Адасаблены прыдатак
.docТэма: Сказы з адасобленымі прыдаткамі. Знакі прыпынку.
Мэта:
-
спрыяць асэнсаванню вучнямі паняцця адасоблены прыдатак, прычын, умоў і сродкаў адасаблення прыдаткаў.
-
выпрацоўваць уменні вызначаць адасобленыя прыдаткі, адрозніваць развітыя і неразвітыя прыдаткі;
-
правільна інтанаваць сказы з адасобленымі прыдаткамі, фармуляваць адпаведныя пунктуацыйныя правілы;
-
выпрацоўваць уменні ўжываць адасобленыя прыдаткі ва ўласным маўленні.
Тып урока: засваенне новага матэрыялу.
Абсталяванне: Беларуская мова: падручнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход урока.
-
Арганізацыйны момант.
-
Праверка дамашняга задання. Праца над тэстамі.
-
Мэтанакіраванае паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу.
Век дзяліся тым, што маеш,-
Хлебам-соллю, казкай-краскай.
Вас у госці запрашаю,
Гавару ўсім:
-
Калі ласка!
Тэма нашага ўрока “Сказы з адасобленымі прыдаткамі”.
Мэты нашага ўрока:
-
абагуліць веды па тэме прыдатак;
-
навучыцца адасабляць прыдаткі ў тэкстах;
-
ужываць прыдаткі ў вуснай і пісьмовай мове.
Прыдатак не новая вам тэма ўрока. Вы ўжо многае ведаеце аб ёй. Што вам вядома? - Прыдатак – гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які паслядоўна дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне.
- Прыдаткі могуць быць дапасаванымі і недапасаванымі, развітымі і неразвітымі.
Добра, а цяпер давайце ўспомнім, што такое адасабленне.
- Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі,
радзей – працяжнікамі. Хто можа прывесці прыклады? :Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы сваю…(Б-ч); Не раз, утомлены дарогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю. (К-с)
- Якія члены сказа могуць адасабляцца? (любыя члены сказа)
Ці заўважылі, ці пачулі вы прыдаткі ў тым вершы, што я прачытала ў пачатку ўрока? (Хлебам-соллю, казкай-краскай)
Заданне. Спішыце сказы на картках, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Але спачатку паглядзіце на памятку: Дадатак 1. Назавіце мне прыдаткі . Як яны будуць падкрэслівацца?
1.Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок- сядзіба дробнага арандатара. 4. Зорка Венера ўзышла над зямлёю.
Тлумачэнне новага матэрыялу.
-
Аналіз моўнай з’явы.
Мы ўспомнілі, што такое прыдатак, і што такое адасабленне. А сёння мы разгледзім знакі прыпынку пры адасобленных прыдатках.
Матэрыял для аналізу – сказы, запісаныя на дошцы.
-
Былы марак, ён добра ведаў марскія звычаі.
-
На пасяджэнні я выступаў як сведка.
-
Недалёка ад плошчы я ўбачыў драўляную царкву – цікавы помнік народнага дойлідства.
-
Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла нас прыветна.
-
Лены, дачкі Івана Пятровіча, дома не было.
-
Шыпшына, або дзікая ружа, не любіць нізкіх мясцін.
-
На гэтым надзеле некалі папрацаваў і ён, Хведар.
Як вы лічыце, чаму мы паставілі так знакі прыпынку?
-
Самастойны аналіз моўнай з’явы.
Заданне. А цяпер яшчэ раз паглядзіце на сказы, запісаныя на дошцы і адкажыце на анаступныя пытанні:
-
Якія знакі прыпынку ставяцца пры адасобленным прыдатку?
-
У якіх выпадках ставіцца коска, а калі не?
-
Чытанне тэарэтычнага матэрыялу падручніка.
Заданне. Адкрыйце, калі ласка, правіла .(Прачытаем, вылучым асноўнае).
А зараз мы разгледзім табліцы па гэтай тэме і знойдзем тое, чаго мы яшчэ несказалі. (Дадатак 2,3).
Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу.
Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1.Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу.