Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, тема №41.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
33.7 Кб
Скачать
  1. Новае будаўніцтва і стварэнне новых галін вытворчасці.

У другой палове 1970-х гг. былі пабудаваны дзесяткі новых буйных прадпрымстваў. У іх ліку Жлобінская фабрыка штучнага футра, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб'яднанне, шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Ішло далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці.

У 1980 г. на Беларусі дзейнічала каля 200 вытворчых і навукова-вытворчых аб'яднанняў, на долю якіх прыходзілася звыш 50% усяго аб'ёму рэалізаванайпрадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалову менш.

Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве – 50-55%, у сельскай гаспадарцы – 60-70%.

У сельскую гаспадарку ўкараняліся дасягненні навукі і перадавога вопыту, павышалася роля спецыялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.

Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя – пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Як вынік павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.

  1. Развіццё сацыяльнай сферы

Эканамічныя цяжкасці адбіваліся на ўзроўні дабрабыту насельніцтва і сацыяльнай палітыкцы. Галоўныя прыкметы развіцця сацыяльнай сферы:

- 70-я гг. – у вытворчых галінах народнай гаспадаркі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Заработная плата рабочых і служачых БССР павысілася на 63% і склала 173 руб, у месяц (па СССР – 190 руб. Аплата працы калгаснікаў вырасла ў 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР – 153 руб.). Але рэальная (фактычная) зарплата не павышалася: а зніжалася. Зніжалася доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Наглядаліся ўраўняльныя тэндэнцыі ў аплаце працы.

- Забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання вырасла ў 2,5 раза (на 1985 г. - 5 млрд руб.). Гэта пенсіі, дапамогі і стыпендыі, бясплатная адукацыя, ахова здароўя, культурнае і бытавое абслугоўванне. Быў павышаны мінімальны памер пенсіі рабочых і служачых (у 1980 г. другі раз). У 1971 г. для калгаснікаў быў устаноўлены такі ж парадак вылічэння, як і для рабочых і служачых.

- У 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы інвалідам ВАВ і сем'ям загінуўшых ваеннаслужачых, устаноўлена 100% аплата па цяжарнасці і родах працуючым жанчынам, павялічана колькасць аплатных дзён па догляду за хворым дзіцем. У другой палове 70-х гг. была павялічана дапамога інвалідам з маленства I і II груп, палепшаны матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў ВАв.

- Павялічылася пакупная здольнасць насельніцтва. Рознічны тавараабарот з 1970 г. да 1985 г. павялічыўся ў 2 разы (да 12 млрд. руб.). Пры гэтым разам з канцэнтрацыяй гандлю, стварэннем буйных універсальных і спецыялізаваных магазінаў, камбінатаў харчавання, гандлёвых цэнтраў у мікрараёнах гарадоў і раённых цэнтрах разгортвалася сетка невялікіх гандлёвык кропак.

- Інфляцыя праявіліся на рубяжы 80-х гг. Вынік: істотна павышаны рознічныя цэны на шэраг прэстыжных тавараў (ювелірныя вырабы, крышталь, дываны і інш.), і на многія тавары масавага попыту (мэбля, некаторыя швейныя вырабы, шарсцяныя хусткі, бензін, будаўнічыя матэрыялы, многія гаспадарчыя тавары, кандытарскія вырабы і інш.). Узраслі тарыфы на паслугі сувязі, бытавыя і іншыя камунальныя паслугі.

- Узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Павелічэнне грашовай масы, апярэджвала вытворчасць тавараў спажывання. Паступова нарастала незбалансаванасць рынку. Па ўзроўні спажывання СССР у 1985 г. займаў толькі 77-е месца ў свеце. Вынік: узрастала сацыяльная дыферэнцыяцыя, заснаваная на ступені доступу да дэфіцыту. Уводзіліся прывілеі для партыйна-дзяржаўнага апарату, што абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве.

- Жыллёвая праблема. За гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2.024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі. Тэмпы ўводу жылля не паспявалі за ростам гарадскога насельніцтва. Недахоп кватэр выклікаў дэфіцыт рабочых, высокую цякучасць кадраў (вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў поўнасцю не выкарыстоўваліся).

- Ахова здароўя. Працягласць жыцця з 1971 г. перастала павялічвацца (у 1985 г. ніжэй, чым у 1958 г., 35 месца ў свеце). З 1970 г. пачала ўзрастаць дзіцячая смяротнасць (50-е месца ў свеце). Прычыны: рэшткавы прынцып выдзялення рэсурсаў (устарэла матэрыяльна-тэхнічная база).

6. Вынікі

У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі ішло супярэчліва. 3 аднаго боку, узрос эканамічны патэнцыял.Была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс. Эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. 3 другога боку, нарасталі цяжкасці, супярэчнасці у эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Знізіліся тэмпы развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. Узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, сельская гаспадарка аказалася у крызісным становішчы.

Партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай сферы і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, захавання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы.У пачатку 80-х гг. савецкае грамадства апынулася на парозе крызісу. Карэнная перабудова грамадства станавілася аб'ектыўнай неабходнасцю.

Спіс літаратуры:

1. С. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.

2. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990-е гг.

3. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.

4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В.- Мінск, 1994.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках - Мінск, 1994, 1995.