Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

V вопрос

Появление христианства на белорусских землях. Развитие культуры в IX-XIII вв.

Аб высоким узроуни сацыяльна-эканамичнага и культурнага развицця усходних славян сведчыць «Аповесць минулых гадоу». У ей азначаецца, што шмат гарадоу у Полацкай Руси узникали да дастаткова высоким узроуни як матэрыяльнай, так и духоунай культуры. Византыйския аутары таксама адзначали высоки узровень культуры усходних славян. Значную ролю у культурным развицци усходних славян адыграла хрысциянская рэлигия. 988 быу пачаткам хрысциянизацыии, Але на яе распаусюджванне спатрэбилася яшчэ шмат часу. Аднак вядома, што Рагнеда была хрысциянкай, и нават прыняла хрысциянски пострыг пад имем Анастасия, яе сын Изяслау быу хрысциянинам и пры им у Полацку ужо быу адзин хрысциянски храм. Рэлигия аказала уплыу на распаусюджванне письменства и адукацыи. Перакладалися на стараславянскую мову шматликия павучэнни, у 11 ст. пачалося летаписанне. «Аповесць минулых гадоу» была написана манахам Киева-Пячорскага манастыра Нестарам. Аб распауюджванни письменства на тэрыторыи Беларуси сведчаць знойдзеныя ва многих гарадах писала—прадметы, якия выкарыстоувалися для письма. Знойдзены таксама берасцяныя граматы. У полацку пры Сафийским саборы иснавала библиятэка, у якой захоувалися рукаписныя книги. Вяршыняй мастацкай литаратуры личыцца усим вядомае «Слова пра паход Игаравы».

Перапискай царкоуных книг займалася сярод иншых княжна Прадслава, вядомая у гисторыи пад имеем Ефрасинни Полацкай. Нарадзилася, як личуць у 1104. У юнацтве стала манашкай, прыняушы имя Ефрасиння. Яна заснавала каля Полацка жаночы манастыр, пры яким адкрыла школу для навучання дзяцей письменнасци. Яна падаравала Спаскай царкве жаночага манастыра крыж, зроблены Лазарам Богшам па яе заказу и эскизу. Памерла Яна у 1167, ажыццявиушы падарожжа у Иерусалим. Пасля яе смерци невядомы аутар склау яе «Жыцие».

Таксама вядомым чалавекам з’яуляецца Кирыла Турауски. Ен нарадзиуся у Тураве каля 1130 у багатай сям’и. Ен быу прызначаны епискапам у сваим горадзе, ен быу вядомым письменникам, асветниками и аратарам.

Выдатным царкоуным дзеячам з’яуляецца Климент Смаляцич, на працягу 7 гадоу быу киеуским митрапалитам.

Актыуна развивалася дойлидства. На Беларуси было тры школы дойлидства—полацка-вицебская, гродзенская, смаленская. Вядомы пабудовы гэтых школ: Барысаглебская царква у Бельчыцах, Спаса-ефрасиннеуская царква у Полацку, Сафийски сабор,Барысаглебская царква або Каложская у Гродне,и г.д.

Высокага узроуню дасягнула выяуленчае и дэкаратыуна-прыкладное мастацтва. Галоуными жанрами были манументальны жывапис (фрэска, мазаика), иканапис, книжная минияцюра.

Таким чынам, матэрыяльна-духоуная культура старажытных беларусау вылучалася высоким узроунем развицця. Яна захоувала свае уласцивыя Тольки ей звычаи и вераванни. Прыняцце хрысциянства падняло на новы узровень культуру крывичоу, радзимичау и иншых пляменау, якия жыли на тэрыторыи Беларуси.

VI вопрос

Социально-экономические и политические предпосылки формирования ВКЛ.

У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян.

У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны.

Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы.

Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку.

Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства.

Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае.

Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства.

Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.