
- •1.Прадмет курса Гісторыя Беларусі
- •2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі
- •3.Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання
- •5.Асноўныя этапы развіцця гістарычнай навукі
- •6. Праблема перыядызацыі гісторыі
- •7. Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту
- •8. Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі
- •9. Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя
- •10. Прарадзіма славян і іх этнагенез
- •11.Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця
- •12.Этнасацыяльныя і паліт. Працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст.
- •13. Княствы на тэрыторыі б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці
- •14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст
- •15. Утварэнне вкл
- •16. Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі
10. Прарадзіма славян і іх этнагенез
Пытанне аб радзіме славян з'яўляецца дыскусійным. Існуе некалькі кропак гледжання аб тым дзе яна знаходзіцца. Верагоднай з'яўляецца гіпотэза аб тым, што прарадзімай славян знаходзіцца паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. Тая частка славян, якая накіравалася на Балканы, стала этнічнай асновай фармавання балгараў, сербаў, чарнагорцаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў, якіх адносяць да паўднёвай галіны славян. Тая частка славян, якая рассялілася ва ўсходняй Еўропе, атрымала назву усходняй галіны славян. Трэба адзначыць, што пры міграцыі ўсходнія славяне асіміляваліся на тэрыторыі Беларусі (балтаў), на тэрыторыі Расіі (фінаўгорцаў), на тэрыторыі Украіны (цюркаў). На падставе гэтага, пазней фармаваліся беларускі, рускі і украінскі этнасы. Тая частка славян, што засталася на прарадзіме, ні з кім не змешвалася. Вынікам этнічнага развіцця стала фарміраванне заходніх славян, да якіх адносяць палякаў, чэхаў, славакаў і сербаў-лужычан. Сербы-лужычане не маюць сваёй дзяржаўнасці, але захавалі мову і менталітэт. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну) Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці. Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў.
Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сожа і Іпуці. Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas — знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі,
перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".
11.Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця
Перыяд сярэднявечча дзеляць:
•ранняе сярэднявечча (5-9 стст.);
•высокае сярэднявечча (9-13 стст.);
•позняе сярэднявечча(14-15 стст.).
Перыяд ранняга сярэднявечча характарызаваўся:
•паступовым пераходам да дзяржаўнасці германскіх племянных саюзаў. Асіміляцыя апошнімі мясцовага насельніцтва.
•пашыраецца тэрыторыя зах. еўрапейскай цывілізацыі. Гэта ўжо не толькі Рым і Грэцыя,
а, практычна, уся суч. зах. Еўропа.
•усталяванне такой формы кіравання ў дзяржавах як манархія. Пры гэтым манарх валодаў правам размяркоўваць зямлю; на кантроль за дзяржаўным скарбам; судовыя паўнамоцтвы; адміністратыўныя паўнамоцтвы.
•складванне асноўных феадальных саслоўяў. На чале стаяў кароль, які з'яўляўся вярхоўным сюзерэнам. Ён прадстаўляў зямлю ў валоданне сваім васалам, да якіх адносілі герцагаў, графаў, архаепіскапаў, епіскапаў і абатаў. Яны атрымлівалі ад караля імунітэтныя граматы. Васаламі васалаў караля былі бароны, якія таксама мелі імунітэт у межах сваіх уладанняў. Далей ішлі васалы баронаў — рыцары, якія маглі мець сваімі васаламі больш дробных рыцараў. Адносіны паміж сюзерэнам і васалам будаваліся зыходзячы з практыкі прадстаўлення зямельных надзелаў за тую ці іншую службу. Асноўным абавязкам васала быў удзел у вайсковых паходах, абарона маёмасці сюзерэна, яго гонару і годнасці. Асаблівасцю васальнай сістэмы з'яўлялась тое, што сувязь паміж звеннямі была толькі прамой, а не апасродкаванай.
•знітаванасць дзяржавы і грамадства з царквой. Усе зах. Еўрапейскія дзяржавы прымаюць хрысціянства ў выглядзе каталіцызму, які канчаткова вылучаецца ў якасці асобнага напрамку ў 1054г. Касцёл быў найбуйнейшым уласнікам зямлі.;
•сваеасаблівы менталітэт заходнееўрапейца таго часу (аўтаматызм думкі, які дазваляе арыентавацца чалавеку у тых ці іншых сітуацыях. Існуюць і іншыя тлумачэнні менталітэту, але ўсе навукоўцы зыходзяцца на тым, што менталітэт знаходзіцца па-за свядомасцю чалавека).