- •2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
- •5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў
- •9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).
- •13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
- •15. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі).
- •16. Асаблівасці развіцця культуры беларускіх зямель у складзе вкл у хіу – хуі ст.
- •17. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у хіу – хуі ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія.
- •18. Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).
- •20. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хуі – хуііі ст.
- •23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.
- •24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы хуііі – першай палове хіх ст.
- •25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх
- •26. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.
- •28. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове хіх ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.
- •32. Культура Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку хх ст.
- •34. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.
- •35. Грамадска-палітычны рух у другой палове хіх – пачатку хх ст. На тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух.
- •36. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму.
- •37. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •38. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
- •39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца бсср у стварэнні ссср.
- •42. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •43. Духоўнае і культурнае жыццё ў бсср у 1920-я гады.
- •44. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).
- •51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. Хх ст.
- •53. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі бсср у 60 – 80-я гг. Хх ст.
- •54. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).
- •56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека – Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феадалы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася). Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.
14. Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы XV – першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Вялікая вайна з Ордэнам. У 1409 г. у Жамойці пачалося ўсеагульнае паўстанне супраць крыжакоў. Яно перарасло ў Вялікую вайну 1409-1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам – з другога. Рыхтуючыся да вайны, Ордэн спрабаваў пагоршыць адносіны паміж ВКЛ і Польшчай, але гэта ў яго не атрымалася. Тады крыжакі пачалі збіраць войска з рыцараў краін Заходяй Еўропы. Згуртоўвалі свае сілы ВКЛ, у якое акрамя беларуска-літоўскіх палкоў уваходзілі палкі і іншых падуладных ВКЛ зямель, а таксама татарская конніца, стаяў Вітаўт. 30 чэрвеня 1410 г. каля ракі Вісла гэтае шматлікае войска злучылася з польскімі войскамі, на чале якога стаяў Ягайла. Бітва атбылася 15 ліпеня 1410 г. каля весак Грунвальд і Таненберг на тэрыторыі Ордэна (цяпер гэта Польшча). Спачатку крыжакам, якія былі ўзброены гарматамі, удалося пацясніць літоўскае войска. Але смаленскі, мсціслаўскі, віцебскі, полацкі палкі, уступіўшы ў бой, спынілі іх націск. Затым у атаку пайшлі польскія атрады, і нямецкія рыцары пабеглі з поля бою. Сярод забітых быў і магістр Ордэна – Ульрых фон Юнгінген. Разам з палоннымі быў узяты 51 сцяг крыжакоў. Грунвальдская перамога паклала канец наступленію рыцараў на ўсход. З гэтага часу пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэна. Не здолеўшы захапіць сталіцу Ордэна Марыенбург (Мальбарк), Вітаўт і Ягайла заключылі з немцамі мір у г. Торунь (1411 г.). Паводле яго ўмоў за Ордэнам заставаліся захопленныя ім заходнелітоўскія землі – Мемель (Клайпеда) і Мемельскі край, Граньскае памор’е і Холмская зямля. Акрамя таго, Вітаўт абяцаў пасля сваей смерці аддаць Ордэну Жамойць і Занеманне. Крыжакі прызнавалі сябе пераможанымі і абяцалі выплаціць кантрыбуцыю. Умовы Тарунскага міру былі нявыгаднымі для ВКЛ. Вітаўт пайшоў на ўступкі крыжакам, таму што рыхтаваўся да новых захопаў рускіх зямель і спадзяваўся зрабіць Ордэн сваім саюзнікам. Пачатак супрацьстаяння Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ. У другой палове XV ст. Вялікае княства Маскоўскае стала адным з самым моцным сярод рускіх дзяржаў. Яго ўплыў на іншыя землі рабіўся ўсе больш адчувальным. Пры княжанні Івана ІІІ аб’яднанне рускіх княстваў вакол Масквы пайшло хуткімі тэмпамі. Тэрыторыя дзярдавы пашырылася амаль да межаў ВКЛ. Першая адкрытая вайна паміж сапернікамі пачалася ў 1492 г., як толькі памер вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык. Барацьба ішла за “спрэчныя тэрыторыі”, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Такімі тэрыторыямі лічыліся землі князеў, якія перабеглі на бок Масквы (чарнігава-северскія і ў вярхоўях Акі). Каб спыніць вайну, віленскі двор прапанаваў ажаніць вялікага князя літоўскага Аляксандра з дачкой Івана ІІІ Аленай. Паводле мірнага дагавора 1494 г. ВКЛ страціла Вяземскае княства, зямлі ў басейне Вярхоўя Акі, адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. Але мір быў нетрывалым, бо Іван ІІІ шукаў зачэпкі для новага канфлікту і тайна падштурхоўваў крымскіх татараў рабіць набегі на ВКЛ. Новая вайна з Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1500 г. Фармальнай зачэпкай для вайны сталі чуткі пра ганенні на праваслаўнае насельніцтва ВКЛ з боку вярхоўнай улады і новы пераход парубежных князеў пад уладу Масквы. На рацэ Вяроша ў 1500 г. і пад Мсціславам у 1501 г. войска ВКЛ пацярпела паражэнне. У сакавіку 1503 г. быў падпісаны мір, паводле якога ВКЛ страціла землі з Чарнігавам, Старадубам, Гомелем, Бельскае, Таропецкае і частку Мсціслаўскага княстваў. Войны з Маскоўскай дзяржавай працягваліся і пры пераемніках Івана ІІІ: у 1507-1508 гг., 1512-1522 гг., 1534-1537 гг. ВКЛ змагло вярнуць толькі Гомель, але Смаленск быў страчаны. Памежныя войны канца XV – першай трэці XVI ст. спустошылі землі на ўсходзе і поўначы Беларусі, падарвалі фінанасавую сістэму краіны. Яны сведчылі пра рост магутнасці Вялікага княства Маскоўскага, якое стала апорай для праваслаўя і цэнтрам аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель.