Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1 по ИБ, варианат 28, ИСиТ(э),заочная ИИТ,2012,Гуленко.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
35.15 Кб
Скачать
  1. Мяцеж польскага корпуса генерала ю. Доўбар-Мусніцкага

12 студззеня 1918 года Доўбар-Мусніцкі афіцыйна аб’явіў вайну Савецкай Расіі. Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкак рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска—Мінска—Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.

У дні Кастрьгчніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады.

14 снежня 1917 г. А.Мяснікоў выдаў загад, у якім зноў гаварылася пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-Мусніцкага камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць правесці дэмакратызацыю польскага корпуса. Але і гэты загад не быў выкананы.

12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваенныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю.Доўбар-Мусніцкага вялі наступленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рэвалюцыйную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захапіць Мінск, а 3-я — Жлобін. Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі. 3 моманту аб'яўлення вайны ўся тэрыторыя, на якой знаходзіліся часці корпуса, фактычна аказалася імі акупаванай. Захоп чыгу-начных вузлоў даў магчымасць Доўбар-Мусніцкаму адрэзаць цэнтральныя губерні Савецкай Расіі ад Беларусі і Украіны.

На часова захопленай тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі, па сутнасці акупацый-ны рэжым, скіраваны не толькі супраць савецкай улады, але і мясцовага насельніцтва. Ўсё каштоўнае, галоўным чынам харчаванне і фураж, было вывезена польскімі легіянерамі. Органы савецкай улады былі ра-загнаны, партыйныя і савецкія работнікі арыштаваны і пакараны смерцю або прыгавораны да доўгатэрміновай катарп і турмы. Працоўнае насельніцтва жорстка тэрарызавалася, расстрэльваліся жыхары цэлых сёл. Пад страхам біцця, падвойнага аблажэння і вялікага штрафу жыхары кожнай воласці былі абавязаны ўнесці польскім уладам жыта 3000, аўса — 3000, ячменю — 1000, грэчкі — 4000, бульбы — 5000, сена — 1000 пудоў, яек — 4000 штук, а таксама 7 коней, 40 кароў і г. д. Насельніцтва было абкладзена падаткам на вокны, дзверы, курэй, сабак, кошак і іншых хатніх жывёлін. Была ўведзена баршчына: у адноўленых памешчыцкіх маёнтках сяляне абавязваліся два дні ўтыдзень бясплатна працаваць на памешчыка.

Савецкая ўлада, для якой корпус нёс смяротную пагрозу, прыняла меры па арганізацыі супраціўлення. Выканком Магілёўскага губернскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў выдаў дэкрэт аб арышце прадстаўнікоў польскай буржуазіі, памешчыкаў і тых лідэраў кадэтаў і Саюза зямель-ных уладальнікаў, якія дапамагалі корпусу Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савецкай улады. За прамую сувязь са штабам польскага корпуса Саюз зямельных уладальнікаў быў аб'яўлены па-за законам.

На падставе гэтага дэкрэта былі арыштаваны буйныя магнаты, а самі арганізацыі распушчаны. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. была распушчана Беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса, разлічваючы на яго як узброеную сілу ў справе ства-рэння беларускай незалежнай дзяржавы. Разлiк не быў апраўданы, i сам генерал-лейтэнант рускай арміі (пазней генерал броні польскай арміі) Доўбар-Мусніцкі, і большасць з яго акружэння арыентаваліся на тыя палітычныя колы, якія імкнуліся адрадзіць польскую дзяржаву і ўключыць у яе склад Беларусь.

Поруч з карнымі мерамі савецкія органы ўлады разгарнулі прапаганду, скіраваную на салдат корпуса. Магілёўскi губернскі Савет 19 студзеня 1918 г. заклікаў польскіх салдат арыштоўваць генералаў іафіцэраў і пераходзіць на бок рэвалюцыі.

Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікоў 21 студзеня 1918 г. аддаў загад расфарміраваць 1-ы польскі корпус. Генерал Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі і па-за законам.

На тэрыторыі, занятай корпусам, разгортваўся партызанскі рух. У Быхаўскім, Рагачоўскім і іншых паветах ён набыў масавы характар. Партызанскія атрады былі сфарміраваны ў Чачэрску, Раўкавічах і Рагіне Буда-Каціалёўскай воласці.

Рашаючы ўдар па часцях польскага корпуса савецкія войскі і партызаны нанеслі пад Рагачовам і Жлобінам. Каля станцыі Жлобін упарты бой, аж да рукапашных стычак, працягваўся 6, а гарматны агонь — 30 гадзін. Атрымаўшы перамогу ў гэтым баі, чырвонаармейскія атрады ўвайшлі ў Жлобін, а ў ноч на 31 студзеня 1918 г. — у Рагачоў. У гэтых баях была поўнасцю разгромлена 1-ая польская дывізія. Польскія салдаты кідалі зброю, здаваліся ў палон.

Пачаліся павальныя ўцёкі легіяыераў з часцей польскага корпуса. Многія яго салдаты ўступалі ў рады рэвалюцыйных войск.

Распад войск Доўбар-Мусніцкага стаў неабарачальным. Чырвонагвардзейскія атрады і партызаны паўсюдна раззбройвалі легіянераў. Некалькі эскадронаў кавалерыі і пяхотных часцей былі акружаны і здаліся ў палон пад Бабруйскам. Такім чынам, першы пасля кастрычніка 1917 г. пажар вайны ў Беларусі быў патушаны. На ўсёй тэрыторыі, часова акупаванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада.

Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сур'ёзную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той момант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне. СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Генерал Ю.Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 г. была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перайшлі ў настушіенне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.

Мяцеж корпуса Доўбар-Мусніцкага нельга лічыць у поўным сэнсе грамадзянскай вайной. 3 аднаго боку, гэта было ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, а з другога — гэта акцыя прадугледжвала далучэнне Беларусі да Польшчы.

Вывад: Ваенныя дзеянні супраць савецкай улады ужо былі спазнелымі. Яна успела усталявацца, сгуртавацца і прыхіліла да сябе асноўную частку народа. Але заставаліся і людзі, якія ўсё ж не маглі змірыцца з новым укладам. Магчыма надзея, што людзі неяк падтрымаюць гэтую ідэю, і рушыла генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага на мяцеж.