
- •1.Месца і роля народнай песні у свяце
- •2.Трансфармацыя нар.Пес.
- •3.Асваенне нар.Пес.У св.У розных тыпах фалькл-зму.
- •4.Тыпы кір-коў фалкл.К-ваў
- •5. Методыка адбору р-рам ф.М.Да св.
- •6. Прыёмы і метады вывуч ф.
- •7. Тэатралізацыя м. Ф. У св.
- •8.Падр. Р-рам ф.К-ву для выст. У св.
- •9.Апрац .Нар .Пес. У св.
- •10.Зах. Нар. Манеры спеваў у св.
- •11.Патрабав. Да падр. Р-раў
- •12.Методыка раб. З ф.Дзіц. К-вам
- •14. М. У ст.Грэч. Т-ры
- •15.Суч тэатральная Бел. М.
- •22. Выхав-ідэалаг. Роля м. У св.
- •23.Метод . Падр. І прав. Тэатраліз. Канц.
- •24. “Муз. Драм-гія св.”
- •25.М. Лейтматыў і м. Вобр.
- •29.Шумы і гукав.Эфекты у св.
- •30. Муз партытура св., яе пабуд.
- •31.Асабл. Дзіцяч. М. У св.
- •32. 3 Ступ. Эмацыян. Жыцця вучняў
- •33. 3 Этапы вывуч р-рам фалькл. Трад.
- •37.Веснав. Пес.
- •40.Хрэсьб.Пес.
- •41. Вясельн.Пес.
29.Шумы і гукав.Эфекты у св.
Шумы
Бой гадзінніка, удары молата, шум станокў, гудок цягніка усё гэта стварае канкрэтны вобраз, які можа быць дзеяннем свята.
У тэатры распрацаваны розныя шумы: шумы і гукі прыроды і стыхійных няшчасцяў, транспартныя, вытворчыя, бытавыя, батальныя. У сваю чаргу кожны з іх мае свае разнавіднасці. Так прырода і стыхійныя няшчасці ствараюць: а) птушкі; б) хатнія жывёлы; в) драпежнікі; г) прыродныя з'явы (вецер, граза, абвал, вулкан і г.д.).
Моўная фанаграма ў масавым свяце
Слова, якое гучыць з фанаграмы, можа быць вельмі выразным. Мы быццам чуем думкі персанажа.
Гукавыя эфекты
Калі гукі перамяшчаюцца ад аднаго дынаміка да другога, якія растаўлены ў розных месцах масавага свята. Гэтым дасягаецца ўражанне сапраўднасці таго, што адбываецца на сцэнічнай пляцоўцы (ляціць самалёт, едзе поезд, машына і г.д.).
Рэха і рэверберацыя
Гэта гучанне гукаў, якія зварочваюцца да гледача.
Рэверберацыя ўзнікае ў вялікіх памяшканнях (вакзалы, спартыўныя залы, цэрквы і г.д.), і на прасторы, калі гук натыкаецца на перашкоды (горы, высокія будынкі і г.д.). Пры гэтым адлюстраваны гук успрымаецца амаль адначасова з асноўным, разрыў паміж імі не болей сотых долей секунды. Калі болей, то атрымліваецца эха, тады чуцен добра асноўны гук, які паўтараецца, значыць розніца паміж рэверберацый і эхам заключаецца ў часе звяртання да слухача
30. Муз партытура св., яе пабуд.
1. Парадкавы нумар і нумар магнітафона, з якога ўзнаўляецца фанаграма музычнага або шумавога фрагмента.
2. Назва фрагмента (уверцюра, вальс, шум цягніка і г.д.).
3. Прадоўжанасць гучання.
4. Рэпліка на ўключэнне музыкі (рэплікай можа быць слова, фраза, рух персанажа, змена света, пачатак або канец руху паваротнага кола, занавеса і г.д.).
5. Гукавы план узнаўлення. Паколькі дынамікі, размешчаныя ў розных месцах сцэны і залы, пранумераваны, то ўказваюцца іх нумары.
6. Характар уключэння фрагмента (рэзка, плаўна і г.д.).
7. Узровень гучання (крэшчэнда, дімінуэнда, сфарцэнда і г.д.).
8. Рэплікі на зняцце гука (па аналогіі на ўключэнне).
9. Характар зняцця гука (плаўна, рэзка і г.д.).
10. Заўвагі. У іх указваецца парадак пераключэння дынамікаў, кірунак мізансцэніравання гука (напрыклад, з адкрыццем занавеса музыку плаўна перавесці ў глыбіню сцэны), асаблівасці гукавога суправаджэння кінафрагментаў, момант уключэння рэвербератара і іншыя дэталі гукавога суправаджэння.
Неабходна, каб усю гэту работу праводзіў адзін чалавек. Пажадана, каб у калектыве быў свой гукааператар. Уся апаратура павінна быць праверана. Трэба сачыць і за магнітнай лентай, каб усё было добра склеена.
Гукааператар павінен ведаць, што паміж момантам успрыняцця ім наступнай рэплікі і ўключэннем магнітафона праходзіць пэўны час. Таму трэба адчуваць сцэнічны час і ўключаць гук, быццам крыху раней рэплікі.
31.Асабл. Дзіцяч. М. У св.
Пры падборы класічнай рускай музыкі і музыкі савецкіх кампазітараў для дзіцячых свят рэжысёру трэба аддаць перавагу тым творам, у якіх адбіліся перадавыя грамадскія ідэалы. Гэта і "Пятая сімфонія" Л. Бетховена, і кантата С. Пракоф'ева "Аляксандр Неўскі", і сатырычны балет К. Караева "Трапою грома", і жыццесцвярджальны балет А. Хачатурана "Гаянэ", і трагічная харавая кантата літоўскага кампазітара Э. Бальсіса, прысвечаная ахвярам фашызму "Не смейте трогать голубой глобус", і героіка-патрыятычная опера Глінкі "Іван Сусанін", і музыка сюіты нарвежскага кампазітара Э. Грыга да драмы Ібсэна "Пер Гюнт" і многія іншыя.
Магчымасць уключэння ў дзіцячыя святы твораў з залатога фонду суственай музычнай культуры павінна ажыццяўляцца з улікам музычнага развіцця вучняў і тэматыкі свята. Сярод твораў, якія з'яўляюцца класічнымі, ёсць шмат такіх, што цікавыя і дарослым, і дзецям. Успомнім, напрыклад, як многа музыкі напісана на казачныя сюжэты, або музыкі, выконваемай на святах, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. Дзецям даступны такія жанры як опера, балет, сімфонія, харавая кантата (балет Р. Шчадрына "Канёк-Гарбунок", ІІІ канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Д. Кабалеўскага, прэлюдыі Шапэна).
Практыка арганізацыі дзіцячых свят паказвае неабходнасць уключэння пры іх правядзенні музычных твораў драматычна вострых, нават трагедыйных, у якіх увасабляюцца гераічныя вобразы, гістарычныя падзеі, барацьба дабра і зла і г.д.
У цэлым, пры падборы музыкі для дзіцячых свят трэба карыстацца наступнымі крытэрыямі:
Эстэтычны творы класічныя, а таксама сучасныя, якія маюць ідэйна-выхаваўчае значэнне;
Псіхалагічны творы, якія адпавядаюць жыццёвамі і музычнаму вопыту дзяцей;
Музычна-педагагічны творы, якія адпавядаюць тэматыцы свята, творы дзіцячай тэматыкі, даступнай для дзіцячага выканання, якія ўлічваюць узроставыя асаблівасці ўспрыняцця музыкі.