Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-22.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.04.2019
Размер:
103.84 Кб
Скачать

14. Войны и эк упадок на бел землях (2-ая п XVI – 1-ая п XVII)

Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах. Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.

У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.

У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.

Феадальны прыгнет, супярэчнасцi памiж гарадской i сельскай шляхтай, увогуле цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі.

Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ.

Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі РП.

У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла.

У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.

Т ч, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў на сац.жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню бел. казацтва.

Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.

Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў РП ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з РП, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа РП атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзярж. ўладу.

У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам РП. Расія пераканалася, што РП страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Украіны аб далучэнні Украіны да Расіі. Анэксія Украіны зрабіла вайну паміж РП і Расіяй непазбежнай.

У 1654 г. 100 тыс. войска рускага цара ўвайшло на тэр Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе бел. гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена.

Новую расійская палітыку мясцовае насельніцтва цярпела. Таму на занятай тэр. пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. Вясной 1660 г. РП заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзяенні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Ўкраіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на заступніцтва за праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай.

У 1686 г. кароль РП Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных РП. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы.

Такім чынам, вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны РП трапіла ў частковую паліт. залежнасць ад Расіі. У эк. адносінах вынікі вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Б. страціла 1,5 млн. чалавек, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.

Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.

Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]