Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1 по ИБ, варианат 28, ИСиТ(э),заочная ИИТ,2012,Гуленко.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
35.15 Кб
Скачать

Заключэнне

Адносіны беларускіх нацыянальных арганіцый да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі рознымі. Адны падтрымлівалі рэвалюцыю, другія выступалі супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены яго сацыянальнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху.

Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваей палітыцы. Аднак на той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-палітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіцце нацыянальнага руху. Для вызначэння ўлады быў праведзены І Усебеларкскі з’езд. На з’ездзе вызначыліся розныя палітычныя кірункі і падыходы да дзяржаўнасці Беларусі. На парадак дня кангрэса былі вынесены наступныя пытанні: сучаснае палітычнае становішча і лес Беларусі; унутранае становішча Беларусі; аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі, правы і свабоды беларускага народа і нацыянальных меньшасцей краю. Кангрэс прызнаў цэнтральную ўладу ў Расіі, але не прызнаў мясцовую ўладу ў Беларусі. У сувязі з гэтым у ноч з 17 на 18 снежня з’езд быў распушчаны, а прэзідыум арыштованы. 18 снежня члены Рады кангрэса нелегальна сабраліся і прынялі рашэнне прызнаць Раду з’езда выканаўчым органам з’езда, найвышэйшай установай краю, лічыць І Усебеларускі з’езд разогнаным сілаю, усе існаваўшыя беларускія арганізацыі лічыць распушчанымрі, апрача Цэнтральнай вайсковай рады.

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі савецкая ўлада пры дапамозе рэвалюцыйных салдат Заходняга фронту была ўстаноўлена на неакупіраванай немцамі частцы Беларусі. Бальшавікі дзякуючы жорсткай дысцыпліне, глыбокай веры ў свае ідэалы, а таксама папулісцкім лозунгам, якія былі блізкімі салдатам, рабочым, бяднейшым сялянам, змаглі павесці іх за сабой. Аднак устанаўленне савецкай улады не ўсюды праходзіла мірна. Корпус Ю. Доўбар-Мусніцкага выступаў супраць савецкай улады. Контррэвалюцыйнае выступленне стварыла сур’езную небяспеку. Аднак корпус Ю. Доўбар-Мусніцкага быў разбіты.

Літаратура

  1. Пратакол Усебеларускага з’езда (Вытрымка). 1917 г.; Постановление Совета I Всебелорусского с’езда. 1917 г. // История Беларуси в документах и материалах.–Мн., 2000. С.299, 300.

  2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2.–Мн., 2000. С.29–45.

  3. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т.–Мн., 1973. Т.3. С.13–87.

  4. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. / Под ред. Э.М. Энтина.–Гомель, 1993. С.7–65, 91–193.

  5. Сташкевич Н.С. Приговор революции: крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917–1925).–Мн., 1985. С.127–136.

  6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991–2001.

14