Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа. Тема №26 «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.».doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
92.16 Кб
Скачать
  1. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г.

Становішча ў Беларусі – ваенна-палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, культурнае, духоўнае – у гэты час было наадзвычай складаным, часам супярэчлівым. Такая напружанасць была выклікана, з аднаго боку, падзеямі Першай сусветнай вайны. якая непасрэдна закранула і беларускія землі, падзяліўшы іх на дзве часткі, а з другога боку, наступствамі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі, ліквідацыяй самадзяржаўя.

Вакуум дзяржаўнай улады прывёў да актывізацыі дзейнасці палітычных i нацыянальных партый і рухаў. Найбольш шматлікай і ўплывовай сярод партый пануючых станаў была партыя кадэтаў - канстытуцыйных дэмакратаў, якая складалася з прадстаўнікоў буржуазіі, вярхоў ітэлігенцыі, высокаадукаванага чыноўніцтва, афіцэрства. Кадэты выступалі за прававую пераемнасць старой і новай улад, устанаўленне ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці рэспубліканскага ладу. Менавіта прадстаўнікі гэтай партыі склалі аснову буржуазнага Часовага ўрада, сфарміраванага 2 сакавіка 1917 г. Яшчэ раней, 27 лютага, «для аднаўлення парадку» быў утвораны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з М.У. Радзянкам. Так улада аказалася ў руках буржуазіі, якая страціла веру ў сістэму органаў самадзяржаўнага кіравання, і перш за ўсё ў цара і яго дарадцаў.

Партыі левага кірунку не мелі адзінага пункту гледжання настановішча ў Расіі. Бальшавікі зыходзілі з таго, што буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя доўга не затрымаецца і перарасце ў сацыялістычную. Іх калегі па РСДРП - меншаавікі, прытрымліваючыся класічнага марксізму, лічылі, што настаў перыяд буржуазнага развіцця, які прадоўжыцца да таго часу, пакуль не будуць вычарпаны магчымасці новага дзяржаўнага і грамадскага ладу і не выспеюць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя перадумовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму. Г.В. Пляханаў сцвярджаў, што будучыня Расіі належьшь капіталізму, бо руская гісторыя яшчэ не змалола той мукі, з якой з цягам часу будзе спечаны пшанічны пірог сацыялізму». Таму меншавікі сумесна з эсэрамі, якіх была большасць у створанмі 27 лютага 1917 г. Петраградскім Савеце, вырашылі, што ўлада павінна перайсці да буржуазіі, і таму падтрымлівалі Часовы ўрад.

Палітыку Часовага ўрада і яго мясцовых органаў улады ў Беларусі падтрымлівалі меншавікі, эсэры, члены Беларускай сацыялістычнай грамады, Бунда, Паалей-Цыёна. Найбольш шматлікай палітычнай партыяй пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў Бунд. Гэта тлумачыцца тым, што яўрэйскае насельніцтва пераважала ў гарадах і мястэчках. Друтой па колькасці членаў была партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), праграму якой падтрымлівалі ў асноўным беларускія сяляне.

Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП) у Беларусі ў гэты час уяўляла невялікую сілу, хаця рэвалюцыйныя ідэі набіралі моц на Заходнім фронце. Але і ў Беларусі, і на Заходнім фронце не існавала адзінай бальшавіцкай рэгіянальнай партыйнай арганізацыі. I толькі ў красавіку 1917 г. першая арганізацыя бальшавікоў узнікла ў Гомелі, у чэрвені - у Мінску і Полацку. у ліпені у Віцебеку. .[2, c.226-229]

Кіраўнікамі палітычнай арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) з'яўляліcя В. Ластоўскі, 'ксяндзы А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, У. Талочка, Грынкевіч, А. Астрамовіч. Яны выдавалі газету «Беларуская крыніца». БХД абапіралася на заможных сялян, выступала і за памешчыцкае землеўладанне ў разумных межах, а таксама за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

Блізкай да БХД была Беларуская партыя народных сацыялістаў [БПНС). У яе кіраўніцтва ўваходзілі Я. Сушынскі, А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), пратаіерэй Кульчыцкі, Ф. Стульба, П. Аляксюк, В. Чавусаў, генерал К. Кандратовіч, Багдановіч. Да партыі прымкнулі і некаторыя памешчыкі на чале з Р. Скірмунгам. Праграма БПНС асаблівую ўваіу ўдзяляла нацыяналышму пытанню: прапагандавала ідэі аўтаноміі з заканадаўчым органам у асобе Беларускай краёвай рады, але ў федэрацыі з Расійскай рэспублікай; адраджэння беларускай культуры і беларускага нацыянальнага жыцця; увядзення культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Беларусі.

Партыя выступала за прыватнае землеўладанне; адчужэнне зямель якія раней належалі польскім каралям і расійскім імператарам, нацыянальнаму фонду Беларускай краёвай рады.

Сацыяльнай базай дэмакратычнага лагера з'яўляліся рабочыя-беларусы, але не ў Мінску, Віцебску, Гомелі, а ў Петраградзе і Маскве, сяляне. народная інітэлігенцыя. сярэднія слаі насельніцтва. Яго прадстаўнікі прытрымліваліся ідэі самавызначэння беларускага народа.

Найбольш уплывовай у дэмакратычным лагеры была Беларуская сацыялістычпая грамада, якая адрадзілася ў сакавіку 1917 г.і налічвала ў сваіх радах амаль 10 тыс. чалавек.

Грамада прапагандавала ідэю ліквідацыі сацыяналыіа-эканамічнага прыгнёту, класаў, выступаш за народнае грамадства, права на поўны вынік працы. На першы план яна ставіла нацыянальнае пытанне -выступала за палітычную аўтаномію Беларусі ў рамках Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Аграрная частка яе праграмы да канца не была вызначана, не давала адказу аб форме ўласнасці, але ставіла за мэту перадаць зямлю сялянам не вышэй за працоўную норму. Партыя выступала ў абарону рабочых, за паляпшэнне ўмоў іх працы, але не прапаноўвала нацыяналізацыі заводаў. У цэлым праграма БСГ была блізкай да праграмы расійскіх эсэраў.

У1917 г. узніклі і іншыя блізкія БСГ палітычныя аргаііізацыі: у Маскве -Беларуская народная грамада (яе ўзначальваў А. Цвікевіч: выступала за нацыянальна- тэрытарыяльную аўтаномію, пераход зямлі да беларускіх нацыянальных саветаў, увядзенне самакіравання). у Адэсе - Беларуская народная рада, таварыства «Гай».

Ужо да лета 1917 г. Беларускія дэмакратычныя арганізацыі аб'ядноўвалі прыкладна 23 тыс. чалавек. Яны прытрымліваліся, па заявахб сацыяльнага выбару, а па сутнасці - дэмакратычнага, ішлі на інтэграцыю з беларускімі кансерватыўнымі партыямі[3, c.230-234].

Такім чынам, ваеннае, палітычнае і эканамічнае становішча Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. не было стабільным. Многае залежала ад пазіцыі Заходняга фронту, магутнай узброенай групоўкі ў 1,5 млн чалавек.[2, c.226-229]