміла Іванаўна

Адзнака:_______________

Паштовы адрас: (Дата)______________

Віцебская вобл, Докшыцкі р-н,

д. Крулеўшчына, вул. Я Коласа, д. 3

т. (029) 211-96-33

е-mail: l.ahpak@inbox.ru

Мінск -2012

План:

Заданне № 1……………………………………………………………………………1

Заданне № 2…………………………………………………………………………….6

Заданне № 3……………………………………………………………………………..7

Заданне № 4……………………………………………………………………………..8

Заданне № 5……………………………………………………………………………..9

Заданне № 6…………………………………………………………………………….10

Заданне № 7……………………………………………………………………………..10

Спіс літаратуры…………………………………………………………………………11

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалась, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. Належаць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.

Некаторы час славяні жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянскай. Праславянская мова члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднёвым.

Пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна ў сярэдзіне 1 тыс. н. э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства. На аснове ўзаемадзеяння дыялектвў і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы:

1)усходнеславянскія мовы,

2)заходнеславянскія мовы,

3)паўдневаславянскія мовы.

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінская належыць да группы ўсходнеславянскіх моў.

У розны час і разнымі шляхамі славяні дасягнулі тэрыторыіі сучаснай Беларусі.Апошняя хваля масавай славянскай міграцыіі на Беларусь прыпадае на VI ст. н. э. Аселі тут пераважна плямены крывічой,палачан,драгавічоў,радзімічаў,якія мелі многа агульнага у культуры і мове.Старажытная крывіцкая і дрыгавіцкая племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці,феадальныя княствы,якія атрымалі пазней назвы Полацкае,Турава-Пінскае,Смаленскае і інш.

Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-пісьмовых творах ва ўсходніх славян.Беларусы,як і іншыя ўсходнеславянскія народы,яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самадытнай культурай слова,якая асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах.Разам з тым існавала традыцыя выкарыставання разнастайных формул дагавораў,пагадненняў з уласцівымі ім зваротамі,выразамі.

XI – XII cт.ст. былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці. Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі на царкоўнаславянскай мове. Гэта пераважна творы багаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і савецкага характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікая гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы. У помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII ст. выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы. У ранні перыяд старажытнарускага пісьменства арфаграфія грунтавалася на фанетычным прынцыпе, які ў старабеларускую эпоху ператварыўся ў гісторыкаэтымалагічны. З-за кансерватызму пісьма новыя фанетычныя з’явы беларускай мовы не адлюстроўваліся, у сувязі з чым намецілася разыходжанне паміж напісаннем і вымаўленнем. Такія характэрныя рысы беларускай мовы, як аканне і яканне, дзеканне і цеканне, у старабеларускіх тэкстах адлюстраваны толькі ў выглядзе рэдкіх памылак, але яны ніколі не ўтваралі арфаграфічную норму.

У XIII ст. узнікла Вялікае княства Літоўскае як саюз усходнеславянскіх княстваў, і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Этнічную большасць у ВКЛ складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх плямёнаў. На базе гэтай часткі усходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV ст.ст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (старабеларуская).

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім.У той час яе называлі “проста слова”.Паза межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”.

“Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцыя папярэдніх стагодзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрэдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце ВКЛ – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529,1566,1588 г.г. У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкае мастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы, мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной(гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесті і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.).

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова-афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дяржавы.Яна пачынае выкарыстоўваецца ў судовай практыцы,навуковым ужытку,становіцца прадметам школьнага вывучэння.Глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць,але яна рыхтавалася глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы (пад час Рэчы Паспалітай).

У канцы XVIII ст. беларускі народ апыніуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў у 1795 г. перастала існаваць.Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную,моўную,культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа.Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы.

Сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі.Менавіта на аснове жывой мовы народа пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурнай старога беларускага пісьменства).

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку.Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”,вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы,стварала магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы.Аднак гэтыя нормы не былі апісаны,а таму часта парушаліся.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я.Лесікамі,якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”,а ў 1918 г. на яго аснове выдаді “Беларускі правапіс”.Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча,выдадзеная кірыліцай і лацінскай у Вільні ў 1918 г. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы,выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанэтыка-граматычных асаблівасцей.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай сцепені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай.На працягу 50-80-ых гадоў,калі працэсы дэнацыяналізацыя набылі надзвычай шырокі характар,сферы выкарыставання беларускай мовы хутка звужаліся.Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых –пачатку 90-ых гадоў.Працэсы дэмакратызацыі грамадства,набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі моўную праблему і абумовілі пачатак адрараджэння беларускай мовы.Пашырэліся яе функцыі ў сістэме адукацыі -пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах,а таксама новыя рэлігіі , якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г. ) маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу XX ст. На беларускай мове выдадзены ўматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура.Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы

  1. Беларуская мова – адна з індаеўрапейскіх моў.

  2. Славянскія мовы паступова вылучаюцца.

  3. На беларускай мове ўзнікае пісьменнасць.

  4. Беларуская мова перыяду XI- XIII ст. – першы этап развіцця:

а) у помніках рэлігійнага характару ў асноўным выкарыстоўвалася царкоўнаславянская мова ;

б) у помніках свецкага характару знайшлі сваё адлюстраванне асноўныя фанетычныя і арфаграфічныя рысы старабеларускай мовы.

5. Перыяд ВКЛ – перыяд найбольшага росквіту беларускай мовы.

6. Заняпад беларускай мовы ў перыяд увахода беларускіх зямель у Рэч Паспалітую і Расійскую імперыю:

а) апалячванне;

б) русіфікацыя.

7. Беларуская мова адраджаецца ў XX стагоддзі.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыі

Родны склон

Няма сэнсу – нет смысла

Дасягнуць вялікага поспеху – достичь большого успеха

Перамога капіталізму – победа капитализма

Чакаць прыезду- ожидать приезда

З любога тэксту – с любого текста

Месны склон

Працаваць у садзе – работать в саду

Размаўляць па тэлефоне – разговаривать по телефону

Бегчы па калідоры – бежать по коридору

Згарэць у агні – сгореть в огне

Выступіць на мітынгу – выступить на митинге

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Пісаць на адрас – писать по адресу

Некалькі разоў на тыдзень – несколько раз в неделю

Бачыць на свае вочы – видеть своими глазами

Ісці правільным шляхам – идти по правильному пути

Чатыры гады – четыре года

Задание № 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

  1. Публіцыстычны стыль.

Прызначэнне галоўным рэдактарам

Генеральным дырэктарам агенства “Мінск навіны” прызначана Кацярына Будінская.

Фінал кубка па плаванню

Беларуская зборная паспяхова выступіла ў фінале кубка свету па плаванню ў ластах, што праходзіў з 26 па 28 кастрычніка ў Егіпце.

Выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Сучасная беларуская вёска”.

  1. Навуковы стыль

Сабекошт прадукцыі

Сабекошт прадукцыі (Работ, паслуг) уяўляе сабой вартасную ацэнку выкарыстаных у працэсе вытворчасці прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, а таксама іншых затрат на яе вытворчасть і рэалізацыю.

Палітыка як навука

Палітыка служыць крыніцай ведаў аб адной з жыццёва важных сфераў быцця людзей, класаў і дзяржаў.

Білінгвізм

Білінгвізм – сумеснае раўнапраўнае існаванне дзвюх моў у дзяржаве;

Веданне дзвюх моў і выкарыстанне іх.

  1. Афіцыйна-справавы стыль

Права на атрыманне адукацыі за мяжой

Згодна Дэкрэту Прэзідэнта РБ “накіраванне грамадзян, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі РБ, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі”.

Прадстаўленне інтарэсаў арганізацыі

Прыватныя прадпрыемства “Ліра” упаўнаважвае Іванова Дяніса Андрэявіча прадстаўляць інтарэсы прыватнага прадпрыемства “Ліра” ва ўсіх установах г. Мінска па пытаннях, звязаных з дзйнасцю прыватнага прадпрыемства “Ліра”.

Палпжэнне аб вызначэнні сабекошту прадекцыі

У адпаведнасці з “Асноўнымі палажэннямі па складу затрат, якія уключаюцца ў сабекошт прадукцыі”.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. Адаптер – Адаптар: Прыладу спалучэння кампутара і вонкавага (перыферыйнага) прылады.

  2. Алгоритм – алгарытм: паслядоўнасць дзеянняў (аперацый) і кіраваў іх выкананні ці каманд, прызначаных для рашэння вызначанай задачы ці групы задач, а таксама прадпісанне, якое вызначае ход вылічальнага працэсу, злучанага з пераўтварэннем дадзеных ад некаторага іх зыходнага стану да патрабаванага выніку.

  3. Архив – архіў: арганізаваныя масівы дадзеных ці праграм, працягла захоўваемыя на вонкавых машыначытаемых носьбітах (напрыклад, на дыскетах, магнітных стужках і/ці кампакт-дысках) з мэтай забеспячэння магчымасці іх далейшага выкарыстання.

  4. Биллинг -брылінг : у Інтэрнэт/Інтранэт адміністраванне сеткай, якое здзяйсняецца правайдарамі сетак; кіраванне правядзеннем безнаяўных разлікаў і выкананне аўтаматызаванага кантролю за паступленнем аплаты што прадстаўляюцца інфармацыйных і іншых выглядаў паслуг, а таксама продажаў прадукцыі.

  5. Дисплей – дысплэй: у вылічальнай тэхніцы прылада адлюстравання дадзеных, выкарыстоўванае для прамога іх счытвання, а таксама кантролю і кіраванні працай сістэмы.

  6. Индекс – індэкс: умоўны знак (слова, словазлучэнне, лічба, літарны ці літарна-лічбавы код), які пазначае вызначанае паняцце і выкарыстоўваны для запісу вынікаў класіфікавання, а таксама ідэнтыфікацыі аб'ектаў пошуку ў інфармацыйна-пошукавых масівах.

  7. Информатика – інфарматыка: навука пра агульныя ўласцівасці і заканамернасцях інфармацыі, а таксама метадах яе пошуку, перадачы, захоўванні, апрацоўкі і выкарыстанні ў розных сферах дзейнасці чалавека.

  8. Кодек – кодэк: сістэма ці прылада для дынамічнага сціску дадзеных з мэтай скарачэння займанай дыскавай ці іншай прасторы і іх аднаўленні пры прайграванні, а таксама для кадавання і дэкадаванне (у тым ліку расшыфроўкі) дадзеных.

  9. Логин – лагін: імя карыстача ў кампутарнай сетцы, працэс аўтэнтыфікацыі карыстача ў кампутарнай сістэме, як правіла шляхам указання ўліковага запісу і пароля.

  10. Машинный код – машынны код: двайковы код, выкарыстоўваны для кадавання машынных каманд па правілах, прадугледжаным для вызначанага тыпу ЭВМ ці тыпу цэнтральнага працэсара.

  11. Меню — меню: спіс прапанаваных карыстачу варыянтаў паслуг, дзеянняў, каманд, рэжымаў працы, адказаў, якія выводзяцца на экран манітора, для ажыццяўлення выбару неабходнага варыянту (становішчам курсора і/ці клавіятурным наборам каманд) і далейшага яго выканання сродкамі вылічальнай сістэмы.

  12. Модем - мадэм прылада, пераўтваральнае лічбавыя сігналы ў аналагавую форму (мадуляцыя) для перадачы іх па каналах сувязі аналагавага тыпу (напрыклад, тэлефонным лініям сувязі), а таксама прыманыя аналагавыя сігналы — у лічбавую форму (дэмадуляцыя) для апрацоўкі іх сродкамі кампутара.

  13. Мультимедия - мультымедыя: кампутарная тэхналогія, якія забяспечваюць магчымасць стварэння, захоўванні і прайграванні разнастайнай інфармацыі, уключаючы тэкст, гук і графіку (у тым ліку рухомы малюнак і анімацыю).

  14. Ноутбук - наўтбук: малагабарытны пераносны персанальны кампутар вагай 1-3,5 кг. Наўтбукі забяспечаны ВК-дысплеем, назапашвальнікамі на цвёрдым і гнуткім магнітных дысках, CD-ROM дыскаводам, часам мадэмам, а таксама сродкамі спалучэння з вонкавымі прыладамі.

  15. Онлайн – анлайн: праца кампутара ў рэжыме падлучэння да сеткі.

  16. Оператор – аператар: знак аперацыі ў выразе тэксту праграмы. У праграмаванні пад аператарам звычайна маюць на ўвазе выкананае на мове праграмавання прадпісанне, прызначанае для вызначэння некаторага кроку працэсу апрацоўкі дадзеных.

  17. Оптоэлектроника – оптаэлектроніка: частка фізікі і тэхнікі, злучаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і зваротна.

  18. Память – памяць: асяроддзе ці функцыянальная частка кампутара, прызначаная для прыёму, захоўванні і выбарчай выдачы дадзеных.

  19. Плеер – плэер:

прылада, прызначанае для прайгравання (прайграванні) аўдыё- і/ці відэазапісаў.

  1. Принтер – прынтэр:

друкавалая прылада, прызначанае для высновы літарна-лічбавых і графічных дадзеных на паперу ці іншы выгляд носьбіта (напрыклад, празрыстую плёнку).

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Процесс развития мысли, обогащения понятий - процесс нелегкий как в развитии ребенка, усваивающего ранее выработанные людьми понятия с помощью слов, так и в историческом развитии человечества. Особенно много внимания придается уточнению значения слов в юридической науке и практике. В теории государства и права и других правовых науках разработан специальный способ толкования правовых норм, получивший название грамматического, или словесного, толкования, цель которого - выяснить смысл юридических норм. Способность слов выражать различные понятия ведет иногда к неясности в рассуждении или в аргументации. Поэтому в науке пользуются словами-терминами (от лат. terminus -- граница), точно выражающими содержание научных понятий. Мысленному анализу как приему, используемому при образовании понятий, часто предшествует анализ практический, т.е. разложение, расчленение предмета на его составные части.

Працэс развіцця думкі, узбагачэнні паняццяў - працэс нялёгкі як у развіцці дзіцяці, які засвойвае раней выпрацаваныя людзьмі паняцця з дапамогай слоў, так і ў гістарычным развіцці чалавецтва. Асабліва шмат увагі надаецца ўдакладненню значэння слоў у юрыдычнай навуцы і практыцы. У тэорыі дзяржавы і правы і іншых прававых навуках распрацаваны адмысловы спосаб тлумачэння прававых нормаў, які атрымаў назва граматычнага, ці славеснага, тлумачэнні, мэта якога - высвятліць сэнс юрыдычных нормаў.Здольнасць слоў выяўляць розныя паняцці вядзе часам да невыразнасці ў развазе ці ў аргументацыі. Таму ў навуцы карыстаюцца словамі-тэрмінамі (ад лат. terminus -- мяжа), сапраўды якія выказваюць утрыманне навуковых паняццяў.Уяўнаму аналізу як прыёму, выкарыстоўванаму пры адукацыі паняццяў, часта папярэднічае аналіз практычны, г.зн. раскладанне, рассячэнне прадмета на яго складовыя часткі.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Інфарматыўная анатацыя да тэксту “Эканамічны Прагрэс і роля дзяржавы” у кнізе Строуп Р.,Гвартні Дж. “Азбука эканомікі”. – М.: KOLONNA PUBLICATIONS, 1996. 70 c.

Раздзел прысвечаны апісанню ролі дзяржавы ў дасягненні эканамічнага прагрэсу..

Асноўная задача раздзела кнігі – разглядзець розныя магчымасці ўплыву дзяржавы на эканоміку пры інвестыцыі, пераразмеркавання сродкаў цантралізаванага планавання і інш., а таксама аб ролі палітычных фактараў у гэтым працэсе.

Прапануюцца канкрэтныя сітуацыі з падрабязным іх разглядам.Асобна разглядаецца пытанне аб падаткаабкладанні. У гэтым раздзле можна знайсці шмат карыснай інфармацыі праблемах у ролі дзяржавы ў развіцці нацыянальнай эканомікі.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Асабісты дакумент

Распіска

Я, Шпак Людміла Іванаўна, пазычыла у Іванова Дзяніса Андрэявіча 510000 беларускіх рублёў (пяцьсот дзесяць тысяч беларускіх рублёў).Пасля 25 снежня ўсю суму вярну абратна.

Подпіс_____________________ г. Віцебск “21 верасня 2012 г”

Справавы ліст

Паважаная Яўгенія Дзянісаўна!

Мы азнаёміліся з рэкламай і праграмай вашага Выставачнага цэнтра, якія былі апублікаваныя ў “Эканамічнай газеце” ад 10 кастрычніка 1996 года, і накіроўваем вашу заяўку на ўдзел у летняй экспазіцыі Цэнтра.

Просім уключыць нашу рэдакцыю ў лік дзельнікаў выстаўкі.

Дырэктар Дз. А. Новікаў

Спіс літаратуры

  1. Гурскі М.У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2-е выд. Мн., 1966.

  2. Дьячков М.В. Проблемы двуязычия (многоязычия) и образования. М., 1991.

  3. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

  4. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.

  5. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящих по- русски. 3-е изд., Мн., 1972

  6. Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994.

  7. Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. № 11. С.176-182.

  8. Шакун Л. Карані нашай мовы // Роднае слова. 1996. № 9. С.108-119.

  9. Шчэрбін В. Факты і міфы. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. // Роднае слова. 1989. № 9. С.14.

  10. Яновіч А. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча // Роднае слова. 1990. № 9. С.16-17.

6