Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агляд методыка.doc
Скачиваний:
90
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
2.83 Mб
Скачать

Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.

Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год, паўгоддзе ці чвэрць) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на чвэрць і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.

Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:

  1. Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.

  2. Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).

  3. Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.

  4. Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.

  5. Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.

  6. Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).

  7. Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратуры, гісторыя, АСМК, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).

  8. Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па агляднай ці манаграфічнай тэмах.

У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / мэты ўрока / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы навучання / змест.

У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне ўсе пералічаныя вышэй раздзелы табліц.

На аснове каляндарнага і тэматычнага планаў распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказамі на іх. Звычайна бягучае планаванне мае наступны выгляд:

Тэма:

Адукацыйныя мэты і задачы:

Выхаваўчыя мэты і задачы:

Развіццёвыя (развіваючыя) мэты і задачы:

Асноўная форма працы, метады і прыёмы навучання:

Тэарэтычная падрыхтоўка:

Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:

Папярэдняе дамашняе заданне:

Літаратура:

Абсталяванне:

Нагляднасць, ТСН:

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

ІІ. Пастаноўка настаўнікам мэты і задач ўрока ўрока.

ІІІ. Актуалізацыя набытых ведаў, уменняў і навыкаў (гутарка па пытаннях дамашняга задання).

IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.

V. Вывучэнне новага матэрыялу.

VІ. Замацаванне вывучанага.

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

VIІІ. Дамашняе заданне.

ІХ. Рэфлексія