Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
с 32 - по 60.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
233.98 Кб
Скачать

53. Народнае супраціўленне акупантам у гады вав.

Ужо Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадаў i дыверсiйных груп. Першыя групы з'явіліся на тэрыторыі Мінска, Гомеля, Пінска, дзе дзейнічалі падпольныя партыйныя і камсамольскія камітэты.

28 чэрвеня даў першы бой партызанскі атрад пад кірауніцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паўлоўскага "Чырвоны Кастрычнiк". Ім першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадаў i падпольных груп, 200 падпольных абкомаў,гаркомаў, райкомаў КП(б)Б i камсамолу.Яго удзельнiкi правялi рад дыверсiй, ажыццявiлi аперацыю па забойству гаўляйтэра Беларусі В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху.

З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроў.

Партызанскi рух пачынае ўзмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыi. Аднак гэтыя экспедыцыі не далі жаданых вынiкаў ворагу.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак - "рэйкавая вайна”.

Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельніцтва.

54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Б. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Сав. войскі разам з іншымі наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі.

Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д.

27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.

Страты. На Беларуси загинула больш за 2 млн 200 чалавек—кожны 4. Па агульнаму узроуню развицця эканомика была адкинута да узроуню 1928, а на па некаторых галинах—да 1913.