
- •2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
- •5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў
- •9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).
- •13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
- •15. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі).
- •16. Асаблівасці развіцця культуры беларускіх зямель у складзе вкл у хіу – хуі ст.
- •17. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у хіу – хуі ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія.
- •18. Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).
- •20. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хуі – хуііі ст.
- •23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.
- •24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы хуііі – першай палове хіх ст.
- •25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх
- •26. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.
- •28. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове хіх ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.
- •32. Культура Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку хх ст.
- •34. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.
- •35. Грамадска-палітычны рух у другой палове хіх – пачатку хх ст. На тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух.
- •36. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму.
- •37. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •38. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
- •39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.
- •40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца бсср у стварэнні ссср.
- •42. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •43. Духоўнае і культурнае жыццё ў бсср у 1920-я гады.
- •44. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі.
- •50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).
- •51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. Хх ст.
- •53. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі бсср у 60 – 80-я гг. Хх ст.
- •54. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).
- •56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).
Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946—1950 гг. У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых – аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi – к 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %. Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi. Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая. Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г. Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень. Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi. Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарцым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi. У 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.