Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

XI вопрос

Европа Нового времени. Реформация и абсолютизм.

У другой палове XVI ст. у эканоміцы Заходняй Еўропы панавала мануфактурная вытворчасць. Падзел працы ў мануфактуры садзейнічаў росту прадукцыйнасці працы, аднак тэхналагічны працэс быў прымітыўны. Машыны ў мануфактурах не выкарыстоўваліся, таму галоўнай вытворчай сілы з’яўляўся чалавек. Тэхнічных і тэхналагічных адкрыццяў у гэты час было мала. Тэхналагічныя змены ў вытворчасці адбыліся ў XVII ст. У гэты час у Заходняй Еўропе пачалі выкарыстоўваць сілу вады з дапамогай млына. Вадзяны млын меў усе элементы машыны: механічную рухальную сілу, першасны рухавік, крывашыпную перадачу і рабочую машыну. У другой палове XVII ст. у Францыі былі вынайдзены паравыя насосы, у якіх выкарыстоўвалася энергія пара.

Павелічэнне вытворчасці тавараў садзейнічала развіццю гандлю. Амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, якія мелі калоніі, склаліся гандлёвыя кампаніі. Накапленне капіталу ў гандлі ішло вельмі хутка. Таму сярод купцоў пачала фарміравацца фінансавая алігархія, якая стварала банкі, фінансавыя кампаніі, манапалізіравала фінансавы рынак і гандаль.

Развіццё рынкавых адносін закранула і еўрапейскую вёску. У XVII ст. 80% насельніцтва краін Заходняй Еўропы ўсё яшчэ займалася сельскай гаспадаркай. Генезіс капіталізму ствараў умовы і для аграрнага перавароту, які атрымаў назву “аграрнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай рэвалюцыі заключаецца ў тым, што зямля стала таварам, а вядзенне сельскай гаспадаркі стала справай прыбытковай. Таму землеўладальнікі здавалі вялікія ўчасткі зямлі ў арэнду. У выніку сяляне страчвалі зямлю, ішлі ў горад шукаць працу і стваралі рынак таннай рабочай сілы. Адначасова ў вёсцы адбыўся падзел сялянства на беднату, сераднякоў і фермераў.

Развіццё рынкавых адносін знішчала сацыяльныя абмежаванні і стварала спрыяльныя ўмовы для аб’яднання грамадства. Таму на базе існаваўшых этнасаў/народаў/, якія мелі ўласныя дзяржавы, уласную мову і ўласную культуру адбылося станаўленне еўрапейскіх нацый. Прадстаўнікі трэцяга саслоўя, абвясцілі сябе абаронцамі “нацыянальных інтарэсаў”. Гэтае насельніцтва склала новую палітычную эліту, якая імкнулася атрымаць дзяржаўную ўладу.

Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі надало магутны штуршок развіццю навукі. У XVII ст. адбылася навуковая рэвалюцыя. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што ў аснову навуковых даследаванняў была пакладзена новая метадалогія. Гэтая метадалогія была заснавана на эксперыментальных методыках і назапашванні практычнага вопыту. Асновы новай метадалогіі былі замацаваны ў працах такіх філосаваў, як Ф.Бэкан, Р.Дэкарт, Б.Спіноза. У XVII ст. чалавек навукі быў не антычным мудрацом, не “ чорнакняжным “ магам сярэднявечча, а менавіта эксперыментатарам, які паспяхова спасцігаў раней невядомае. Навуковыя веды ўзнялі свядомасць грамадства на новую ступень. “Новы час” – гэта перыяд сусветнай гісторыі, які ахоплівае другую палову XVI-XIX стст. – час станаўлення і развіцця індустрыяльнага грамадства. У гэты гістарычны перыяд адбыліся істотныя змены і ў палітычным жыцці грамадства. Палітычнымі сімваламі новага часу сталі англійская буржуазная рэвалюцыя 1640-1649 гг. і Вялікая французская рэвалюцыя канца XVIII ст. Перамога гэтых рэвалюцый адкрыла дарогу да палітычнай перамогі індустрыяльнай цывілізацыі і ў іншых краінах. Важнай палітычнай падзеяй новага часу была вайна за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якая закончылася ўтварэннем ЗША. У 1776 г. была прынята “Дэкларацыя незалежнасці” гэтай дзяржавы. З гэтага моманту індустрыяльная цывілізацыя выйшла за межы Еўропы і набыла сусветны характар.