Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_Belarusi.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
1.98 Mб
Скачать

СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ 7

§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі 7

§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы 8

§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь” 12

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ІХ - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІІ ст. 18

§ 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян 18

§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі 22

§ 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці 26

§ 4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў 29

§ 5. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях 32

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 37

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV–ХVІ стст. 39

§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ 39

§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады ВКЛ 42

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 45

§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага 45

§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад 47

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVI ст. 50

§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці 50

§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. 51

Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і М. Гусоўскі 53

Архітэктура і выяўленчае мастацтва 54

ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 55

§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі 55

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛІНА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVII ст.) 56

§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай 56

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі 57

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI–XVIII ст. 60

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.) 63

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 66

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.) 69

Асвета і кнігадрукаванне. 69

Бібліятэчная і архіўная справа. 69

Літаратура. 70

Тэатр і музыка. 70

Выяўленчае мастацтва. 71

Архітэктура. 72

УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ 73

§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі 73

§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст. 80

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. 86

§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі 86

§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура 88

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ 93

§ 1. Адмена прыгоннага права 93

§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў 95

§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст. 96

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы 99

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ 101

§ 1. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі 101

§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі 104

§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі 107

§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху 109

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ 113

§ 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый 113

§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны 114

§ 3. Беларускі нацыянальны рух 116

§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі 118

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIX – ПАЧАТКУ XX ст. 120

§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі 120

§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 123

§ 3. Мастацтва і архітэктура 126

Літаратура. 126

Тэатр. 126

Выяўленчае мастацтва. 127

Архітэктура. 127

БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ. УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ НА БЕЛАРУСІ 129

§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917 г. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця. Уздым беларускага нацыянальнага руху 129

§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні 131

§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага 134

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ГЕРМАНСКАЙ АКУПАЦЫІ. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА 138

§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі 138

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 139

§3.Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР 143

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАЙ ІНТЭРВЕНЦЫІ (1919–1920) 146

§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна 146

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацы янальны рух 147

§ 3. Аднаўленне Беларускай ССР 149

§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг. 150

АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ. ПРАВЯДЗЕННЕ ПАЛІТЫКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫІ. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ НА БЕЛАРУСІ 153

§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі 153

§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы 158

§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі 162

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ 168

§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства 168

§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя 170

§ 3. Беларускае замежжа 174

§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі 175

КУЛЬТУРНАЕ БУДАЎНІЦТВА 178

§ 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі 178

§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця 181

§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура 183

ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ 187

§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель 187

§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку 189

§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны 191

Уводзіны 193

ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ 194

НАПАДЗЕННЕ ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІІ НА СССР. АДПОР ВОРАГУ Ў ПАЧАТКОВЫ ПЕРЫЯД ВАЙНЫ 199

АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ 203

БАРАЦЬБА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ 207

ДЗЕЙНАСЦЬ ВАЕННЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ АРМІІ КРАЁВАЙ І АРГАНІЗАЦЫІ ЎКРАІНСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ. РУСКАЯ ВЫЗВАЛЕНЧАЯ АРМІЯ 211

ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. ЗАКАНЧЭННЕ ВАЙНЫ 214

УКЛАД БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКУЮ ПЕРАМОГУ 218

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ 221

§1.Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны 221

§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 50-я – першай палове 80-х гг. 224

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ 231

§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі 231

§ 2. Адукацыя і навука 233

§ 3. Літаратура і мастацтва 236

БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ 240

§ 1. Удзел БССР у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне 240

§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі 242

§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі БССР 245

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ. ФАРМІРАВАННЕ ШМАТПАРТЫЙНАЙ СІСТЭМЫ 247

§ 1. Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Узнікненне і дзейнасць палітычнай апазіцыі 247

§ 2. Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы: прычыны, сутнасць, вынікі. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь 249

§ 3. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы 257

ПРАБЛЕМЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ ПРАВЯДЗЕННЯ РЫНАЧНЫХ РЭФОРМ 259

§ 1. Асноўныя этапы правядзення рыначных рэформ 259

§ 2. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы 262

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ 269

§ 1. Развіццё адукацыі і навукі 269

§ 2. Літаратура, тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва 270

§ 3. Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры 271

ЗАКЛЮЧЭННЕ 272

Гісторыя Беларусі – невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці 272

Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь 273

Чаму вучыць гісторыя Беларусі? Аб чым сведчыць гістарычны вопыт? 274

Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей

  • § 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

  • § 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы

  • § 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”

    § 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыблізна два мільёны гадоў таму назад. Гэта адбылося ў Афрыцы. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор’е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Чалавек з’явіўся на планеце Зямля ў перыяд старажытна-каменнага веку, які ў археалогіі называецца палеалітам. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі людзі, якіх вучоныя назвалі піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (прыкладна 40 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу, якога называюць краманьёнцам.

Калі на Зямлі з’явіліся першыя людзі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі чалавек яшчэ доўгі час не пражываў. Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гг. да н.э. – 3–2 тыс. гг. да н.э.

З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16–8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасяліліся і жылі першыя людзі.

Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. Адна з іх – на Прыпяці, каля в. Юравічы, недалёка ад Мазыра, другая – на Сожы, ля в. Бярдыж, недалёка ад Чачэрска. На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.

Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Засяленне ажыццяўлялася з розных месц і накірункаў рознымі групамі насельніцтва. У далінах буйных рэк з’явілася першая сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей, агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек.

Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць насельніцтва складала 27–36 тыс. чалавек. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата.

Прыкладна ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды іх не знайдзены. Узнікае пытанне: “Што такое этнас, якія яго прыкметы?”

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя. Паняцце “этнас” блізкае да паняцця “народ” у этнаграфічным сэнсе. Галоўнымі прыкметамі этнасу з’яўляюцца этнічная тэрыторыя, мова, культура, побыт, псіхалагічны склад, самасвядомасць і інш. На паняцці “этнас” грунтуецца значная частка навуковай тэрміналогіі – этнагенез (паходжанне этнасаў), этнонім (назва этнасу) і інш. Навука, якая вывучае бытавыя і культурныя асаблівасці этнасаў, праблемы іх паходжання (этнагенезу), рассялення (этнагеаграфіі) і культурна-гістарычнага ўзаемадзеяння, называецца этнаграфіяй (этналогіяй, народазнаўствам).