Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове хіх ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.

З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.

Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.

Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

30. Беларусь у вайне 1812 года. На пачатку 19ст. непазбежнасць франка-рускай вайны была вiдавочнай. 12 чэрвеня 1812г. 600-тыс. армiя Напалеона уступiла на землi Беларусi i Лiтвы, iм супрацьстаялi 3 рускiя армii пад началам генералау Багратыёна, Баркалая дэ Толi, Тармасава. Жорсткiя баi разгарнулiся пад вёскай Салтанаука(Магiлёу), ля вёскi Навасёлкi, што дало магчымасць Багратыёну пераправiцца праз Днепр, каб у раёне Смаленска злучыцца усiм рускiм армiям. Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоу не былi адназначнымi. Для сялян, шро французы, што рускiя - усе былi чужакамi, шляхта вiтала прыход французау. Напалеон абклау насельнiцтва Беларусi велiзарнымi паборамi, праводзiлiся карные мерапрыемствы. У такiх умовах у многiх мясцiнах Беларусi разгарнууся партызанскi рух. Пасля бiтвы пад Барадзiно, 26 жнiуня 1812г., захопа Масквы i адступлення, французы 4 лiстапада пакiнулi Мiнск, 9 лiстапада - Барысау, 12 лiстапада - Магiлёу. 14 Лiстапада пад Студзенкамi французы пачалi пераправу праз Бярэзiну, пры гэтым 20тыс. загiнула. 8 снежня 1812г. расiйскiя войскi занялi Гродна. Напалеон бяжыць у Парыж. Выншкамi вайны былi : масавая гiбель людзей, пасяуныя плошчы скарацiлiся больш як на палову. У грашовым вылiчэннi страты Беларусi ад вайны склалi 51882615руб. серабром. Цар выбачыу здраду мясцовых памешчыкау, што пайшлi на службу да акупантау, але нiчога не зрабiу для сялян, навад тых, што змагалiся у партызанскшх атрадах на баку рускага войску. Наадварот : прыгон i свавол памешчыкау у беларускай вёсцы пасля вайны 1812г. рэзка узмацнiуся.

31. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула. Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку. Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме. Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч. У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау. У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч. Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]